Дэйвід Карвацкі

Дэ́йвід Карва́цкі (па-ангельску: David Karwacki; нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.

30 траўня 1965, Саскатун, Саскачэван, Канада) — канадзкі палітычны дзеяч, лідэр Саскачэўанскае лібэральнае партыі. З шляхецкага роду Карвацкіх.

Дэйвід Карвацкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 траўня 1965(1965-05-30) (58 гадоў)
Партыя:

Навучаньне

Навучаўся ў Саскатуне, Саскачуанскім унівэрсытэце (скончыў Коледж камэрцыі ў 1989), M.I.T. (Бостан) і пазьней у Стэнфардзе (Сан-Францыска). Падчас навучаньня ў Саскачэўанскім унівэрсытэце праявіў сябе як актыўны дзеяч грамадзтва. Быў гульцом баскетбольнае кампаніі ўнівэрсытэту, што прадстаўляла ўнівэрсытэт на нацыянальным узроўні, быў прэзыдэнтам Баскетбольнае асацыяцыі студэнтаў, адным з заснавальнікаў Дабрачыннага фонду для разьвіцьця спорту ўва ўнівэрсытэце. Быў актыўным вернікам парафіі сьв.Ганны.

Прафэсійная дзейнасьць

У 1990 з трыма партнэрамі заснаваў ТАА «Star Produce» — міжнародную кампанію па распаўсюджваньні харчовых прадуктаў. Выконваў функцыі галоўнага апэрацыйнага й выканаўчага дырэктара кампаніі. Кампанія ахапіла 200 работнікаў у Паўночнай Амэрыцы з штогодным прыбыткам у $100 млн. Дадзены бізнэс дазволіў яму выйсьці на сусьветны рынак і займець стасункі з сельскагаспадарчымі вытворцамі па ўсім сьвеце.

Палітычная дзейнасьць

27 кастрычніка 2001 — 21 сьнежня 2007 — лідэр Саскачэўанскае лібэральнае партыі. У 2003 на мясцовых выбарах ў Заканадаўчую Асамблею правінцыі Саскачэван ад акругі Саскатун Меўасін саступіў былому міністру юстыцыі Фрэнку Квэнэлу. На выбарах 19 чэрвеня 2006 на пасаду ад акругі Ўэйбэрн-Біг Мадзі зноў быў другім, саступіўшы кандыдату ад Саскачэўанскае партыі Дастыну Данкану (49% галасоў) і набраўшы 27% галасоў выбаршчыкаў. У 2007 зноўку спаборнічаў ад акругі Саскатун Меўасін, але набраў яшчэ менш галасоў, чымся ў 2003. Дэйвід Карвацкі ёсьць адзіным лідэрам трох галоўных партыяў, які двойчы ўдзельнічаў у выбарах і не заняў пасады.

Сям’я

Жанаты, з жонкай Лоры, выкладчыцай, мае чатырох дзяцей: Джонатана, Алікс, Сару й Люка.


Tags:

Дэйвід Карвацкі НавучаньнеДэйвід Карвацкі Прафэсійная дзейнасьцьДэйвід Карвацкі Палітычная дзейнасьцьДэйвід Карвацкі Сям’яДэйвід КарвацкіАнгельская моваКанадаКарвацкіяСаскатунСаскачэван

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТаронтаІгнат КанчэўскіAndroidЭдуард ВаласевічЦьверНафтаКушмакСяргей СматрычэнкаМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВольга КараткевічПаўлінка (п’еса)Ігар СідарукМажэйка (імя)Вожык (часопіс)Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуАнтон Сокал-КутылоўскіПарк цёмнага небаУнівэрсальны каардынаваны часЧалавекУнітарная дзяржаваБеларусьФундацыя «Вікімэдыя»Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхБабёр2022КастрычнікКадышэвічыПлоцевы актПрымакі (п’еса)СказНефцекамскДзень ПерамогіЗагляне сонца і ў наша аконцаЗлучнікБуркіна-ФасоСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаФільмБерасьцеАрхаізмДыялекты беларускай мовыГомельІзраільКрывіч (часопіс)АнголаГішпаніяБелазарЭрэкцыяРасеяБеларуская Народная РэспублікаШат2020-яАлесь КажадубСмаленскі паветУладзімер ДубоўкаIKEAУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГрамадзкі набытакРагуляПастава 69СядзібаКругаварот рэчываў у біясфэрыЛепельскі раёнВітольд Бялыніцкі-БіруляБеларусыСустрэча на ЭльбеNokia 2600ПорнгабРодная моваАльгарытмРаіса БаравіковаНямеччынаДзеяслоўСыбілы🡆 More