Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Фарны касьцёл
Фарны касьцёл
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′31.1″ пн. ш. 30°12′02.3″ у. д. / 55.191972° пн. ш. 30.200639° у. д. / 55.191972; 30.200639 30°12′02.3″ у. д. / 55.191972° пн. ш. 30.200639° у. д. / 55.191972; 30.200639
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Фарны) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся на левым беразе ракі Дзьвіны, на месцы былога рамесьніцка-гандлёвага пасада Ніжняга Замка, побач з царквой Зьвеставаньня Багародзіцы. Дзейнічаў да першай паловы XIX ст. Твор архітэктуры віленскага барока.

У другой палове XIX ст. касьцёл да непазнавальнасьці перабудавалі расейскія ўлады, а ў 1950-я рокі помнік канчаткова зруйнавалі бальшавікі. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваны касьцёл збудавалі як парафіяльны ў 1749 року, пры ім была драўляная плябанія. Пазьней належаў да кляштару марыявітак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 рок), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1842—1844 роках расейскія ўлады зачынілі касьцёл з прычыны ягонага блізкага разьмяшчэньня да царквы Зьвеставаньня Багародзіцы. Неўзабаве помнік часткова зруйнавалі (разабралі вежы).

У 1862—1903 роках у будынку колішняга касьцёла месьціўся Віцебскі цэнтральны архіў даўніх актаў, архіў губэрнскай управы, архіў канцылярыі генэрал-губэрнатара.

Найноўшы час

Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х рокаў помнік зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад падзяляўся пілястрамі і карнізнымі пасамі на тры ярусы і пяць праслаў. Яго завяршаў фігурны франтон, абапал якога ўзвышаліся 5-ярусныя шатровыя вежы.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГісторыяВіцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы АрхітэктураВіцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ГалерэяВіцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы КрыніцыВіцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ЛітаратураВіцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Вонкавыя спасылкіВіцебск Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АфарызмПольшчаЯгмінM (неадназначнасьць)Найвышэйшая Літоўская РадаУладзімер КаткоўскіБраўзэрВагінальны сэксЧалавекБеліца (Жлобінскі раён)Бісэксуальная парнаграфіяБеларуская ВікіпэдыяСтапа (літаратуразнаўства)ПагоняМадэль OSIСусьветнае павуціньнеВільняАніта ДаркНацыяналізацыяC++Белавеская пушчаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуБібліяГейтартАдлігаДэйвід ЎудардЛетувізацыяДызайнІнтэрнэтАўстраліяІнданэзіяЗянон ПазьнякКарэйская моваГомельская вобласьцьЮрась БарысевічБеларускі Народны Фронт Адраджэньне25 красавікаFTPРэформа беларускага правапісу 1933 годуКаханьне без пранікненьняПробашчЛука ДончычДзейнікРамантызмВалошкаМіхась ПазьнякоўАльгерд БахарэвічІтальянская моваГрошыУладзімер КарватПабуджальны сказЖамойтыУкраінская моваЛюдміла СільноваІталіяЛеанід ДайнекаІмёны ліцьвінаў1896Алесь ПетрашкевічПрыказкаОй у лузі червона калинаКарбоўцыІксвідэаСадавінаНаша ўскраінаСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануТутэйшыя (фільм, 2007)Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняГарадзенская вобласьцьБітва пад ВоршайСтатусбанкДабрыняЛіза КудроўСувязь (тэхніка)🡆 More