Магілёўтрансмаш

«Магілёўтрансма́ш» («МТМ») — машынабудаўнічы завод Беларусі, заснаваны ў траўні 1982 году пад назвай «Магілёўсельмаш».

«Магілёўтрансмаш»
Пабудаваны 1982 (41 год таму)
Разьмяшчэньне Магілёў (Беларусь)
Каардынаты 57°57′51″ пн. ш. 30°20′28″ у. д. / 57.96417° пн. ш. 30.34111° у. д. / 57.96417; 30.34111 30°20′28″ у. д. / 57.96417° пн. ш. 30.34111° у. д. / 57.96417; 30.34111
Галіна машынабудаваньне
Прадукцыя аўтакран, паўпрычэп, прычэп
Адрас Ленінскі раён, вул. Крупскай, д. 232
Тэлефон +375(222)72-86-00

На 2022 год выпускаў аўтакраны, а таксама грузавыя паўпрычэпы і прычэпы на шасі «Менскага аўтамабільнага заводу».

Мінуўшчына

У траўні 1982 годзе ў Магілёве (Беларуская ССР) заснавалі завод «Магілёўсельмаш» для вытворчасьці сельскагаспадарчых кормавозаў «ІМ-40». У 1983 годзе здалі ў дзеяньне 1-ю чаргу завода. У 1987 годзе выпусьцілі 10-тысячную машыну «ПРТ-10-1» і вырабілі 1- ыўзор пагрузчыка «П-4/85» грузападымальнасьцю 4 тоны на шасі трактара «К-700». У 1988 годзе пры заводзе стварылі футбольны клюб «Сельмаш», які ў 1994-м перайменавалі ў «Трансмаш», а ў 1998 злучылі з клюбам «Дняпро» у «Дняпро-Трансмаш», які ў тым годзе стаў чэмпіёнам Беларусі. У 1991 годзе выпусьцілі першыя ўзоры 2-скатных паўпрычэпаў на рысорнай падвесцы 9380 і 9397. У 1993-м вырабілі досьледную партыю аўтакранаў грузападымальнасьцю 15 тонаў. У 1994-м выпусьцілі 1-я ўзоры кантэйнэравозаў. 12 ліпеня 1994 году прадпрыемства атрымала назву «Магілёўтрансмаш» і распачало сэрыйны выпуск пагрузчыкаў на аснове трактара «К-700». У 1995 годзе вырабілі 1-я ўзоры рэфрыжэратара і асвоілі вытворчасьць 3-восевых аўтапрычэпаў на рысорнай і пнэўматычнай падвесцы. Таксама вырусьцілі 1-ы ўзор аўтакрана грузапыдымальнасьцю 25 тонаў з вышынёй уздыму груза на 28 мэтраў. У 1996-м пачалі сэрыйную вытворчасьць аўтакрана «КС-5479» грузападымальнасьцю 25 тонаў на шасі «МЗКЦ 8006». Таксама выпусьцілі ўсталёвачныя партыі паўпрычэпаў-панэлявозаў «У-230» і цэльнамэталічных паўпрычэпаў з тэнтавым верхаў «МТМ 9330-60». Сярод іншага, вырабілі 1-я ўзоры прычэпа-роспуска лесавоза «МТМ 93308». У 1997-м стварылі вытворчасьць рэфрыжэратараў з абсягам кузава на 82 кубамэтры. У 1998 годзе вырабілі 1-ы ўзор ізатэрмічнага фургона «МТМ-41». У 1999 годзе «Магілёўтрансмаш» атрымаў пасьведчаньне якасьці паводле міжнароднага стандарту 9001.

На 1999 год завод вырабляў бартавыя і тэнтавыя паўпрычэпы; 1-, 2- і 3-восевыя прычэпы на рысорнай і пнэўматычнай падвесцы; адмысловы паўпрычэпы — кантэйнэравозы, панэлявозы для жалезабэтонных канструкцыяў і сьмецьцявозы; гідраўлічныя аўтакраны; рэфрыжэратары і ізатэрмічныя фургоны. На жнівень 2002 году на заводзе «Магілёўтрансмаш» працавала 3046 чалавек. 31 ліпеня 2000 году завод пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства. 1 лютага 2004 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. 23 лютага 2005 году завод «Магілёўтрансмаш» стаў дачынным прадпрыемствам ААТ «Менскі аўтамабільны завод», які 22 сакавіка ўтварыў холдынг. У чэрвені 2005 году на «Магілёўтрансмаш» зь Менску перанесьлі вытворчасьць самасвальных прычэпаў «МАЗ-8571». У 2006 годзе на шасі «МАЗа» стварылі 16-тонны аўтакран з вылетам аб’ёмнай стралы на 21,2 мэтры. Таксама выраблялі 25-тонныя аўтакраны і паўпрычэпы грузападымальнасьцю ад 25 да 27 тонаў з абсягам да 86 кубамэтраў. Большасьць вырабаў прадавалі ў Расею. 7 верасьня 2006 году «Магілёўтрансмаш» пераўтварылі з ААТ у падразьдзяленьне холдынгу «МАЗ».

10 лютага 2016 году на «Магілёўтрансмашы» сабралі 2 досьледныя ўзоры аўтакранаў грузападымальнасьцю 40 і 60 тонаў на шасі «МАЗа» і з кітайскім падаўжальнікам стралы да 59,5 мэтраў. Габарыты складалі 12 мэтраў, што дазваляла перамяшчацца па дарогах агульнага карыстаньня без адмысловага дазволу. Ад праекту да гатовага вырабу спатрэбілася менш за месяц. Таксама з канвэера сышла сумесная падмятальна-прыбіральная машына для гарадзкіх вуліцаў. У лютым 2017 году на плошчах заводу «Магілёўтрансмаш» стварылі беларуска-кітайскае ТАА «Зумліён-МАЗ», якое разгарнула вытворчасьць аўтакранаў, аўтабэтонапомпаў, аўтамабільных бэтоназьмешвальнікаў і камунальных машынаў. 17 траўня 2017 году выпусьцілі 1-ы аўтакран «ЗМК-25» грузападымальнасьцю 25 тонаў са стралой авоіднага сечыва даўжынёй 33 мэтры для перамяшчэньня кантэйнэраў і будаўнічых грузаў. 15—18 траўня 2019 году на Менскай выставе ўзбраеньняў «Магілёўтрансмаш» прадставіў аўтакран на шасі «МАЗ-631705» з колавай формулай 6х6 для працы з разраднымі грузамі вагой да 20 тонаў. 17—20 сакавіка 2021 году на менскай выставе «Будэкспа» «Магілёўтрансмаш» прадставіў першы аўтакран з тэлескапічнай стралой авоіднага профілю, які мог падымаць груз да 11-га паверха. Аўтакран меў поўнапрывадное 3-восевае шасі, нясучую здольнасьць у 10 тонаў пры дарожным руху і 330-сільны рухавік. Страла аўтакрана дазваляла ўзняць да 32-х тонаў на 10 мэтраў і звыш 4-х тонаў на 33 мэтры.

Кіраўнікі

  • Валеры Чарткоў (1985—2006)
  • А.С. Тарэнка (зь 2006-га)
  • Васіль Хамякоў (на 2022 год)

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўДарога Р6 (Беларусь)Дзяржава.neМіраслаў ЛазоўскіЯгмінБеларусы ў ПольшчыАрубаРэформа беларускага правапісу 1933 годуЖывіляСэрбская моваЮры ГумянюкФранцішак БагушэвічЮрка МонічБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтЛеў СапегаКнігаЛікМіжнародны стандартны кніжны нумар1589Сьпіс праектаў ВікімэдыіЮрась ШамецькаСолыЧарнобыльская катастрофаВэб-сэрвэрКаскадныя табліцы стыляўРусіфікацыя БеларусіАдлігаМіхась ЗарэцкіМацьвей СьвідзінскіЛяхавіцкі замакМіхал Клеафас АгінскіСтраўнік27 красавікаМікола ПракаповічДжулія ТэйларІван ЧыгрынаўІгнат КанчэўскіСалатная цыкорыяМэдыяВікіМіхась РудкоўскіВікісховішчаГомельская вобласьцьВадзім БолбасДругая сусьветная вайнаГайла (імя)ВішымутКатэхізіс Сымона БуднагаСонцаЎДарога Р43 (Беларусь)Першая сусьветная вайнаГрупавы сэксСан-ФранцыскаБушкаПрыназоўнікПтушкіПаляшукЗіновій ПрыгодзічАдзёрРусіны (этнічная група)Віктар КаліноўскіРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ТаксіПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўСтарабеларуская мова10 студзеняЛеанід Галубовіч🡆 More