Майкон Дуглас Сызэнанду (па-партугальску: Maicon Douglas Sisenando; нарадзіўся 26 ліпеня 1981 году, Нову-Амбургу, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, абаронца.
За часам сваёй гульнявой кар’еры быў гульцом нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Майкон Сызэнанду | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 ліпеня 1981 (42 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2004—2006 2006—2012 2012—2013 2013—2016 2017—2018 2019 2020—2021 2021 2021 | Крузэйру Манака Інтэрнацыянале Манчэстэр Сіці Рома Аваі Крысіюма Віла Нова Сона Трэ Пэнэ | 56 (1) 58 (5) 177 (16) 9 (0) 57 (4) 9 (1) 13 (0) 8 (0) 17 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Бразылія | 76 (7) |
Выхаванец юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Грэмію», «Крысіюма» й «Крузэйру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузэйра», у якім правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 году за 3 млн эўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манэгаскаў толькі наступныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры.
Да табару «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 году за 7 млн эўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн эўра на год. У 2012—2013 гады гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому».
Дэбютаваў за зборную Бразыліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КОНКАКАФ году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі 12 ліпені 2003 году. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сымбалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразылія заняла другое месца.
«Крузэйру»:
«Інтэрнацыянале»:
Бразылія:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Майкон Сызэнанду, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.