Зна́кі прыпы́нку — графічныя знакі (кропка, коска й пад.), якія ўжываюцца ў пісьмовай мове для сэнсавага й інтанацыйнага расчляненьня тэксту; знакі, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове.
Цяпер знакаў прыпынку дзесяць:
Знакам прыпынку можна назваць чырвоны радок. У беларускай мове таксама існуе адпунктоўка — прастора паміж пазыцыямі табулятараў, запоўненае паўтаральнымі сымбалямі. Часта яна зьяўляецца мноствам кропак.
Знакі прыпынку падзяляюцца на:
Адны са знакаў прыпынку — кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, двукроп’е, кропка з коскаю — служаць толькі да аддзяленьняў сказаў або іх частак. Сюды адносіцца й чырвоны радок.
Другія знакі прыпынку — дужкі, двукосьсе — выкарыстоўваюцца заўсёды для выдзяленьня:
Коска й працяжнік могуць быць у кожным асобным выпадку аддзяляльным або выдзяляльным знакамі прыпынку.
Коска служыць для аддзяленьня аднародных членаў сказа й простых сказаў у складаных сказах.
Працяжнікам выдзяляюцца ў некаторых выпадках просты сказ у складаным сказе, аднародныя члены ад абагульняючага слова, члены сказа паміж сабою ў некаторых няпоўных сказах.
Коска ўжываецца як выдзяляльны знак у сказах з адасобленымі членамі сказа, параўнальнымі зваротамі, пабочнымі словамі, звароткамі; працяжнік служыць для выдзяленьня пабочных і ўстаўных словазлучэньняў, адасобленых прыдаткаў.
Бываюць выпадкі, калі ўжываюцца злукі выдзяляльных і аддзяляльных знакаў прыпынку (у сказах з простаю моваю, напрыклад). Знакі прыпынку ў канцы сказа выконваюць ня толькі аддзяляльную, але й пачуцьцёвую. Напрыклад, параўнайце сказы: Ты прыйшоў. Ты прыйшоў! Тое самае назіраецца ў складаных бяззлучнікавых сказах, дзе знакі прыпынку нясуць значэньне. Параўнайце:
Ён уздрыгнуў, папера выпала з рук (у сказе паказана пасьлядоўнасьць дзеяньняў).
Ён уздрыгнуў: папера выпала з рук (другі сказ раскрывае прычыну).
Ён уздрыгнуў — папера выпала з рук (другі сказ паказвае на вынік).
Працяжнік можа ставіцца для абазначэньня г. зв. замінкі: Усё гэта — было. Вось гэта — ніякім плянам не прадугледжана.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Знакі прыпынку, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.