Мядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Краіна Беларусь
Места Мядзел
Каардынаты 54°52′18.05″ пн. ш. 26°55′42.71″ у. д. / 54.8716806° пн. ш. 26.9285306° у. д. / 54.8716806; 26.9285306 26°55′42.71″ у. д. / 54.8716806° пн. ш. 26.9285306° у. д. / 54.8716806; 26.9285306
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1454
Дата скасаваньня 2 лістапада 1942
Касьцёл Сьвятога Станіслава на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава

Касьцёл Сьвятога Станіслава — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мядзеле. Знаходзіўся на Рынку ў Новым Мядзеле, на беразе возера Мястры. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы драўляны касьцёл у Новым Мядзеле збудавалі ў 1454 годзе з фундацыі кашталяна Андрэя Саковiча. За часамі вайны Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім у 1500 годзе захопнікі зьнішчылі мястэчка, а касьцёл — спалілі.

У 1543 годзе на месцы спаленага касьцёла збудавалі капліцу і двор. У 1744 годзе Мядзельская парафія ў Сьвірскім дэканаце Віленскай дыяцэзіі ўлучала наступныя населеныя пункты: Новы Мядзел, Стары Мядзел, Вялікая Вузла, Хамінаў Вугал, Брулы, Брусы, Малая Вузла, Сваткаўшчына, Мацкі, Шкленікава, Трыданы, Ляхавічы, Закубіле, Некасецак, Горбы, Зуцун, Слабодка, Нагаўкі, Смыш, Пазарцы, Вішторды, Буце, Сакалова, Самсонава, Куровіца, Ражкі, Чарняты, Ветычаты, Іванкі, Чучэлічы, Востраў, Стахоўцы, Гатавічы, Белеўшчызна, Хадосы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мядзел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1843 годзе парафія належала да Надвіленскага дэканату Менскай дыяцэзіі, у 1850 годзе — Надвіленскага дэканату Віленскай дыяцэзіі. У 1852 годзе касьцёл атрымаў пашкоджаньні ў выніку пажару і аднаўляўся на сродкі парафіянаў. У 1872 годзе Мядзельская парафія налічвала 4130 каталікоў, на могілках існавала капліца.

Найноўшы час

У Другую сусьветную вайну 2 лістапада 1942 году касьцёл згарэў і больш не ўзнаўляўся.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Меў крыжовую кампазыцыю з купалам у цэнтральнай частцы і дзьвюма закрысьціямі пры прэзьбітэрыюме. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаліся дзьве чацьверыковыя 2-ярусныя вежы, якія завяршаліся барокавымі фігурнымі купаламі. Абапал уваходу ў будынак месьціліся падвойныя высокія круглыя калёны, якія несьлі франтон з паўцыркульным акном. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаліся прастакутнымі вокнамі. Будынак накрываўся гонтавым дахам. Па 1852 годзе ў выніку рэканструкцыі санктуар стаў прастакутным.

Інтэр'ер аздабляўся шасьцю алтарамі «старасьвецкай разьбы».

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава ГісторыяМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава АрхітэктураМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава ГалерэяМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава ЗаўвагіМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава КрыніцыМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава ЛітаратураМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава Вонкавыя спасылкіМядзел Касьцёл Сьвятога Станіслава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фізычная падрыхтаванасьцьЭўразьвязПЭТэракт у «Крокус Сіці Холе»СмаленскІмёны ліцьвінаўЖвірПрацяглы будучы часДотык пісі рукоюЛесьбійская эротыкаВыказьнікЭліза АжэшкаВагінальны сэксБітва пад Воршай.smГісторыя ЎшачаўЗаходнепалеская моваЛацінская моваНовая зямляАндрэй ХадановічГалоўная старонкаКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Падвойнае пранікненьнеДайльСаюз пісьменьнікаў БеларусіАўстраліяАляксандар МарозГабрэіКоргіВасіль ІгнаценкаЛеанід ДайнекаУкраінаСакрат ЯновічВаенная апэрацыяГотаўтАляксей ДудараўБерасьцейская вобласьцьБаранавіцкі раёнГранатамётЗіновій ПрыгодзічХвойнікіЁгаМурза (страва)Русіфікацыя БеларусіПольская літаратура (рэнэсанс)Юлі ТаўбінБэрнатМоваАзартная гульняАўтамабільны знакВерасеньБраніслаў ТарашкевічШкотыДомінік СобаслаіЛічэбнікМаланкаБерасьцеБісэксуальная парнаграфіяПарнаграфія ў сецівеТаварыства беларускай школыФундацыя «Вікімэдыя»Расонскі раён2020Багуслаў РадзівілСэрцаПацеіВячаслаў Адамчык🡆 More