Кандэнсатар: радыёдэталь

Кандэнсатар — двухполюсьнік, якому ўласьцівыя даволі вялікія ёмістасьць і амічны супор; прылада для захаваньня зараду і энэргіі электрычнага поля.

Звычайна складаецца з двух электродаў у форме пласткоў (абкладак), падзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога малая ў параўнаньні з памерам абкладак. Выкарыстоўваецца таксама як частка вагальнага ланцугу.

Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя
Кандэнсатары

Мінуўшчына

У 1745 року ў Лейдэне нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык Пітэр ван Мушэнбрук выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «лейдэнскі слоік». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней.

Назву «кандэнсатар» даў Алесандра Вольта ў 1782 годзе (ад італьянскага condensatore), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы электрычны зарад у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва condensor лічыцца архаічнай (сучасная назва — capacitor), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад condensatore назвы.

Пазначэньне на электрычных схемах

Абазначэньне Апісаньне
Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя  Кандэнсатар пастаяннай ёмістасьці
Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя  Палярызаваны кандэнсатар
Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя  Падстроечны кандэнсатар пераменнай ёмістасьці
Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя  Варыкап

На электрычных прынцыповых схемах намінальная ёмістасьць кандэнсатараў звычайна падаецца ў мікрафарадах (1 мкФ = 106 пФ) і пікафарадах, але нярэдка і ў нанафарадах. Пры ёмістасьці ня больш за 0,01 мкФ ёмістасьць кандэнсатара падаюць у пікафарадах, пры гэтым дапушчальна не пазначаць адзінку вымярэньня. Пры абазначэньні намінальнай ёмістасьці ў іншых адзінках адзінку вымярэньня падаваць абавязкова.

Для электралітычных кандэнсатараў, а таксама для высокавольтных кандэнсатараў на схемах, пасьля пазначэньня наміналу ёмістасьці пазначаюць іхняе максымальнае працоўнае напружаньне ў вольтах (В) або кілявольтах (кВ). Для пераменных кандэнсатараў пазначаюць дыяпазон зьмяненьня ёмістасьці.

Клясыфікацыя

Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя 
Лушчаковы плёнкавы кандэнсатар тыпу «СГМ» для навяснога мантажу

Па віду дыэлектрыка адрозьніваюць:

  • Кандэнсатары вакуўмныя (вокладкі без дыэлектрыка ў вакуўме).
  • Кандэнсатары з газападобным дыэлектрыкам.
  • Кандэнсатары з вадкім дыэлектрыкам.
  • Кандэнсатары зь цьвёрдым неарганічным дыэлектрыкам: шкляныя, лушчаковыя, керамічныя, тонкаслойныя зь неарганічных плёнак.
  • Кандэнсатары зь цьвёрдым арганічным дыэлектрыкам: папяровыя, мэталапапяровыя, плёнкавыя, камбінаваныя (папяроваплёнкавыя, тонкаслойныя з арганічных сынтэтычных плёнак.
  • Электралітычныя і аксыдна-паўправадніковыя кандэнсатары. У якасьці дыэлектрыка — аксыдны слой на мэталічным анодзе.
Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя 
Керамічны падстроечны кандэнсатар

Па магчымасьці зьмяненьня ёмістасьці:

  • Пастаянныя — асноўная кляса кандэнсатараў, якія не зьмяняюць ёмістасьці (хіба што ў працэсе службы).
  • Пераменныя — кандэнсатары, якія дапускаюць зьмяненьне ёмістасьці ў працэсе функцыянаваньня апаратуры. Кіраваньне ёмістасьцю можа зьдзяйсьняцца мэханічна, электрычным напружаньнем (варыконды, варыкапы) і тэмпэратурай (тэрмакандэнсатары).
  • Падстроечныя кандэнсатары — кандэнсатары, ёмістасьць якіх зьмяняецца пры аднаразовай або пэрыядычнай регуліроўцы і не зьмяняецца ў працэсе функцыянаваньня апаратуры.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Кандэнсатар: Мінуўшчына, Пазначэньне на электрычных схемах, Клясыфікацыя  Кандэнсатарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Кандэнсатар МінуўшчынаКандэнсатар Пазначэньне на электрычных схемахКандэнсатар КлясыфікацыяКандэнсатар Крыніцы і заўвагіКандэнсатар Вонкавыя спасылкіКандэнсатарДыэлектрыкСупорЭлектрычнае полеЭлектрычны зарад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2012ЛезьбіянстваПрыродны газЧорны кот (арганізацыя)ЯпоніяУправа КДБ па Віцебскае вобласьціSAAB 90Юры ГумянюкМарыя АнтуанэтаПошукавая аптымізацыяПарнаграфія ў ЗШАЧРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуГарнастайЗінаіда БандарэнкаМаёнтакДабрыняЛюбоўНасельніцтва БеларусіМага26 красавікаЗямляІўеАльгарытмУсебеларускі народны сходАкторы парнафільмаўУшачыІнтэрнэтМачанкаПарнафільмМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіСаньнікаваСтаніслаў ШушкевічПётар МашэраўСяргей ДавідовічБеларуская моваПрымакі (п’еса)У гушчарахСьпіс беларускіх імёнаўІксвідэаРасейская моваБыў. Ёсьць. БудуЖугарКазаньТэрарыстычны акт у менскім мэтроТаронтаАлесь ПетрашкевічМэтэароідАзія2015Людміла ПайдушакаваДамова2022СаргутМікола ЛупсякоўСьпіс гарадоў БеларусіGMTЭмбэр ГердНямеччынаМаксім ТанкКадышэвічыПінгвіныАгнешка Рамашэўская-ГузыСуботнікі🡆 More