Макродар

27°40′59″ у. д. / 53.81583° пн. ш.

27.68306° у. д. / 53.81583; 27.68306

«Макродар» — дзяржаўны асфальтабэтонны завод Беларусі, заснаваны ў 1946 годзе ў Менску.

«Макродар»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Усе дарогі вядуць у «Макродар»
Заснаваная 1946
Заснавальнікі Трэст «Будмэханізацыя»
Разьмяшчэньне Менск, Заводзкі раён, вул. Сяліцкага, д. 19
Ключавыя фігуры Алег Скуратовіч, Мікалай Хмялеўскі
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя асфальт, бітум, друз
Абарачэньне Макродар226,4 млрд рублёў (2015 г.; $13,929 млн)
Апэрацыйны прыбытак Макродар2,414 млрд руб. (2015 г.; $0,149 млн)
Чысты прыбытак Макродар1,376 млрд руб. (2015 г.; $0,085 млн)
Лік супрацоўнікаў 155 (2016 г.)
Матчына кампанія ДВА «Менскбуд»

Мінарытарным акцыянэрам зьяўляецца ТДА «Сынтэз-Інвэст Груп» (Менск, вул. Я.Коласа, д. 59/1), якое здае ў арэнду прадпрыемству мадыфікатар бітуму «CРА 15/30 L» (30 тонаў за гадзіну) вытворчасьці нямецкага прадпрыемства «Бэнінгофэн» (Мюльгайм-на-Мозэлі, зямля Райнлянд-Пфальц), які дазваляе зьмешваць нафтавы дарожны бітум (БД і БНД 90/130 і 60/90) з плястыфікатарам і атрымліваць БМА 50/70 і 70/100. На 2017 год ААТ «Макродар» мела: 1) 2 лініі вытворчасьці гарачых асфальтабэтонных сумесяў агульнай магутнасьцю 520 тонаў за гадзіну; 2) кубавідны драбільнік гранітнага друзу магутнасьцю 140 тонаў за гадзіну, які выкарыстоўваюць пры вырабе асфальту. «Макродар» вырабляў асфальт 5-і відаў: 1) пясчаны для верхніх слаёў пакрыцьця; 2) дробназярністы шчыльны для верхніх слаёў пакрыцьця; 3) дробназярністы порысты для ніжніх слаёў пакрыцьцяў; 4) буйназярністы порысты; 5) буйназярністы высокапорысты. Таксама прадпрыемства выпускала: 1) літыя бітумамінэральныя сумесі; 2) асфальтабэтонныя сярэднезярністыя і пясчаныя сумесі; 3) цёплыя асфальтабэтонныя сумесі (дробна- і буйназярністыя); 4) загартаваны пясок; 5) нафтабітум; 6) мадыфікаваны бітум; 7) кубавідны друз.

Мінуўшчына

У 1946 годзе Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Распараджэньне аб стварэньні ў Менску асфальтабэтоннага заводу ў складзе трэста «Будмэханізацыя». У 1974 г. прадпрыемства падпарадкавалі камбінату «Менскбуд». 30 сьнежня 1996 г. Менскі гарадзкі камітэт па кіраваньні дзяржмаёмасьцю і прыватызацыі зацьвердзіў Загад № 636, якім пераўтварыў завод у адкрытае акцыянэрнае таварыства «Макродар» (матэрыялы для кроўлі і дарог). У 2000 г. выканкам Менску зацьвердзіў Рашэньне аб вылучэньні ААТ «Макродар» зямельнай дзялянкі ў мікрараёне Шабаны. У верасьні 2001 г. прадпрыемства стала рэзыдэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Менск». У 2006 г. на складзе запаўняльнікаў змантавалі драбільна-прасейвальную ўстаноўку для ўзбагачэньня гранітнага друзу (магутнасьць 140 тонаў за гадзіну). За 2011 год ААТ «Макродар» паставіла звыш 60% вырабаў УП «Гаррамаўтадар» і прадпрыемствам ДВА «Менскбуд». На 2012 год ААТ «Макродар» было асноўным вытворцам асфальтабэтонных сумесяў у Менску і адзіным у сталіцы іх круглагоднім пастаўніком. Асноўнымі спажыўцамі былі буйныя дарожна-будаўнічыя прадпрыемствы і прыватныя прадпрыемствы, якія займаюцца добраўпарадкаваньнем двароў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрусь ГорватЦыбуля (расьліна)Уладзімер Караткевіч1956.si.mgІван Ласкоў94190730.esГомель.tf.gyЛацінкаМаркёр9593ПружаныВікісховішчаЗлучнік.bz1935.uzB.nuUnix.mcЛяндварова.gp1941Зямля пад белымі крыламі.tj.ga.liГерб УкраіныПавал СкарападзкіРымскія лічбыМансароПагоня.chМаладэчна2000Віды сувязі словаўСлова пра паход Ігараў.kwРасейская мова ў БеларусіНародны АльбомАляксандар ЛукашэнкаСьпіс загінулых падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі (2020—2021)Ніл Гілевіч1966Злучаныя Штаты АмэрыкіЭнцыкляпэдыяТадэвуш Касьцюшка.phНікалё Мак’явэльліАравічы.plСказБаранавіцкі раён1918.ma.ytПінск.crМастацкая літаратура1976Мужчына зьверху1985Пагоня (песьня).cg.gh.st🡆 More