Капішча — старажытнаславянскае слова, якім пазначаецца прастора паганскага храму, разьмешчаная за алтаром, і прызначаная для ўсталяваньня капей (статуй, якія сымбалізуюць багоў) або іншых сакральных прадметаў.
У клясычны пэрыяд капішча аддзялялася ад трэбішча (пляцоўкі перад алтаром) сакральнай заслонай (у Арконскім храме гэта былі цяжкія дывановыя фіранкі, у сучасным храме Ясукуні — лёгкая рассоўная сьценка). Аднак, як паказалі раскопкі на гары Багіт, заслона ўсталёўвалася не ўсюды. Пасьля пачатку ганеньняў на язычнікаў у славян заслону выкарыстоўвалі рэдка.
У храмах антычнай Грэцыі і Рыму, а таксама ў этрускай традыцыі капішча замяняецца цэламі — адмыслова пабудаванымі крытымі памяшканьнямі.
У капішча мае доступ толькі жрэц і яго памочнікі.
Калі алтар сумяшчаецца з ахвярнікам (так было ў антычным сьвеце і ў некаторых сэмітаў), ён разьмяшчаецца пад адкрытым небам, інакш ён можа знаходзіцца пад агульнай дахам з капішчам («закрытыя» храмы Скандынавіі).
У аўраамічных рэлігіях капішчу адпавядаюць «сьвятая сьвятых» (юдаізм), «алтар» (праваслаўе), «прэсьвітэрый» (каталіцызм).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Капішча, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.