Мікола Ўладзімеравіч Сільчанка (нарадзіўся 4 сакавіка 1954 году) — вучоны, доктар юрыдычных навук, прафэсар.
Мікола Сільчанка | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1954 |
---|---|
Месца нараджэньня | Чырвоны Сьвет, Буда-Кашалёўскі раён, БССР, СССР |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 2022 (68 гадоў) |
Месца вучобы | Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | правазнаўства |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы |
Вядомы як | адзін са стваральнікаў і распрацоўшчыкаў сучаснай канцэпцыі юрыдычнай адукацыі |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] (1993) |
Навуковы кіраўнік | Сьвятлана Паленіна |
Узнагароды |
Нарадзіўся 4 сакавіка 1954 году ў пасёлку Чырвоны Сьвет Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пянчынскай і Глазаўскай сярэдніх школах. У 1971 годзе паступіў у Калінінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (цяпер Расейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя І. Канта) на эканоміка-прававы факультэт. Унівэрсытэт скончыў у 1975 годзе датэрмінова па спэцыяльнасьці «Правазнаўства» і атрымаў дыплём юрыста з адзнакай. У 1976—1978 гг. праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У 1976 годзе паступіў і ў 1981 годзе скончыў асьпірантуру Інстытуту дзяржавы і права АН СССР па спэцыяльнасьці 12. 00. 01 — тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэньняў пад навуковым кіраўніцтвам заслужанага юрыста Расейскай Фэдэрацыі, прафэсара, доктара юрыдычных навук Сьвятланы Паленінай.
Кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Навуковыя асновы падзелу праўных правілаў» абараніў у спэцыялізаванай радзе па абароне доктарскіх дысэртацыяў Д 002.09.01 у Інстытуце дзяржавы і права АН СССР у 1981 г. Вучонае званьне дацэнта прысвоена ў 1988 годзе. У 1989—1992 гг. знаходзіўся ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Доктарскую дысэртацыю на тэму «Пытаньні вышэйшасьці закона» абараніў у спэцыялізаванай радзе Д 057.03.07 па прысуджэньню вучонай ступені доктара юрыдычных навук пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце ў 1993 годзе. Абедзьве дысэртацыі абаронены па спэцыяльнасьці 12.00.01 — тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэньняў. Вучонае званьне прафэсара прысвоена ў 1995 годзе. Асоба М. У. Сільчанкі разглядалася пры выбары суддзей у Канстытуцыйны суд Беларусі:
– Другім найбольш верагодным суддзёй мог стаць доктар юрыдычных навук Мікалай Сільчанка. Ён быў тады прафэсарам юрфака Гарадзенскага ўнівэрсытэта і адным з выбітных тэарэтыкаў права. Але нечакана зьявіліся яшчэ дзве кандыдатуры — дацэнты юрфака БДУ Аляксандар Вашкевіч і Міхаіл Чудакоў.— Канстытуцыйны суд: перамогі і паразы.
У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце працаваў зь 1 верасьня 1982 году па 1 верасьня 2014 году. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, з 13 сакавіка 1993 году па жнівень 2008 году — загадчык катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, зь верасьня 2009 году — загадчык катэдры тэорыі дзяржавы і права. З 28 чэрвеня 2010 году — дэкан юрыдычнага факультэта.
Апублікаваў у беларускіх і расейскіх выданьнях, у выданьнях краінаў далёкага замежжа і краінаў СНД больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфіяў, 12 вучэбных дапаможнікаў і тэкстаў лекцыяў. Выдаў два аўтарскія навучальныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах Рэспублікі Беларусь, Францыі, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны, Польшчы, Жамойці, Туркмэністана. Шэраг прац знаходзіцца ў Расейскай дзяржаўнай бібліятэцы і бібліятэцы Кангрэса ЗША.
Пад навуковым кіраўніцтвам прафэсара М. У. Сільчанкі былі распрацаваны тры асобныя праекты ў межах дзяржаўных навуковых праграм фундамэнтальных і прыкладных навуковых дасьледаваньняў. Прафэсар М. У. Сільчанка зьяўляецца адным з распрацоўшчыкаў сучаснай канцэпцыі юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, прымаў асабісты ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі ўдасканаленьня заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якая была зацьверджана Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2002 году № 205 і аказала значны ўплыў на ўдасканаленьне прававой сыстэмы Беларусі, праватворчай і правапрымяняльнай практыкі, правядзеньне навуковых дасьледаваньняў па праблемах тэорыі права і дзяржавы і галіновых юрыдычных навук.
Прафэсар М. У. Сільчанка быў старшынём першай у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы і на Гарадзеншчыне ўвогуле Рады па абароне кандыдацкіх дысэртацыяў К 02.14.01. Раднік экспэртнай рады Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па юрыдычных навуках. Колішні адказны рэдактар часопіса «Весьнік Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы». — Сэрыя 4, Правазнаўства.
Прафэсар М. У. Сільчанка — заснавальнік і кіраўнік навукова-пэдагагічнай школы па фундамэнтальных праблемах агульнай тэорыі права і дзяржавы і прыкладных прававых дасьледаваньняў. Пад навуковым кіраўніцтвам прафэсара М. У. Сільчанкі абаронена дванадцаць кандыдацкіх дысэртацыяў.
З 1 верасьня 2014 году працуе прафэсарам катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэньняў аб праве і дзяржаве; самакіраваньне; юрыдычная навука і адукацыя.
Прафэсарам, доктарам юрыдычных навук Сільчанкам М. У.:
Прафэсар, доктар юрыдычных навук Сільчанка М. У. зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком навукова — пэдагагічнай школы па тэорыі права і прыкладных прававых дасьледаваньняў; падрыхтаваў трынадцаць кандыдатаў юрыдычных навук, трох ляўрэатаў і дзесяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых прац.
Уваходзіць у склад радаў па абароне дысэртацыяў Д 02. 01. 01 і Д 02. 01. 04 пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мікола Сільчанка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.