Крычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Крычаў
Каардынаты 53°41′48″ пн. ш. 31°43′0″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 31.71667° у. д. / 53.69667; 31.71667 31°43′0″ у. д. / 53.69667° пн. ш. 31.71667° у. д. / 53.69667; 31.71667
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль несапраўдная готыка[d]
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Крычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX ст. у Крычаве. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Утвараў адзіны ансамбль з плябаніяй. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Фарны касьцёл у Крычаве збудавалі ў 1620 або 1628 годзе (упамінаецца ў 1633 годзе). Новы драўляны касьцёл збудавалі ў 1745 годзем з фундацыі Гераніма Флярыяна Радзівіла і Марыі Юзэфы, жонкі караля і вялікага князя Аўгуст Саса.

Паводле інвэртару 1747 году, будаваньне новага касьцёла вялося на 5 пляцах на рагу Рынку і Ражэственскай вуліцы. Таксама ў гэты час у Крычаве існаваў іншы касьцёл на Пятніцкай вуліцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Крычаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Будынак касьцёла значыцца на пляне места 1788 году. У 1824 годзе пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў, ліквідаваны расейскімі ўладамі 19 ліпеня 1832 году па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831).

У 1855 годзе драўляны касьцёл згарэў. На яго месцы збудавалі новую мураваную сьвятыню. На 1913 год касьцёл налічваў каля 500 парафіянаў.

Найноўшы час

Крычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі 
Схематычны малюнак касьцёла на сьцяне будынка ў Крычаве

У 1929 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад клюб, а па 1937 годзе — зруйнавалі сьвятыню.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Франтальны фасад у цэнтры вылучаўся 3-пралётнай аркай на 4 гранёных слупах, аб’яднанай агульным кілепадобным франтонам у завершы. Фасады і 4-гранныя ярусы вежаў рытмічна падзяляліся стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход меў выгляд пэрспэктыўнага стральчатага партала. Над ім разьмяшчалася круглае акно-ружа. Гатычны характар будынка ўзмацняла афармленьне вежаў кутнімі гранёнымі пілёнамі з востракутнымі вімпэргамі: паміж імі аркатурныя нішы з стрэльчатымі броўкамі.

Унутраная прастора падзялялася магутнымі слупамі і аркадамі на тры нэфы. Апсыду ўпрыгожваў 2-ярусны алтар у формах нэабарока — 4 калёны несьлі магутны хвалісты антаблемэнт, паміж калёнамі стаялі скульптуры Сьвятых Пятра і Паўла; другі ярус — прастакутны шчыт з выгнутым карнізам.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Крычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ГісторыяКрычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі АрхітэктураКрычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ГалерэяКрычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі КрыніцыКрычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ЛітаратураКрычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Вонкавыя спасылкіКрычаў Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейБальшавікіЛацінская моваСпадарIP-адрасАзатотДабрыняПружаныNeuro DubelШпакКрасавікДэбі робіць ДалясКрышталёвы палацВісігерАб’яднаныя Арабскія ЭміратыЧорны замак АльшанскіІслам у ЭстонііЦытрусПэкінHTMLNokia 5530 XpressMusicЭўропаГімн БеларусіКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Дзісна)Уладзімер ЗяленскіЛявон БаразнаІнфармацыяВенаЭль НіньнёПолацакСямейства (біялёгія)Яўген ІваненкаЛеанід ДайнекаАндрэй ФедарэнкаАльманПрусіяАтмасфэра (адзінка вымярэньня)ПарнафільмІван ШамякінГісторыя БабруйскуБалалайкаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАўстраліяКлеапатраРэч ПаспалітаяАндрэй ХадановічАсыГратэск.auМар’ян ДуксаПацукБеларуская музычная альтэрнатываБусел белыЛюцыя ПопаваБагуслаў РадзівілАлаіза ПашкевічГабрэіБудзьма беларусамі!Ігар СідарукЮрась ШамецькаЛязьбійская парнаграфіяБеларусізацыяАлі ХамэнэіВіртуальная супольнасьцьЛінда ГамільтанСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)Міжнародны стандартны кніжны нумар🡆 More