Швэцыя Мура

Му́ра (, па-швэдзку: Mora) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, у лэне Далярна, у аднайменным ляндскапе.

Цэнтар аднайменнай камуны. Вядомы як месца арганізацыі і фінішу лыжнага маратону Васалёпэт і як радзіма швэдзкага мастака Андэрса Цорна. Насельніцтва 12 602 чалавекі (на 31 сьнежня 2015).

Мура
швэдз. Mora
Царква Муры. На пярэднім пляне: статуя Сьвятога Міхала з драконам.
Царква Муры. На пярэднім пляне: статуя Сьвятога Міхала з драконам.
Краіна: Швэцыя
Лэн: Далярна
Плошча: 12,36 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 12 602 чал.
шчыльнасьць: 1019,58 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0250
Геаграфічныя каардынаты: 61°0′34.610″ пн. ш. 14°33′48.758″ у. д. / 61.00961389° пн. ш. 14.56354389° у. д. / 61.00961389; 14.56354389 14°33′48.758″ у. д. / 61.00961389° пн. ш. 14.56354389° у. д. / 61.00961389; 14.56354389
Мура на мапе Швэцыі
Мура
Мура
Мура
Швэцыя Мура Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://mora.se/

Назва

Назва гораду паходзіць ад старажытнашвэдзкага mor — «шчыльны лес на балоцістай зямлі».

Гісторыя

Швэцыя Мура 
Помнік Густаву Вазу ў цэнтры Муры

Упершыню Мура згадваецца ў 1325 г., але магчыма, паселішча існавала ўжо ў XIII стагодзьдзі. У 1520 швэдзкі шляхціц Густаў Ваза ўцякаў праз Далярну ад перасьледу датчанаў. У Муры, ля мясцовай царквы ён заклікаў месьцічаў да паўстаньня супраць дацкага панаваньня, але яны яго спачатку не паслухаліся, і іх будучы кароль пабёг далей, у бок Нарвэгіі. Падумаўшы над словамі Вазы, месьцічы ўсё ж вырашылі падтрымаць яго ідэю і паслалі двух лыжнікаў дагнаць яго: гэта адбылося ў мястэчку Сэлен. Ваза вярнуўся ў Муру і ўзначаліў антыдацкае паўстаньне, якое скончылася атрыманьнем Швэцыяй незалежнасьці і каранацыяй Густава Вазы на швэдзкі сталец.

XVII стагодзьдзе стала цёмнай старонкай гісторыі гораду, бо прайшло пад знакам шматлікіх вядзьмарскіх працэсаў, што ўнесьлі жыцьцё дзясяткам чалавек. У наступным стагодзьдзі, у выніку шэрагу неўраджайных гадоў, многія жыхары Муры шукалі заработку ў Стакгольме, але потым усё ж вярталіся ў родныя мясьціны. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Муры пачалі вырабляць насьценныя гадзіньнікі, а з 1860-х гг. — швейныя машынкі. У канцы XIX стагодзьдзя чыгунка злучыла Муру зь іншымі часткамі Швэцыі.

Славутасьці

Швэцыя Мура 
Хата, у якой нарадзіўся і жыў Андэрс Цорн
  • Музэй Андэрса Цорна і хата, дзе ён нарадзіўся.
  • Дом лыжнага маратону Васалёпэт і фінішны пункт гэтага забегу.
  • Статуя Густава Вазы працы Андэрса Цорна (на месцы фінішу Васалёпэту).
  • Царква Муры
  • Томтэлянд, або Краіна Томтэна — тэматычны парк, прысьвечаны гэтаму швэдзкаму мітычнаму пэрсанажу, якому прыкладна адпавядае беларускі Зюзя.
  • Вытворчасьць далярнскіх конікаў у Нюснэсе (у навакольлі Муры).

Асобы

  • Андэрс Цорн — швэдзкі мастак
  • Нільс Карлсан (вядомы таксама як Мура-Нісэ, т. б. Нільс з Муры) — швэдзкі лыжнік, шматразовы пераможца маратону Васалёпэт
  • Юакім Канс — удзельнік гэві-мэтал гурту Hammerfall

Вонкавыя спасылкі

Швэцыя Мура  Мура (Швэцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Швэцыя Мура НазваШвэцыя Мура ГісторыяШвэцыя Мура СлавутасьціШвэцыя Мура АсобыШвэцыя Мура Вонкавыя спасылкіШвэцыя МураАндэрс ЦорнДалярна (лэн)ЛяндскапМура (камуна)Швэдзкая моваШвэцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭйсімонтХалодная вайнаКузьма ЧорныСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіКітайМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеПадвойнае пранікненьнеКрывіч (часопіс)ЛюбоўВалянцін АкудовічАсіпавічыРасейцыТравеньАнатоль ІвашчанкаПрыдатак (мовазнаўства)Кірыла ТураўскіСтаражытнаруская моваГалоўная старонкаСяргей Паўлавіч АбламейкаЗлучнікApple Inc.ЛезьбіянстваЗдароўе.neСССРФлорыдаÖГуданСлуцкі збройны чынНавум ГальпяровічПБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёРасейская акупацыя БеларусіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПасадобль2008Віктар ГардзейСьпіс гарадоў БеларусіЧапялаВаймарскі клясыцызмВорша16 красавікаСусьветная эканомікаМюнхэнВымяДуплекс (фільм)МаркёрЖак Карт’еСпіс марак аўтамабіляўСтаніслаў ЗамбржыцкіТудаўлянскія гаворкіАральны сэксМы выйдзем шчыльнымі радаміДотык пісі рукоюЦарква Сьвятога Духа (Менск)Жанчына зьверхуMemento moriЛеанід КраўчукУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціВалошкаПастава 69СлановыяАляксандар Краўцэвіч1794Часаў Яр🡆 More