Менскі Завод Колавых Цягачоў

27°39′58″ у. д. / 53.85528° пн. ш.

27.66611° у. д. / 53.85528; 27.66611

«Ме́нскі заво́д ко́лавых цягачо́ў» («МЗКЦ») — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1954 году ў Менску ў якасьці Спэцыяльнага канструктарскага бюро № 1 (СКБ-1) па цяжкіх колавых артылерыйскіх цягачах. Унесены ў чорны сьпіс Эўразьвязу, санкцыйныя сьпісы шэрагу іншых краінаў.

«Менскі завод колавых цягачоў»
Выява лягатыпу
Менскі Завод Колавых Цягачоў
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 23 ліпеня 1954 (69 гадоў таму)
Заснавальнікі «Менскі аўтамабільны завод»
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Заводзкі раён, Партызанскі прасп., д. 150
Ключавыя фігуры Ігар Летаў, Андрэй Галавач
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя аўтацягнік, аўтобус, прычэп, цягач і шасі
Абарачэньне Менскі Завод Колавых Цягачоў291,709 млн руб. (2018 г.; $142,981 млн)
Апэрацыйны прыбытак Менскі Завод Колавых Цягачоў50,718 млн руб. (2018 г.; $24,859 млн)
Чысты прыбытак Менскі Завод Колавых Цягачоў37,644 млн руб. (2018 г.; $18,451 млн)
Лік супрацоўнікаў 5000 (2019 г.)
Матчына кампанія Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Волаттранссэрвіс», аўтазавод «Нёман» (Ліда)
Аўдытар «ЭвэртанАўдыт» (в. Ждановічы, Менскі раён)

Прадпрыемства выпускае седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, пазадарожныя самазвалы, аўтацягнікі для трубаў, колавыя шасі для кранаў падымальнасьцю да 50 тонаў, экскаватарнага абсталяваньня і нафтагазавай прамысловасьці, прычэпы і паўпрычэпы пад таварным знакам «Волат». На 2019 год ААТ «МЗКЦ» улучала 10 вытворчых і 3 дапаможныя цэхі, 25 кіраўніцтваў і 10 аддзелаў, а таксама аўтазборачную вытворчасьць «Нёман» (АЗВ «Нёман») у Лідзе (Гарадзенская вобласьць). У Беларусі налічвалася 4 дылеры завода — у Гомелі, Смаргоні (Гарадзенская вобласьць), Менскім раёне (в. Азярцо) і Менску. Замежнае прадстаўніцтва працавала ў сталіцы Расеі: Паўночная адміністрацыйная акруга, Бегавы раён, 3-я вул. Ямскога поля, д. 18. Таксама за мяжой дзейнічала 17 дылераў «МЗКЦ» у 2 краінах Азіі і 3 суседніх краінах Эўропы: Азэрбайджан (Баку), Казахстан (Уральск), Польшча (Варшава), Украіна (Кіеў) і Расея (13) — Екацярынбург, Краснадар, Курган, 4 у Маскоўскай вобласьці (Балашыха, пас. Зарэчча Адзінцоўскага раёну, Краснагорск і Мыцішчы), Вялікі Ноўгарад, 4 у Санкт-Пецярбургу і Чалябінск.

Вырабы

На 2019 году ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» вырабляла:

  • 5 відаў аўтобусаў «Нёман» — гарадзкі, міжгародні, прыгарадны, турыстычны і школьны;
  • 12 відаў прычэпаў — ад 2 да 6 восяў грузападымальнасьцю ад 29 да 73 тонаў;
  • 8 відаў цягачоў «Волат» — поўнапрывадныя ад 3 да 4 восяў грузападымальнасьцю ад 13 да 29 тонаў;
  • 6 відаў шасі «Волат» пад аўтакраны — ад 4 да 5 восяў падымальнасьцю ад 30 да 44 тонаў;
  • 6 відаў шасі «Волат» пад мабільныя буравыя ўстаноўкі — ад 3 да 7 восяў падымальнасьцю ад 22 да 56 тонаў;
  • 13 відаў шасі «Волат» для ўсталёўкі абсталяваньня — ад 2 да 5 восяў падымальнасьцю ад 10 да 136 тонаў;
  • 5 відаў аўтацягнікоў «Волат» — поўнапрывадныя 4-восевыя ад 50 да 136 тонаў;
  • 6 відаў дэталяў — апорна-хадавы модуль, гідрамэханічная перадача, двухбарабанная лябёдка, дыяпазонная гідраперадача, мост і седлава-счэпная прылада;
  • 6 сямействаў шасі «Волат» для ўзбраеньня — 543 (3 віды 4-восевых поўнапрывадных падымальнасьцю ад 18 да 22 тонаў), 6001 (3 віды поўнапрывадных ад 2 да 4 восяў падымальнасьцю ад 3 да 17 тонаў), 6527 (3 віды поўнапрывадных ад 3 да 4 восяў падымальнасьцю ад 9 да 18 тонаў), 6922 (5 відаў поўнапрывадных 3-восевых падымальнасьцю ад 4 да 14 тонаў для зэнітных ракетных комплексаў), 7930 (3 віды 4-восевых поўнапрывадных падымальнасьцю ад 17 да 22 тонаў для ракетных комплексаў) і 8021 (3 віды поўнапрывадных ад 2 да 3 восяў падымальнасьцю ад 6 да 20 тонаў);
  • 8 відаў шасі «Волат» для ўсталёўкі спэцабсталяваньня — поўнапрывадныя ад 2 да 6 восяў падымальнасьцю ад 6 да 55 тонаў.

Мінуўшчына

23 ліпеня 1954 году кіраўнік «Менскага аўтамабільнага заводу» падпісаў Загад № 15сс аб стварэньні Спэцыяльнага канструктарскага бюро № 1 (СКБ-1) па цяжкіх колавых артылерыйскіх цягачах і рухавіках да іх з досьледнай базай. 1 верасьня 1954 году пры «СКБ-1» стварылі Цэх досьледнай вытворчасьці. У 1955 годзе першай распрацоўкай стаў колавы цягач «МАЗ-528», аснашчаны 10-ю перадачамі наперад і 10-ю назад. Цягач прызначаўся для буксаваньня і штурханьня навяснога абсталяваньня і прычэпаў. У 1957 годзе стварылі першы 4-восевік «МАЗ-535»(ru), які прызначаўся для перавозу артылерыі вагой да 10 тонаў. Гэты цягач меў гідрамэханічную трансьмісію, паўаўтаматычнае пераключэньне перадачаў без разрыву магутнасьці, тарсійную незалежную падвеску, цэнтралізаванае напаўпоўваньне шынаў і 7 дыфэрэнцыялаў у сілавым прывадзе. «МАЗ-535» абсталёўваўся рухавіком «Д12А-375» магутнасьцю 375 конскіх сілаў (к.с.) і рухаўся з хуткасьцю да 40 км/гадзіна. У 1958 годзе пачалі яго сэрыйную вытворчасьць. Балясны цягач «МАЗ-535А» знайшоў выкарыстаньне ў перавозцы ракетаў. У выніку яго ўдасканаленьня зьявіліся седлавыя цягачы «МАЗ-535В» і МАЗ-537(ru) з паўпрычэпам МАЗ-5247 для перавозу танкаў і вусенічных самаходных гарматаў. У 1958 годзе «СКБ-1» перадало тэхнічную дакумэнтацыю самазвала «МАЗ-525» на «Беларускі аўтамабільны завод» (Жодзіна). У 1958 годзе першым сэрыйным цягачом стаў аднавосевы «МАЗ-529В» з падрыхтаванай вагой 9 тонаў. Ён мог буксаваць прычэп вагой да 25 тонаў, меў рухавік магутнасьцю 180 к.с. і разьвіваў хуткасьць да 40 км/гадзіна. На ім сталі перавозіць устаноўшчыкі ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэньня. У 1959 годзе адчынілі мэханазборачных цэх № 3 для вырабу вузлоў. У 1960 годзе на «Магілёўскі аўтамабільны завод» перадалі тэхдакумэнтацыю для выпуску скрэпэра «МАЗ-529»(ru). У 1961 годзе стварылі досьледны ўзор «МАЗ-543» для пускавой ракетнай устаноўкі з ракетай «Тэмп», што мела далёкасьць лёту 600 км. Базавае шасі мела дызэльны рухавік «Д12А-525А» магутнасьцю 525 к.с. і забясьпечвалася аўтаматычнай трансьмісіяй з 4-ступеньчатай каробкай перадач (3 неперад і 1 назад). Шасі мела колавую формулу 8х8, грузападымальнасьць 19 тонаў і поўную вагу 39 тонаў. Радыюс павароту складаў 13,5 мэтру. Дарожны прасьвет — 44 см. Машына магла пераадолець пад’ём да 30° і брод глыбінёй 1,1 мэтру. «МАЗ-543» разьвіваў хуткасьць да 60 км/гадзіна і меў 4 вядучыя масты з аднасхільнымі коламі, аснашчанымі шырокапрофільнымі шынамі з пратэктарам высокай таўшчыні. Сэрыйная вытворчасьць цягача «МАЗ-543» пачалася ў 1962 годзе і працягнулася ў ХХІ стагодзьдзі. У 1963 годзе выпуск грузавікоў «МАЗ-537» перанесьлі на «Курганскі завод колавых цягачоў» (Расейская СФСР).

У 1970 годзе «СКБ-1» пад кіраўніцтвам Барыса Шапашніка пачалі распрацоўку шасі 3-га пакаленьня «Аплот» для ўстаноўкі ўзбраеньня. У выніку зьявіліся шасі «МАЗ-7911» грузападымальнасьцю 22 тоны, седлавыя цягачы «МАЗ-7410» грузападымальнасьцю аўтацягніка 52 тоны (нагрузка на сядло 27 тонаў) і балясны цягач МАЗ-7311. Грузавікі сямейства «Аплот» мелі рухавікі магутнасьцю 650 к.с. і ўзмоцненую падвеску задняй і пярэдняй восяў. «МАЗ-74101» меў дадатковую кабіну. У 1972 годзе «СКБ-1» займела ўласны выпрабавальны палігон «Уцёс» плошчай 3 кв.км. У 1974 годзе выпусьцілі «МАЗ-547В» для ракетнага комплексу «Піянэр-ПТТХ» з балістычнымі ракетамі стратэгічнага прызначэньня. У 1978 годзе пачалі стварэньне 7-восевага шасі «МАЗ-7912» (14х12) пад ракету «Таполя». У выніку распрацавалі рамнае колавае шасі «МАЗ-7917»(ru) з кіраванымі коламі першых 4-х восяў і 2-ма кабінамі — левай 2-мясцовай і правай 1-мясцовай. Гэтае шасі сталі выкарыстоўваць для перавозу і пуску «Таполяў», а таксама для ракетаносцаў з касьмічнымі спадарожнікамі ў комплексе «Старт-1». Шасі прыстасавалі для працы пры тэмпэратуры ад −40 да +50°С і вільготнасьці да 98% на вышыні да 2000 мэтраў. 10 красавіка 1975 году кіраўнік «Менскага аўтазаводу» падпісаў Загад № 183 аб пераўтварэньні спэцыяльнай вытворчасьці «СКБ-1» у Вытворчасьць спэцыяльных колавых цягачоў (ВСКЦ) на гаспадарчым самастойным разьліку. У 1979 годзе для ВСКЦ дабудавалі мэханазборачны корпус № 2 (МЗК-2) плошчай 10,8 га, здатачны корпус плошчай 1,85 га, корпус выпрабаваньня тармазоў плошчай 0,4 га і адміністрацыйна-побытавыя корпусы № 1 і 2. У МЗК-2 разьмясьцілі 7 цэхаў: мэханазборачныя № 3, 4 і 6, рамна-прэсавы № 2, тэрмічны № 3, ЦЗВА-2 і рамонтны. У адміністрацыйна-побытавых корпусах — службы цэхаў і службу кіраваньня спэцвытворчасьцю. У 1985 годзе пабудавалі 1-ю чаргу канструктарска-экспэрымэнтальнай базы (КЭБ) ВСКЦ плошчай 1,32 га, дзе разьмясьцілі экспэрымэнтальны цэх № 2 і інжынэрна-побытавы корпус плошчай 0,8 га, у якім разьмясьцілася УГК-2. У сакавіку 1985 году пабудавалі досьледны ўзор 12-восевага шасі «МАЗ-7907»(ru) для самаходнай пускавой устаноўкі па праграме «Цаліна-2». Самаход выкарыстоўваў электратрансьмісію ТЭ 660-24 і складаўся з двух 6-восевых поўнапрывадных зьвёнаў, злучаных вузламі з шарнірамі. Па 4 пярэдніх і задніх восяў зрабілі кіраванымі, што пры даўжыні шасі ў 28,1 мэтру дало радыюс павароту ў 27 мэтраў. Шырыня «МАЗ-7907» была 4,1 мэтру, а вышыня — 4,41 м. Уласная падрыхтаваная вага складала 65,8 тоны, грузападымальнасьць — 150 тонаў. Ракетаносец прыводзілі ў рух газатурбінным рухавіком ГТР-1000ТФМ магутнасьцю 1250 к.с. У верасьні 1987 году выпрабавалі колавыя транспартэры «МАЗ-7906» і «МАЗ-7907». Хуткасьць склала 25 км/гадзіна. Самаход мог пераадольваць брод глыбінёй да 1,1 мэтру. У 1986 годзе ўвялі ў дзеяньне мэханазборачны корпус № 3 (МЗК-3) плошчай 4,45 га і адміністрацыйна-побытавы корпус № 3. У МЗК-3 разьмясьцілі адпаведныя цэхі № 4 і 7, а таксама цэх гнуткіх вытворчых сыстэмаў, абсталяваны 39 апрацоўвальнымі асяродкамі з кампутарамі.

7 лютага 1991 году кіраўнік ВА «БелаўтаМАЗ» падпісаў Загад аб утварэньні «Менскага заводу колавых цягачоў» («МЗКЦ») у складзе падразьдзяленьняў ВСКЦ, УГК-2, ЭЦ-2 і ОГН. У 1992 годзе на «МЗКЦ» пачалі распрацоўку 8-восевага поўнапрываднога шасі «МАЗ-79221»(ru) для пускавой устаноўкі ракетнага комплексу «Таполя-М» і яго транспартна-разгрузачнага апарату. У 1993 годзе на плошчы 2-й чаргі КЭБ разьмясьцілі дасьледчы асяродак і цэх запасных частак. У 1996 годзе «МЗКЦ» і «Кітайская карпарацыя касьмічнай прамысловасьці» стварылі ў Сіагані (правінцыя Хубэй) сумесны аўтазавод «Санцзян-Волат»(be). У 1996 годзе 12-восевы цягач «МАЗ-7907», які застаўся ва ўласнасьці «МЗКЦ», здавалі ў арэнду для перавозу рачнога катэра вагой 88 тонаў зь Бярэзіны на Нарач. У 1997 годзе вырабілі 4-восевы седлавы цягач «МЗКЦ-74135»(be) з колавай формулай 8х8. Кіраваныя колы 2 пярэдніх восяў забясьпечылі радыюс павароту 16 мэтраў. «МЗКЦ-74135» прызначаўся для перавозу ў складзе аўтацягніка вусенічнай тэхнікі. Восевая нагрузка магла складаць да 13,1 тоны. Экіпаж налічваў 7 чалавек. Упершыню на «МЗКЦ» выкарысталі капотную кампаноўку з разьмяшчэньнем рухавіка перад кабінай. На цягачы «МЗКЦ-74135» усталявалі 12-цыліндровы V-падобны рухавік «Дойц ТБД 234» магутнасьцю 788 к.с. (Кёльн, Нямеччына) і гідрамэханічную перадачу «Элісан М6600» (Індыянапаліс, ЗША), што мела 6 перадачаў пярэдняга і 2 — задняга ходу. За кабінай паставілі нямецкую лябёдку «Ітаг» (Цэле, зямля Ніжняя Саксонія), седлавую прыладу «SK386-1» і францускія шыны «Мішлен» 23,5 R25 (Клермон-Фэран, дэпартамэнт Пюі-дэ-Дом). У сакавіку 1999 году на заводзе выпусьцілі 20-тысячную машыну.

Менскі Завод Колавых Цягачоў 
Седзельны цягач «МЗКЦ-7401» (2006 г.)

22 сакавіка 2005 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 143 «Аб захадах дзяржаўнай падтрымкі вытворчага РУП «МЗКЦ», паводле якога вызначыў: «1. Аказаць у 2005—2006 гадах… фінансавую дапамогу ў выглядзе субсыдыі ў суме да 19,9 млрд рублёў ($9,2 млн), зь іх у 2005 годзе — да 10 млрд рублёў, у 2006 годзе — да 9,9 млрд рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага каштарысу»; «2. Менскаму гарвыканкаму разглядзець пытаньне аб аказаньні ў 2005 годзе ва ўсталяваным парадку зь мясцовага каштарысу… фінансавай дапамогі ў выглядзе субсыдыі ў суме да 3 млрд рублёў» ($1,4 млн); «3. Надаць… падатковы крэдыт на суму падлеглых сплаце ў рэспубліканскі каштарыс з 1 сакавіка 2005 г. па 31 сьнежня 2007 г. падатку на дададзеную вартасьць, падатку на прыбытак, надзвычайнага падатку для ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і падатку за выкарыстаньне прыродных рэсурсаў». Пагатоў падатковая пазыка мела пагашацца на 25% цягам 2008 году і на 75% цягам 2009-га «штомесячна роўнымі далямі са сплатай адсоткаў за карыстаньне ім ў памеры 1/4 стаўкі рэфінансаваньня Нацыянальнага банку, дзейнай на дзень сплаты крэдыту». У 2007 годзе вырабілі досьледны ўзор корпуснага шасі «МЗКЦ-6922»(de), што прызначалася для супрацьпаветранай абароны «Тор». Пазьней на «МЗКЦ-6922» паставілі зэнітныя ракетныя комплексы «Бук», «Аса» і «Штылет». У 2007 годзе «Гянджынскі аўтамабільны завод» у Азэрбайджане пачаў зборку цягачоў «МЗКЦ». 24–28 лістапада 2008 году ў Карачы (Пакістан) на Міжнароднай абароннай выставе і сэмінары (МАВС) паказалі пускавы грузавік для крылатых ракетаў «Бабур»(en) на шасі «МЗКЦ-79292». 25 красавіка 2009 году старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў, што ўрад вылучыць «МЗКЦ» 15 млрд рублёў ($5,4 млн). Пагатоў завод меў кантракты на 167,3 млрд рублёў ($59,7 млн), што складала 70% гадавой вытворчасьці. 2 верасьня 2009 году «МЗКЦ» і кітайскае прадпрыемства «Санцзян» заключылі ўстаноўчую дамову сумеснага ТАА «Волат-Санцзян» для вытворчасьці гідрамэханічных перадачаў у Менску. Статутны фонд меў скласьці $22,2 млн з унясеньнем па 50% ад «МЗКЦ» і «Санцзяна». Укладаньні прызначаліся на закупку станкоў. У 2010 годзе адмыслоўцы ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» стварылі прадстаўніцтва заводу ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ).

Менскі Завод Колавых Цягачоў 
Аўтацягнік «МЗКЦ-74295» (2006 г.)

26 траўня 2011 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 669 «Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады», паводле якой ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» вылучылі 750 млрд рублёў ($133,8‬ млн) на стварэньне вытворчасьці гідрамэханічных трансьмісіяў. У 2011 годзе каля 280 прадпрыемстваў Расеі паставілі на «Менскі завод колавых цягачоў» дэталі і матэрыялы. Назад у Расею «МЗКЦ» паставіў звыш паловы сваіх вырабаў, у тым ліку шасі для ракетнага комплексу «Іскандэр» і РСЗА «Ураган-1М». Таксама на заводзе распрацавалі шасі для ракетнага комплексу «Бастыён». 17 траўня 2012 году галоўны канструктар «МЗКЦ» Юры Нікалаеў паведаміў, што «вядуцца працы ў інтарэсах Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня (Расеі) па стварэньні новага тыпу шасі пад ракетныя комплексы», і дадаў пра цывільныя цягачы: «Мы ўжо стварылі элемэнтную базу, якая дазваляе ствараць аўтамабіль грузападымальнасьцю ад 3 да 130 тонаў». Мадэльны шэраг складаў да 260 машынаў. 30 кастрычніка 2012 году намесьнік старшыні ўраду Беларусі Анатоль Тозік паведаміў пра ажыцьцяўленьне на «МЗКЦ» сумеснай распрацоўкі з кітайскім бокам. 9 верасьня 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 401 «Аб прысуджэньні Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусь 2012 году», паводле якога пастанавіў узнагародзіць 3 канструктараў «МЗКЦ» — Андрэя Галавача, Юрыя Нікалаева і Яўгена Гарко — за распрацоўку і асваеньне вытворчасьці колавых шасі і цягачоў 4-га пакаленьня вайскова-тэхнічнага і двайнога прызначэньня. 25-28 верасьня 2013 году ў Ніжнім Тагіле (Сьвярдлоўская вобласьць, Расея) ААТ «МЗКЦ» паказала шасі 7930-300 і бартавы аўтамабіль 6001 на 9-й Міжнароднай выставе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў (МВУВТБ). У 2014 годзе 80% вырабаў збылі за мяжой і распрацавалі аўтамабіль «МЗКЦ-5002» сямейства «Застава». Сярод 20 краінаў найбольшыя пастаўкі ажыцьцявілі ў Расею, ААЭ, Турэччыну і Кітай. На люты 2014 году на заводзе працавала 270 канструктараў, большасьць якіх скончыла Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт. «МЗКЦ» выпускаў цягачы для перавозу грузаў вагой да 250 тонаў.

Менскі Завод Колавых Цягачоў 
РСЗА «Палянэз» на шасі «МЗКЦ-7930» (2019 г.)

У студзені 2015 году скончыліся выпрабаваньні бронеаўтамабіля «Ліс»(be) вытворчасьці «МЗКЦ», які распрацавалі для Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Узброеных сілаў Беларусі. 9 траўня 2015 году на парадзе ў Менску ўпершыню паказалі баявыя і зараджальныя машыны РСЗА «Палянэз» на шасі «МЗКЦ». На жнівень 2015 году «МЗКЦ» быў забясьпечаны кантрактамі па некаторых вырабах да 2020 году. 9 сьнежня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1023, якой унёс у Дзяржпраграму інавацыйнага разьвіцьця пашырэньне мадэльнага шэрагу адмысловых грузавікоў «МЗКЦ» на суму 560 млрд рублёў ($34,5 млн‬). У 2015 годзе ў памежныя войскі Беларусі пачалі пастаўляць бартавы аўтамабіль «МЗКЦ-500200» сямейства «Застава». Таксама ў 2015 годзе «Менскі завод колавых цягачоў» набыў аўтазборачную вытворчасьць «Нёман» (АЗВ «Нёман») у Лідзе (Гарадзенская вобласьць). 17 лютага 2016 году А. Лукашэнка заявіў пра стварэньне на «МЗКЦ» 2 узораў бронеаўтамабіляў, якія могуць перавозіць той жа лік людзей, што і бронетранспартэр. 22—26 лютага 2015 году ў Абу Дабі (ААЭ) «МЗКЦ» паказаў поўнапрывадное 4-восевае шасі «МЗКЦ-600201» на 12-й міжнароднай выставе ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі. У сакавіку 2015 году на «МЗКЦ» распрацавалі першы беларускі бронетранспартэр «Умка» і шасі «МЗКЦ-69221» пад расейскі ЗРК «Бук-МЗ». Таксама завод удзельнічаў у кітайскай распрацоўцы колавых шасі для міжкантынэнтальных балістычных ракетаў. 31 кастрычніка 2016 году ў Абу Дабі амбасадар Беларусі ў ААЭ Раман Галоўчанка паведаміў пра пастаўку вайсковых цягачоў «МЗКЦ» па выніках перамоваў А. Лукашэнкі і спадчыннага прынца Абу-Дабі Мухамэда Нахаяна: «Увага была ўдзеленая кантракту МЗКЦ на пастаўку высокапраходных аўтамабіляў. Гэта даволі знакавы кантракт, рэалізацыя якога павінная пачацца ўжо ў наступным годзе. Цяпер тэхніка праходзіць апошнія выпрабаваньні на тэрыторыі Арабскіх Эміратаў». На сьнежань 2016 году ўкладаньні за 5 гадоў у асноўны капітал ААТ «МЗКЦ» склалі каля $100 млн, за якія закупілі каля 400 станкоў на $62 млн. На амаль 100 станках зь лічбавым праграмным кіраваньнем (ЛПК) асвоілі вытворчасьць звыш 2000 дэталяў і распрацавалі звыш 3000 кіраўнічых праграмаў. Пачалі выпускі поўнапрывалных аўтамабіляў сямейства 6001 з 2, 3 і 4 восямі. 18 студзеня 2017 году ААТ «МЗКЦ» прадставіла новае пакаленьне аўтобусаў «Нёман-4202» на італьянскім шасі «Івэка Дэйлі 70С17» (Турын). У траўні 2017 году на 8-й Міжнароднай выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі прадставілі бронеаўтамабіль «МЗКЦ-4901». Падчас вучэньня «Захад-2017» на «МЗКЦ-4901» разьмясьцілі станцыю радыёэлектроннай барацьбы «Навальніца-С», што перашкаджала спадарожнікавай навігацыі бесьпілётнікаў.

Менскі Завод Колавых Цягачоў 
Бронеаўтамабіль «Волат В1» на шасі «МЗКЦ-4901» (2017 г.)

У 1-й палове 2018 году ва Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь паставілі бронеаўтамабіль «МЗКЦ», а таксама ў 120-ю асобную мэханізаваную брыгаду (Першамайскі раён Менску) паставілі батарэйны камплект мінамётаў 2С12Б на шасі «МЗКЦ». 24 чэрвеня 2018 году ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка паведаміў пра вытворчасьць радыёлякацыйнай станцыі «Іскра» ў Запарожжы на шасі «Волат» ад «МЗКЦ», распрацоўка якога вялася 3 гады. Дагэтуль шасі «Волат» пастаўлялі пад 9 ракетных комплексаў Расеі — «Іскандэр», «Сьмерч», «Тарнада», «Таполя», «Таполя-М», «Ярс», «Рубеж», С-300 і С-400. 17 ліпеня 2018 году выпрабавалі колавае шасі «МЗКЦ-7930-313» з гідрамэханічнай перадачай (ГМП), створанае для мадэрнізаванай РСЗА «Палянэз-М». На шасі ўсталявалі паліўныя бакі павялічанай ёмістасьці. Радыятары гідрамэханічнай перадачы (ГМП) і рухавіка ўсталявалі паралельна. Канструкцыю бункераў зьмянілі для адводу нагрэтага паветра, што ахалоджвала радыятары ГМП і рухавік. Таксама павысілі грузападымальнасьць і зьнізілі мэталаёмістасьць шасі за кошт узмоцненай рамы з высокатрывалай сталі і падвескі з узмацняльнымі элемэнтамі ў папярочных рычагах. Шыны абсталявалі сыгналізацыяй праколу і рэгулятарам ціску паветра.У 2018 годзе 70% экспарту колавых шасі «МЗКЦ» прыпала на Расею. Пагатоў завод заставаўся асноўным пастаўшчыком колавых шасі пад усе сыстэмы ўзбраеньня Расеі. 7 лютага 2019 году старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Раман Галоўчанка заявіў: «За гады незалежнасьці Беларусі ў прадпрыемства ўкладзена $150 млн». На 2019 год у выпрабавальным цэху «МЗКЦ» цывільныя цягачы «Волат» абкатвалі 200 км, а вайсковыя — 400 км.

Менскі Завод Колавых Цягачоў 
MZKT-490101-010 на выставе "Армія-2020"

Санкцыі ЭЗ й іншых краінаў

17 снежня 2020 году завод быў уключаны ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Таксама ў свае санкцыйныя сьпісы МЗКТ ўключылі Вялікабрытанія ды Швайцарыя. 26 студзеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

У 2022 годзе завод, яго дырэктар Аляксей Рымашэўскі і намеснік дырэктара Аляксандр Вецяневіч былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, а таксама ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Новай Зэляндыі ды Украіны. Акрамя таго, Японія ўвяла санкцыі супраць МЗКТ.

Кіраўнікі

  • Барыс Шапашнік(be) (1954—1975)
  • С. П. Паршын (1975—1978)
  • Р. А. Ісаевіч (1978—1980)
  • В. І. Грос (1980—1985)
  • П. П. Саўчыц (1985—1986)
  • В. А. Воўкаў (1986—2002)
  • Генадзь Сінягоўскі (2002 — 1 ліпеня 2011)
  • Віталь Воўк (верасень 2011 — сьнежань 2014)
  • Ігар Летаў (з 16 сакавіка 2015 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менскі Завод Колавых Цягачоў ВырабыМенскі Завод Колавых Цягачоў МінуўшчынаМенскі Завод Колавых Цягачоў Санкцыі ЭЗ й іншых краінаўМенскі Завод Колавых Цягачоў КіраўнікіМенскі Завод Колавых Цягачоў КрыніцыМенскі Завод Колавых Цягачоў Вонкавыя спасылкіМенскі Завод Колавых ЦягачоўГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВымяЗімаМарына ВасілеўскаяБасовішчаTor BandХлопчык як пальчыкСкідзельВільняГалаўны мозагЗоя КоўшТрыбадызмКрысталь БойдРодТэўтонскі ордэнАлесь ЗайкаЗьміцерЎэйлзПошукавая аптымізацыяПравы чалавека ў БеларусіЗьміцер БартосікТутэйшыя (выраз)Якуб ЯсінскіКрыж Эўфрасіньні ПолацкайUltraВожыкПэнсіяБеларускае нацыянальнае адраджэньнеHromadske.TVЛексычнае значэньнеGoogleЖалейка (зборнік)КатэхізісЗлучнікВалянцін АкудовічГенадзь БураўкінМесны склонВікізьвесткіАрцём АрашонакМы выйдзем шчыльнымі радаміБізнэсСтаражытны РымУсяслаў ЧарадзейШпакЛетувісыПагоня (песьня)Парнаграфія ў сецівеАндрэй Павук (актывіст)ВалошкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіІдышГалерэя ЎЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеРужанецУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіБудынакМагутны БожаЛеў ЧайлыткаАфтальмалёгіяПацолтАнтонімыЭлектронная поштаКолерMemento moriЛюдміла Сільнова🡆 More