Манастыршчына: мястэчка ў Расеі на этнічнай тэрыторыі беларусаў

Манастыршчына — мястэчка ў Расеі, на рацэ Віхры.

Адміністрацыйны цэнтар Манастыршчанскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3701 чалавек. Знаходзіцца за 50 км на паўднёвы захад ад Смаленску, за 45 км на захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаў).

Манастыршчына
лац. Manastyrščyna
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Першыя згадкі: 1390
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Манастыршчанскі
Насельніцтва: 3977 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48148
Паштовы індэкс: 216130
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 31°50′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 31.83333° у. д. / 54.35; 31.83333 31°50′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 31.83333° у. д. / 54.35; 31.83333
Манастыршчына на мапе Расеі
Манастыршчына
Манастыршчына
Манастыршчына
Манастыршчына: Гісторыя, Насельніцтва, Славутасьці Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://monast.admin-smolensk.ru/

Манастыршчына — мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Манастыршчына ўпамінаецца ў XIV ст. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.

У 1714 годзе Манастыршчына ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка, уладаньне амсьціслаўскага чашніка Яна Якуба Галынскага. Згодна з разьлікам падаткаў у 1719 годзе мястэчка разам з воласьцю выплачвала чопавае ў памеры 400 злотых. У 1729 годзе Манастыршчынай валодаў амсьціслаўскі войскі Казімер Галынскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Манастыршчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні. На 1783—1785 гады ў мястэчку было 32 дымы, дзейнічалі царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Сьвяты Пасад) і сынагога, працавалі 3 крамы.

На 1885 год у Манастыршчыне было 280 дамоў (46 хрысьціянскіх і 234 юдэйскія), дзейнічалі царква, капліца і 2 малітоўныя дамы, працавалі 66 крамаў, амбуляторыя вайсковага шпіталю, школа, аптэка. На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў працавалі гарбарны завод і крупадзёрка.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Манастыршчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1920 годзе газэта Наша Ніва пісала, што ў ваколіцах Манастыршчыны дзее партызанскі аддзел, які змагаецца за незалежнасьць Беларусі.

У 1924 годзе Манастыршчыну не вярнулі БССР і перадалі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да сяла У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 25 красавіка 1943 году сяло знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1965 годзе Манастыршчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 182 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 1599 чал., зь іх 364 праваслаўныя і 1235 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 3555 чал.; 1979 год — 4760 чал.; 1989 год — 5166 чал.; 1998 год — 4,9 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4622 чал.; 2007 год — 4066 чал.; 2009 год — 3977 чал.; 2012 год — 3944 чал.; 2013 год — 3824 чал.; 2014 год — 3770 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3701 чал.

Інфраструктура

У Манастыршчыне працуюць 3 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэтар.

Славутасьці

  • Царква Прачыстай Багародзіцы (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Манастыршчына ГісторыяМанастыршчына НасельніцтваМанастыршчына СлавутасьціМанастыршчына АсобыМанастыршчына КрыніцыМанастыршчына ЛітаратураМанастыршчына Вонкавыя спасылкіМанастыршчынаВіхраГарадзкі пасёлакМанастыршчанскі раёнПачынакРасеяРослаўСмаленскСмаленская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя АнтуанэтаШвэцыя2010-яЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ПаляндвіцаTor BandРэжым ЛукашэнкіЗлучнікАляксандар КосінецПрагласСяргей ДавідовічБандароўнаПрыматыМачанкаПарнаграфія ў БеларусіПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуБеларускае нацыянальнае адраджэньнеМаксім БагдановічСакуныФранцыяСяляваІнданэзіяРыгор КастусёўПорнасайтАсадкаЎІндустрыялізацыяДрама (аповесьць)Леанард ПацейВольная Беларусь (рух)Зянон ПазьнякДзень ПерамогіАбудМустафа Кемаль АтатуркМікола ГамолкаКастрычнікПятро ВасючэнкаСьцяг КанадыЭўразьвязАладкіМэдыяВікіПарнафільм у ФранцыіДыялёгПаўлюк ТрусЗьміцер БартосікВоршаБаранавічыСяброўстваТрыялетМакс Шчур2022Плоцевы актДвукосьсеПесьня пра зубраБеларускі нацыянальны стройПольская літаратура (рэнэсанс)ПрыродаКанадаВясельная сукенкаVolvo CarsМікола ПапекаЛявон БаразнаПоўдзеньЛеанід ГалубовічГісторыя ЎшачаўБуйвідЛітва26 красавікаЗямля🡆 More