Калігула (па-лацінску: Caligula), поўнае імя: Гай Юліюс Цэзар Аўгуст Германік (па-лацінску: Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus) — старажытнарымскі імпэратар з 16 сакавіка 37 да 24 студзеня 41.
Калігула паходзіў з роду Юліеў-Кляўдыеў.
Калігула лац. Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus | |
Бюст Калігулы | |
Рымскі імпэратар | |
Папярэднік | Тыбэрыюс |
Наступнік | Кляўдыюс |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Gaius Julius Caesar Augustus Germanicus |
Нарадзіўся | 31 жніўня 12, Анцыё, Рымская імпэрыя) |
Памёр | 24 студзеня 41 (28 гадоў), Рым, Рымская імпэрыя |
Пахаваны | Рым, Італія |
Нашчадкі | Юлія Друзільлё |
Дынастыя | Дынастыя Юліеў-Кляўдыеў |
Жонкі | Юнія Кляўдыльля Лівія Арэстыльля Лольлія Паўліна Мілёнія Цэзонія |
Бацька | Германік |
Маці | Агрыпіна Старэйшая |
Калігула нарадзіўся ў 12 годзе і быў сынам вядомага гэнэралу Германіка. Мянушка «Калігула» паходзіць ад лацінскай назвы абутку легіянэраў, у якой ён хадзіў у дзяцінстве, калі ўдзельнічаў з бацькам у вайсковых паходох.
Калігула стаў імпэратарам пасьля сьмерці Тыбэрыюса й спачатку ўзбудзіў да сабе любоў народа. Аднак хутка ён пачаў праводзіць недальнабачную палітыку, а таксама пачаў выкарыстоўваць уладу для свайго задавальненьня. Магчыма, гэта было вынікам нейкай псыхічнай хваробы. Напрыклад, са статуй багоў, якія прывезьлі з Грэцыі, Калігула загадаў зьняць галовы і паставіць замест іх свае выявы. Таксама ён меў намер зрабіць свайго каня консулам і такім чынам увесьці ў сэнат . Калігула вёў вельмі распутны лад жыцьця. Ён таксама растраціў усе дзяржаўныя грошы, а потым уводзіў новыя налогі й рознымі спосабамі «выбіваў» грошы.
У 41 годзе ён быў забіты ў выніку змовы.
Калігула — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Калігула, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.