Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў праходзіў з 8 па 10 ліпеня 1917 року ў Менску.
Зьезд пацьвердзіў імкненьне ягоных удзельнікаў дабівацца аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і фэдэратыўнай Расейскай рэспублікі.
Цэнтральнай тэмай стала дыскусія паміж Беларускай партыяй народных сацыялістаў (БПНС) і Беларускай сацыялістычнай грамадой (БСГ) па пытаньні выбараў новага прадстаўнічага органа беларускіх арганізацыяў. Перамогу атрымала БСГ. Замест Беларускага нацыянальнага камітэту быў утвораны Выканаўчы камітэт Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў, у якой пераважалі прадстаўнікі БСГ. Гэтая арганізацыя імкнулася аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы на тэрыторыі Беларусі і за ейнымі межамі.
Па ініцыятыве настаўнікаў-дэлегатаў зьезду быў утвораны Беларускі вучыцельскі хаўрус.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў (1917), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.