Краіны Балтыі

Краі́ны Ба́лтыі (па-эстонску: Balti riigid, Baltimaad, па-латыску: Baltijas valstis, па-летувіску: Baltijos valstybės), таксама Ба́лтыя — вобласьць у паўночна-ўсходняй Эўропе, якая ўключае ў сябе Латвію, Летуву й Эстонію.

У савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваўся тэрмін «Прыбалтыка» (рас. Прибалтика).

Краіны Балтыі
Краіны Балтыі на мапе

Праз гаспадарчы роськвіт 2000—2006 гадоў краіны Балтыі атрымалі назоў балтыйскіх тыграў.

Назва

Вызначэньні словаў Балтыя й Прыбалтыка

У цяперашні час «Прыбалтыка» ў геаграфічным сэнсе ўяўляе сабой сукупнасьць дзяржаў, разьмешчаных на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора — Расеі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны й скандынаўскіх краін — Фінляндыі й Швэцыі.

Латвія, Летува й Эстонія бяз Расеі, Нямеччыны, Польшчы й іншых маюць назву «краіны Балтыі» альбо «Балтыя».

У апошнія гады і ў навуковай літаратуры, і ў публіцыстыцы ўкараняецца тэрмін «Краіны Балтыі», які прымяняецца выключна ў дачыненьні да трох рэспублік, без расейскага Калінінграда:

Сучасная Прыбалтыка: Калінінградзкая вобласьць, Летува, Латвія, Эстонія

Палітычны сэнс

Цяпер прынята выкарыстоўваць назву «краіны Балтыі» для абазначэньня Латвіі, Летувы й Эстоніі. У Расеі і ў савецкай гістарыяграфіі выкарыстоўваецца тэрмін «Прыбалтыка».

На думку Паўла Ляўрынца, дацэнта, доктара гуманітарных навук, загадчыка катэдры расейскае філялёгіі Віленскага ўнівэрсытэту, тэрмін «Прыбалтыка» — гэта імпэрыялістычны погляд:

Так і найменьне «Прыбалтыка» нясе ў сабе масквацэнтрычную арыентацыю, імпэрыялістычны погляд расейскай дзяржавы на сваю ўскраіну, пазбаўленую палітычнай субʼектнасьці.

Паводле філёзафа Гінтаўтаса Мажэйкіса, тэрмін «Прыбалтыка» цяпер ня ўказвае на штосьці ў палітычным пляне:

Цяпер гэты тэрмін ані на што не ўказвае ў палітычным пляне, паколькі краіны Балтыі называюць і адносяць сябе да катэгорыі менавіта краін Балтыі. Такім чынам, тыя, хто прамаўляе слова «прыбалтыйскія» — адносяць гэтае значэньне да некаторага ўяўнага адчуваньня «савецкасьці», якая нібыта зараз нейкім чынам прысутнічае.
— філёзаф Гінтаўтас Мажэйкіс

Агульная статыстыка

Усе тры парлямэнцкія рэспублікі ўступілі ў Эўрапейскі Зьвяз 1 траўня 2004 году.

Эстонія Латвія Летува Разам
Герб Краіны Балтыі  Краіны Балтыі  Краіны Балтыі 
Сьцяг Краіны Балтыі  Краіны Балтыі  Краіны Балтыі 
Сталіца Талін Рыга Вільня
Незалежнасьць  — да 13 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1991

 — да 13 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1991

 — да 18 ст.

 — 1918
 — адноўлена 1990

Насельніцтва (2015) 1313271 1978700 2902832 6194803
Плошч 45339 км² 64589 км² 65300 км² 175228 км²
Колькасьць насельніцтва на квадратны кілямэтар 29/км² 31/км² 44/км² 35/км²
Вада % 4,56 % 1,5 % 1,35 % 2,23 %
ВВП (намінальны) (2015) $22,934 млрд $27,822 млрд $41,776 млрд $112,530 млрд
ВВП (намінальны) на чалавека (2016) $18,452 $14,496 $15,366 $16,035
ВВП (ПКЗ) (2015) $37,879 млрд $49,891 млрд $82,143 млрд $171,110 млрд
ВВП (ПКЗ) на чалавека (2016) $30038 $25817 $29380 $28,411
Каэфіцыент Джыні (2012) 33,2 35,5 35,2
Індэкс чалавечага разьвіцьця (2014) 0,861 (Разьвітыя краіны) 0,819 (Разьвітыя краіны) 0,839 (Разьвітыя краіны)
Інтэрнэт-дамэн .ee .lv .lt
Тэлефонны код +372 +371 +370

Крыніцы

Tags:

Краіны Балтыі НазваКраіны Балтыі Агульная статыстыкаКраіны Балтыі КрыніцыКраіны БалтыіЛатвіяЛатыская моваЛетуваЛетувіская моваРасейская моваЭстонская моваЭстоніяЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь Разанаў2007КубізмМікола КупрэеўЎэст Гэм ЮнайтэдГімн Беларускай ССР2008КурыцаТыльзытСэксуальныя цацкіГалоўная старонкаҐКомсомольская правдаЛазэрАлег ЛатышонакГорадня1831Петрыкаўскі раёнФранцішка Ўршуля РадзівілДанюшаваСунізмЛезьбіянстваЛаскаценьЛідаX (літара)Рэспубліка КарэяПінскКліматL (літара)КітайЛясунЯўгенія ЯнішчыцБерасьцеБітва пад ВоршайУладзімер МулявінНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьАнатоль Івашчанка2019Рэч Паспалітая.neІенг СарыГорадІльля ДубінецАсіпавіцкі раёнПамылкаНаша НіваМенскКанстытуцыя БаўгарыіФінансыКінатэатарЦмокРаман СкірмунтНясьвіжШатанАлесь СавіцкіБаркэмпЯгайла (імя)АнгеданіяДрынБусел белыАляксандар ВіхорЛеў ТалстойМастацкая літаратура (выдавецтва)Управа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГенадзь ШутаўАбцугіПартрэт Дарыяна Грэя🡆 More