Альбэр Камю: францускі пісьменьнік

Альбэ́р Камю́ (па-француску: Albert Camus; 7 лістапада 1913, Францускі Альжыр — 4 студзеня 1960) — вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.

Альбэр Камю
Albert Camus
Альбэр Камю: Жыцьцяпіс, Творы, Крыніцы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 лістапада 1913
Мандаві, вобласьць Тарф, Францускі Альжыр
Памёр 4 студзеня 1960 (46 гадоў)
Вільблёвэн, павет Ён, вобласьць Бургундыя, Францыя
Пахаваны
Сужэнец Сымона Іе[d] і Франсін Фор[d]
Дзеці Катрын Камю[d] і Жан Камю[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці раманіст, філёзаф, публіцыст, рэжысэр, журналіст, перакладнік
Гады творчасьці 1937—1957
Кірунак абсурдызм, экзыстэнцыялізм
Жанр драма
Мова француская мова
Дэбют «Адваротны і добры бок» (1937)
Значныя творы «Калігула» (1938), «Чужаніца» (1942), «Падзеньне» (1956)
Прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1957)
Узнагароды
Médaille de la Résistance
Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры
Подпіс Выява аўтографу
Творы на сайце Knihi.com
webcamus.free.fr (фр.)

Жыцьцяпіс

Альбэр Камю нарадзіўся 7 лістапада 1913 году ў прадмесьці гораду Мандаві, поўночны Альжыр. Бацька Альбэра Люсьен быў рабочым, забіты ў 1914 годзе бітве на Марне Першай сусьветнай вайны. Сям’я пераехала ў горад Альжыр. У 1930 годзе захварэў на сухоты, з-за чаго яго вызвалілі ад службы ў войску. У 1931 годзе паступіў на філязофскі факультэт Альжырскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1936 годзе з ступеньню магістра філязофіі. У пачатку 1930-х уступіў у камуністычную партыю. У 1934 годзе ажаніўся зь Сімонай Іяй, зь якой разьвёўся ў 1939 годзе. У 1936 годзе пачаў працаваць над сваім першым раманам «Шчасьлівая сьмерць» (франц. La Mort heureuse), які скончыў у 1938 годзе, але не выдаў. У 1937 годзе апублікаваў зборнік апавяданьняў «Адваротны і добры бок» (франц. L'Envers et l'Endroit). У 1938 годзе пераехаў ў Францыю, дзе працаваў у газэце «Парыскі вечар» (франц. «Paris soir»). У 1940 годзе пасьля захопу Францыі Трэцім Райхам звольнены і вярнуўся ў Альжыр, дзе працаваў настаўнікам і ажаніўся з Франсінай Фор. У 1941 вярнуўся ў Францыю, супрацоўнічаў з рухам Супраціву, рэдагаваў газэту «Комба» («Барацьба»). Напрыканцы 1940-х пазнаёміўся з Жанам-Полем Сартрам. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году. 4 студзеня 1960 году загінуў у аўтамабільнай катастрофе.

Творы

  • «Шчасьлівая сьмерць» (1936, апублікаваны ў 1971 годзе.)
  • «Чужаніца» (1942, па-француску: «L'Étranger»)
  • «Міт пра Сызыфа» (1942, франц. «Le Mythe de Sisyphe»)
  • «Калігула» (франц. «Caligula», п’еса, пастаўленая ў 1945, напісаная ў 1938)
  • «Чума» (1947, франц. «La Peste»)
  • «Бунтуючы чалавек» (1951, франц. «L'Homme révolté»)
  • «Падзеньне» (1956, франц. «La Chute»)
  • «Першы чалавек» (франц. «Le premier homme», няскончаны, апублікаваны пасьмяротна ў 1995)
  • «Праведнікі» (1949, франц. «Les Justes»)

У перакладзе на беларускую

  • Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні / Альбэр Камю; Пер. і прадм. Зм. Коласа. — Мн.: Маст. літ., 1986.
  • Міф пра Сізіфа. Выгнанне Гэлены. Чума (урывак) // Крыніца, 1994. № 11(5);
  • Калігула // Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы. Мн., 1995;
  • Выбраныя творы / Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. І. Сая. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 431 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). — ISBN 985-02-0749-3
  • Камень, які расьце // Бабілёнская бібліятэка: замежная літаратура ў перакладах Нашай Нівы / [уступ Л. Баршчэўскага]. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2007. — 267 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).

Крыніцы

Літаратура

  • Акудовіч В. Камень Сізіфа // Крыніца. 1994. № 11(5);
  • Білацэрківец Н. Ганебная «чалавечнасць» гісторыі // Крыніца. 1994. № 11(5);
  • Лявонава Е. Дастаеўскі і Камю // Крыніца. 1994. № 11(5).

Вонкавыя спасылкі

Альбэр Камю: Жыцьцяпіс, Творы, Крыніцы  Альбэр Камюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Альбэр Камю ЖыцьцяпісАльбэр Камю ТворыАльбэр Камю КрыніцыАльбэр Камю ЛітаратураАльбэр Камю Вонкавыя спасылкіАльбэр Камю19604 студзеняНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыФранцуская моваЭкзыстэнцыялізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пераклад Бібліі СёмухіМіхась ДаніленкаАнатоль ВялюгінСтарабеларуская моваПарнаграфія ў ЗШАМарат МаркаўКавалёўБанкаўскі рахунакВікіслоўнікНе загаснуць зоркі ў небеУладзімер МулявінВершаваны памерСыдарАндрэй Мукавозчык22 красавікаАльгімонтПАОК ТэсалёнікіРасейская акупацыя БеларусіЛюблінМалы гасьціны дворТышкевічыАляксей ГарастЖыдыСяржук Сокалаў-ВоюшВіктар ДарашкевічПрыназоўнікВадзім СаранчукоўБеларуская мінуўшчына (часопіс)19 жніўняГепардЗа свабодную Беларусь (1942)ІнфармацыяЛетувіская моваМікола АўрамчыкФранц КафкаНадбярэзінцыАнархізмХартыя’97Даўгерд (імя)Іван МележКувэйтТравеньАтрад (біялёгія)Васіль ЗуёнакІсьляндзкі коньАўтарскае праваКіеўОйча нашЛеанід СініцынПіюс ТышкевічДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Уладзіслаў ДыбоўскіЧасДаброЭтнічная тэрыторыя беларусаў.auЖывёлыМарыя АнтуанэтаВід (імя)Дзень ПерамогіАгінскіяПтушкіІслач Менскі раёнДраматургВацлаў Ластоўскі1923Пастава 69ДзеяслоўМікола ГусоўскіУладзімер ДубоўкаМіхал АнемпадыстаўСтэланціс СлаваччыныРужаны🡆 More