Менск Сядзіба Ваньковічаў

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзіба Ваньковічаў
Менск Сядзіба Ваньковічаў
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°55′10.95″ пн. ш. 27°38′19.46″ у. д. / 53.9197083° пн. ш. 27.6387389° у. д. / 53.9197083; 27.6387389 27°38′19.46″ у. д. / 53.9197083° пн. ш. 27.6387389° у. д. / 53.9197083; 27.6387389
Архітэктурны стыль клясыцызм
Статус ахоўваецца дзяржавай
Сядзіба Ваньковічаў на мапе Беларусі
Сядзіба Ваньковічаў
Сядзіба Ваньковічаў
Сядзіба Ваньковічаў
Менск Сядзіба Ваньковічаў Сядзіба Ваньковічаў на Вікісховішчы

Сядзі́ба Ванько́вічаў у Вялі́кай Сьляпя́нцы — помнік архітэктуры клясыцызму ў Менску на вул. Філімонава (былая Парніковая).

Гісторыя

Сьляпянка зьявілася ў XVI стагодзьдзі. Яна месьцілася там, дзе сыходзіліся два гасьцінцы, што вялі ў Менск, — Гарадзішчанскі й Старабарысаўскі. Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя маёнтак Сьляпянка належаў князям Радзівілам. Пазьней гэтыя землі перайшлі да Ваньковічаў. Ужо ў другой палове XVIII стагодзьдзя Аляксандар Ваньковіч падзяліў свае вялікія ўладаньні паміж двума сынамі — Станіславам і Мэльхіёрам. Так на мапе Менскага павету зьявіліся адразу дзьве Сьляпянкі — Вялікая й Малая. Пасьля сьмерці Станіслава Вялікая Сьляпянка дасталася яго сыну Эдварду, стрыечнаму брату мастака Валенція Ваньковіча.

Сядзібны комплекс быў сфармаваны ў 1-й палове XIX стагодзьдзя. Ансамбль уключаў мураваны сядзібны дом, драўляныя флігелі (не захаваліся) і парк, пераплянаваны ў 1896 годзе садаводам В. Кронэнбэргам. Цяпер зьяўляецца рэстаранам з закрытай тэрыторыяй.

Архітэктура

Двухпавярховы Т-падобны ў пляне палац з высокім цокалем накрыты пакатым двухсхільным дахам, закрытым парапэтам. Тарцовыя сьцены аформленыя трохкутнымі франтонамі. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. Фасады дому дэкараваныя пілястрамі, прафіляванымі карнізамі й інш. Унутраная пляніроўка зьмененая. З аздобы інтэр’ераў захаваліся фрагмэнты мазаічнай падлогі й карнізаў.

Літаратура

  • Мінскія сядзібы Ваньковічаў / У. М. Дзянісаў, А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 457.
  • 253. Сядзіба / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Федорук Анатолий Тарасович. «Старинные усадьбы Минского края». Минск, издательство «Полифакт», 2000 год. 416 страниц. ISBN 985-6107-24-5.
  • К вопросу о реставрации памятника архитектуры начала XIX века в г. Минске / Ф. П. Босовец, А. Н. Кеда, В. С. Лещенко // Перспективы развития новых технологий в строительстве и подготовке инженерных кадров : сборник научных статей / Министерство образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Гродненский государственный университет им. Я. Купалы». ― Гродно, 2010. ― С. 30―34. (1Н//236243К(039))
  • Тапаграфія і тапаніміка мясцін Мінска, звязаных з жыццём Валенція Ваньковіча / Іван Сацукевіч // Знакамітыя мінчане XIX — XX стст. : матэрыялы [пятай] Беларуска-Польскай навуковай канферэнцыі, Мінск, 12 лістапада 2008 г. ― Мінск, 2010. — С. 43—51.
  • Aftanazy Roman. «Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej». Wrocław, Ossolineum, 1991-97.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Менск Сядзіба Ваньковічаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000261

Менск Сядзіба Ваньковічаў  Сядзіба Ваньковічаў (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Сядзіба Ваньковічаў ГісторыяМенск Сядзіба Ваньковічаў АрхітэктураМенск Сядзіба Ваньковічаў ЛітаратураМенск Сядзіба Ваньковічаў КрыніцыМенск Сядзіба Ваньковічаў Вонкавыя спасылкіМенск Сядзіба Ваньковічаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

FTPГорадняАэрапорт ПрышціныРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіІльля СьвірыдзенкаАльгердБеларусьКаса (інструмэнт)АнілінгусСССР1315Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)СэксМікола ГусоўскіЛекі-адпаведнікіЦыганыLinuxУ краіне райскай птушкіВікісховішчаГеаграфічныя каардынатыISO 4217Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)Леанід ДайнекаСяргей КалендаIBM NotesСяржук ДоўгушаўСьмерць МаргераВікіманіяБагоўкаВяснаГміна Вялікія ЭйсмантыЧарнобыльская катастрофаКамянецкая вежаНадвор’еДотык пісі рукоюКазімер АльхімовічСьпіс гарадоў БеларусіПраблема 2038 годуВікіцытатнікЦмокПастава 69Беларускі арабскі альфабэтВейшнорыяВольныя матэрыялыЯсельдаУладзімер СьвятаславічЗапісы БІНіМХобіт (кінатрылёгія)Бас-ТэрСтрахАдэскія ліманыЮзэф ПешкаЛітваПаморскае ваяводзтваСонечная электрастанцыяЧашніцкі раёнФранцішак АляхновічБеларусь (выдавецтва)🡆 More