Дом Ваньковічаў

Дом Ванько́вічаў — помнік палацава-сядзібнай архітэктуры, былы дом прадстаўнікоў беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў.

Гэтак жа дом зьвязаны з жыцьцём і творчасьцю беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800—1842). Месца разьмяшчэньня — Беларусь, г. Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А.

Дом Ваньковічаў
Дом-музэй Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагодзьдзя.
Дом Ваньковічаў
Філія Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжаньне МенскБеларусь
Адрас вул. Інтэрнацыянальная, 33а
Створаны 2000 г.
Геаграфічныя каардынаты 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′35.93″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.5599806° у. д. / 53.905075; 27.5599806 27°33′35.93″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.5599806° у. д. / 53.905075; 27.5599806
Дом Ваньковічаў на мапе Беларусі ±
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
Дом Ваньковічаў
artmuseum.by/by/filb/vank

Гісторыя

Дом пабудаваны ў канцы XVIII — першай палове XIX стагодзьдзя ў стылі клясыцызму. Месьціўся ў глыбіні двара, адгароджанага ад вуліцы агароджай з брамай, якія да нашага часу не захаваліся. Аднапавярховы прамавугольны (у пляне драўляны) дом накрыты высокім вальмавым дахам з мансардай у цэнтры. Інтэр’ер быў дэкарыраваны кафлянымі печамі, якія да нашых дзён не захаваліся.

Гарадзкі дом (Уладзіслаў Ваньковіч атрымаў у навакольлі Менску 2894 дзесяціны зямлі, узьвёў тры карчмы, якія давалі 320 рублёў гадавога даходу. У маёнтку Вялікая Сьляпянка ён пабудаваў каменны дом) В. Ваньковіча ня толькі помнік архітэктуры клясыцызму, але й мэмарыяльны аб’ект гісторыі беларускай культуры. У ім бывалі Ян Дамель, Станіслаў Манюшка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — сучасьнікі й сябры В. Ваньковіча.

Археалягічныя раскопкі, якія праводзіліся ў 1983 годзе на тэрыторыі дому на Інтэрнацыянальнай, пацьвердзілі час яго заснаваньня — канец XVIII стагодзьдзя. Пад будынкам знаходзяцца каменныя падзямельлі XVII стагодзьдзя, якія прыстасаваныя пад склеп. Гэтак жа тут былі знойдзеныя: чарапіца канца XVIII стагодзьдзя, якой быў пакрыты дом, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу. У 1982 г. пачалася рэстаўрацыя гэтага помніка.

У 2000 годзе, да 200-годзьдзя з дня нараджэньня мастака Валенція Ваньковіча, музэй быў адкрыты пасьля рэстаўрацыі. Да гэтай даты было прымеркаванае адкрыцьцё ў сядзібным доме пастаяннай экспазыцыі, якая дае магчымасьць пазнаёміцца з працамі В. Ваньковіча й культурай беларускай сядзібы першай паловы XIX стагодзьдзя.

Адноўленая сама сядзіба: пабудаваны флігель упраўляючага, брама, устаноўлены помнік Валенцію Ваньковічу.

Архітэктура

Комплекс уключае сядзібны дом у стылі клясыцызму, дзьве афіцыны, гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад. Сядзібны дом (вул. Інтэрнацыянальная, 33) — аднапавярховы прамавугольны ў пляне драўляны будынак (у пачатку XIX ст. частка паўночна-заходняй сьцяны была мураванай) пастаўлены на каменны падмурак і накрыты высокім вальмавым дахам, сьцены атынкаваныя. Сымэтрычны па кампазыцыі галоўны паўднёва-ўсходні фасад вылучаў васьмікалённы портык з цэнтральным уваходам, завершаны трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном. Аналягічны портык меў і паўночна-заходні фасад. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі вокнамі ў абрамленьні простых ліштваў і лапатак. Пляніроўка анфілядна-калідорная. У інтэр’еры былі печы, дэкарыраваныя кафэльнымі пліткамі. Сядзібны дом і дзьве афіцыны ўтваралі парадны двор-курданёр. Паўднёва-заходняя афіцына (№ 33а) — мураваная, двухпавярховая, прамавугольная ў пляне, накрытая аднасхільным дахам. Паўночна-ўсходняя афіцына — двухпавярховая, прамавугольная ў пляне, накрытая вальмавым дахам. У цэнтры яе паўночна-ўсходняга фасаду знаходзіўся пяцігранны эркер зь вежападобным завяршэньнем. Афіцына была зруйнаваная, адноўленая ў пачатку XXI стагодзьдзя. Захавалася шырокая праезная брама.

Экспазыцыі музэю

У некалькіх залях дома-музэю месьціцца ўнікальная калекцыя сядзібнага партрэту канца XVII—XIX стагодзьдзяў, якая дапаўняе ўяўленьні аб значнай ролі сядзібы ў разьвіцьці культуры Беларусі гэтага пэрыяду. У доме-музэі экспануюцца архіўныя дакумэнты, фатаграфіі жывапісных палотнаў, сапраўдныя творы жывапісу й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праходзяць вечары рамансаў і камэрнай музыкі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дом Ваньковічаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Е000001

Tags:

Дом Ваньковічаў ГісторыяДом Ваньковічаў АрхітэктураДом Ваньковічаў Экспазыцыі музэюДом Ваньковічаў КрыніцыДом Ваньковічаў Вонкавыя спасылкіДом ВаньковічаўБеларусьВаленці ВаньковічВаньковічыМенскШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй КурэйчыкВіктар КаліноўскіПлоцевы актЯгайлаШвэдзкая моваУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаСтапа (літаратуразнаўства)АборЗдароўе1589Банкаўскі рахунакСтарабеларуская моваПрыдатак (мовазнаўства)(486958) 2014 MU692005Імёны ліцьвінаўБеларуска-літоўскія летапісыВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)БушкаБелсатМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніЦмок1874Тацяна СапачУкраінская мова1877VPNСтаніслаў МанюшкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўБеларуская ВікіпэдыяТодар КляшторныСавушкін прадуктРэспубліка Сэрбская КраінаВалерыя КуставаПершая сусьветная вайнаГомельЛіцьвіныБярозка (часопіс)Іван ШамякінНаша НіваАнтарктыдаАндрэй ХадановічГенадзь КарпенкаHTMLПалесьсеЛетувісыАляксей ПысінЛюбарт (імя)Ян ЧэрскіДыплёмМіс СусьветАхоўны статусАршанскі чыгуначны вузелВусякіХрысьціянстваМарыя МартысевічПарнаграфія ў ВугоршчынеСан-ФранцыскаЛацінкаМадэль OSIАнатоль Бутэвіч@СтатусбанкРука (імя)Пастава 69Аніта ДаркПарнаграфія ў сецівеВіленскі ўнівэрсытэтЯўгенія ЯнішчыцСпакусьнікіЯкуб КоласРуская мова🡆 More