Крапіўніцкі

Крапіўні́цкі (па-ўкраінску: Кропивницький, да 1924 року — Лізаветград, у 1924—1934 роках — Зіноўеўск, у 1934—1939 роках — Кірава, у 1939—2016 гадах — Кіраваград) — места на поўдні цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Інгуле.

Адміністрацыйны цэнтар Кіраваградзкай вобласьці і Крапіўніцкага раёну. Плошча 103 км². Насельніцтва 229 632 чал. (2017).

Крапіўніцкі
укр. Кропивницький
Крапіўніцкі
Крапіўніцкі Крапіўніцкі
Герб Крапіўніцкага Сьцяг Крапіўніцкага
Першыя згадкі: 1754
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіраваградзкая
Плошча: 103 км²
Насельніцтва
колькасьць: 229 632 чал. (2017)
шчыльнасьць: 2229,44 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 85,8%
расейцы — 12,0%
беларусы — 0,5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-522
Паштовыя індэксы: 25000—25490
Геаграфічныя каардынаты: 48°30′37″ пн. ш. 32°16′0″ у. д. / 48.51028° пн. ш. 32.26667° у. д. / 48.51028; 32.26667 32°16′0″ у. д. / 48.51028° пн. ш. 32.26667° у. д. / 48.51028; 32.26667
Крапіўніцкі на мапе Ўкраіны
Крапіўніцкі
Крапіўніцкі
Крапіўніцкі
Крапіўніцкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kr-rada.gov.ua/

Знаходзіцца за 250 км на поўдзень ад Кіева. Вузел аўтамабільных шляхоў, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памочная, аэрапорт.

Этымалёгія назвы

У 1934—2016 гадах горад меў назву ў гонар расейскага савецкага палітычнага дзеяча Сяргея Кірава, які ніколі ў ім ня быў і ніякім чынам зь ім не зьвязаны.

У грамадзкасьць уздымала пытаньне пра неабходнасьць перайменаваньня места, у 2001 праводзіўся адпаведный мескій рэфэрэндум.

14 ліпеня 2016 году горад быў перайменаваны ў Крапіўніцкі, у гонар Марка Крапіўніцкага — аднаго з заснавальнікаў украінскага прафэсійнага тэатру.

Гісторыя

  • 1754: заснаваньне фартэцыі Сьв. Лізаветы, зь якім зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места.
  • 1775: мястэчка вакол фартэцыі пачало звацца Лізаветградам (дагэтуль, на думку шэрагу ўкраінскіх гісторыкаў, яно мела назву Новаказачын).
  • 1784: атрымаў статус места, цэнтар павету.
  • 1797: у Наварасейскай губэрні, з 1802 — у Мікалаеўскай, а з 1803 — у Хэрсонскай губэрні
  • 1919: у складзе ЎССР.
  • 1932: у Адэскай вобласьці.
  • 1939: цэнтар вобласьці.
  • 5 жніўня 1941 — 5 студзеня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1939 — 103 тыс. чал.
  • 1959 — 132 тыс. чал.
  • 1972 — 201 тыс. чал.
  • 1991 — 277,9 тыс. чал.
  • 2001 — 254 тыс. чал.

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская армянская беларуская
79,43% 19,91% 0,16% 0,10%

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасьці.

Асноўныя заводы: ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасьць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанэнтаў гідрамашынаў), ААТ «Чырвоная Зорка» (па-ўкраінску: ВАТ «Червона зірка», вытворчасьць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы), ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сыстэмы абароны і кіраваньня для атамных электрастанцыяў).

Славутасьці

Да гістарычна-архітэктурных помнікаў Крапіўніцкага належаць:

  • Катэдральны сабор Раства Багародзіцы (Грэцкая царква, 1805—1812);
  • Рэшткі Фартэцыі Сьв. Лізаветы (XVIII ст.);
  • Комплекс збудаваньняў вайсковага мястэчка (кан. 1840-х — пач. 1850-х);
  • Сабор Праабражэньня Гасподняга (XVIII—ХІХ стагодзьдзі);
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1850—1875);
  • Харальная сынагога (1853).

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

  • Уладзімер Віньнічэнка (1880—1951) — украінскі дзяржаўны дзяяч, літаратар і публіцыст
  • Мозэс Гомбэрг (1866—1947) — амэрыканскі хімік-арганік, вядомы як «бацька хіміі радыкалаў»
  • Яраслаў Івашкевіч (1894—1980) — польскі пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік
  • Іван Карпенка-Карый (Табілевіч) (1845—1907) — украінскі драматург і артыст
  • Марка Крапіўніцкі (1840—1910) — украінскі драматург, артыст, рэжысэр і адзін з заснавальнікаў сталага прафэсійнага ўкраінскага тэатру ў Лізаветградзе
  • Ігар Крутой (нар. 1954) — расейскі кампазытар
  • Генрых Нэйгауз (1888—1964) — піяніст, пэдагог і публіцыст
  • Караль Шыманоўскі (1882—1937) — польскі кампазытар, піяніст, пэдагог, музычны крытык, адзін з найбольш відных дзеячоў польскай музычнай культуры першай паловы XX ст.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крапіўніцкі Этымалёгія назвыКрапіўніцкі ГісторыяКрапіўніцкі НасельніцтваКрапіўніцкі ЭканомікаКрапіўніцкі СлавутасьціКрапіўніцкі ГалерэяКрапіўніцкі Месты-сябрыКрапіўніцкі АсобыКрапіўніцкі КрыніцыКрапіўніцкі ЛітаратураКрапіўніцкі Вонкавыя спасылкіКрапіўніцкіІнгулГодГорадКрапіўніцкі раёнКіраваградзкая вобласьцьУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іслам у ЭстонііРусіфікацыя БеларусіЭль НіньнёBet365AC/DCКраязнаўчая газета1 траўняНаступствы Чарнобыльскай катастрофыГестарЯнка БрыльНямецка-савецкая вайнаТравеньНазоўнікБеларускі клясычны правапісМагутны БожаЧарнобыльская АЭСКрысталь БойдБітва пад ВоршайСтаражытнаруская моваСмаленскі паветІльля ДубінецБеларуская МарсэльезаКанстытуцыя БеларусіГабрэіГаянаX (літара)ЭйтмінКрасная ВёскаЧорны замак АльшанскіЛеў ТалстойВайшнорыяМісіс ДаўтфайрГерб ПружанаўВэнэсуэлаЗьміцер ХведарукАляксандар БрукнэрГердаСусьветная служба Бі-Бі-СіУкраінаФарбаВаймарскі клясыцызмЛесьвіцаРаман СкірмунтЧэская моваМы, беларусыМасква1705Сьпіс вуліц ПружанаўПружаныСлановыяПрэс-клюб БеларусьВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьЖамойтыЛічэбнікАнатоль СысЛідзкае піваПасадобльДзяніс Садоўскі (футбаліст)Беларускі рубельАлесь КлышкаРэжым ЛукашэнкіСтрахаваньнеМаркёрЧэрыкаўГімн МагілёваНатальля АрсеньневаБанкруцтваСунізм🡆 More