Граніцы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная граніца Беларусі або дзяржаўная мяжа — лінія і праходная гэтай лініяй вэртыкальная паверхня, якая вызначае межы тэрыторыі Беларусі — сушы, водаў, нетраў і паветранай прасторы.

Паводле 18-га артыкула Канстытуцыі Беларусі, «Рэспубліка Беларусь у сваёй замежнай палітыцы зыходзіць з прынцыпаў ... непарушнасьці межаў». Згодна з 30-м артыкулам «грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь». Таксама ў 9-м артыкуле згадвалася, што «тэрыторыя Рэспублікі Беларусь зьяўляецца ... прасторавай мяжой самавызначэння народу».

Граніцы

Граніца Беларусі
Краіна Працягласьць, км
Граніцы Рэспублікі Беларусь  Латвія 172,912
Граніцы Рэспублікі Беларусь  Летува 678,819
Граніцы Рэспублікі Беларусь  Польшча 398,624
Граніцы Рэспублікі Беларусь  Расея 1283
Граніцы Рэспублікі Беларусь  Украіна 1084

Найбольшую працягласьць мае граніца з Расеяй (1 283 км), найменшую — з Латвіяй (172,912 км).

На беларуска-летувіскай граніцы ўсталявана 1 957 пагранічных слупоў, на беларуска-латвійскай — 417, на беларуска-польскай — 667.

Спрэчныя дзялянкі

Украіна

На сёньняшні дзень дзяржаўная граніца рэгулюецца Дамоваю паміж Беларусьсю і Ўкраінаю аб сяброўстве, дабрасуседзтве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995. Дамова аб Дзяржаўнай граніцы паміж Беларусьсю і Ўкраінаю ад 12 траўня 1997 у той самы год была ратыфікаваная Вярхоўнай Радаю Ўкраіны, аднак да сёньня не ратыфікаваная Нацыянальным Сходам РБ.

Пытаньне ратыфікацыі Дамовы будзе разглядацца на вясновай сэсіі Нацыянальнага Сходу, якая пачне працу 2 красавіка 2010 году. Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігара Рачкоўскага, працягласьць працы па дэмаркацыі граніцы можа працягвацца да 10 год і патрабуе Br51 млрд.

Летува

На пачатку 1990-х паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Адуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы . Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў ад Летувы грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна.

Пункты пропуску

На 2021 год налічвалася 26 пунктаў пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі з 4-ма зь 5 суседніх краінаў, зь іх 22 былі грузапасажырскімі, 3 пасажырскімі і 1 грузавым. Па 2 пункты пропуску з Латвіяй, Летувой і Польшчай мелі электронную чаргу. На беларуска-ўкраінскай мяжы 4 з 12 пунктаў пропуску былі міждзяржаўнымі, таму прызначаліся толькі для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны.

  • 2 з Латвіяй — Грыгораўшчына (Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць) і Ўрбаны (Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць) — міжнародныя грузапасажырскія з электроннай чаргой;
  • 6 зь Летувой — Катлоўка (Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць), Лоша (Гарадзенская вобласьць), Каменны Лог (Ашмянскі раён, Гарадзенская вобласьць), Відзы (Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць), Беняконі (Вярэнаўскі раён, Гарадзенская вобласьць) і Прывалка (Гарадзенскі раён) — усе міжнародныя, зь якіх 2 пасажырскія і 4 грузапасажырскія, у тым ліку 2 з электроннай чаргой;
  • 6 з Польшчай — Брузгі (Гарадзенскі раён), Бераставіца (Гарадзенская вобласьць), Пясчатка (Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць), Казловічы (Ленінскі раён Берасьця), Берасьце і Дамачава (Берасьцейскі раён) — усе міжнародныя, зь іх па адным грузавым і пасажырскім ды 4 грузапасажырскія, зь якіх 2 з электроннай чаргой;
  • 12 з Украінай — Тамашоўка (Берасьцейскі раён), Олтуш (Маларыцкі раён, Берасьцейская вобласьць), Макраны (Маларыцкі раён), Махро (Янаўскі раён, Берасьцейская вобласьць), Невель (Пінскі раён, Берасьцейская вобласьць), Верхні Церабяжоў (Столінскі раён, Берасьцейская вобласьць), Глушкавічы (Лельчыцкі раён, Гомельская вобласьць), Новая Рудня (Ельскі раён, Гомельская вобласьць), Аляксандраўка (Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць), Камарын (Брагінскі раён, Гомельская вобласьць), Новая Гута (Гомельскі раён) і Весялоўка (Добрускі раён, Гомельская вобласьць) — усе 12 грузапасажырскія, зь іх 4 міждзяржаўныя (толькі для грамадзянаў Беларусі і Ўкраіны) і 8 міжнародных.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Граніцы Рэспублікі Беларусь ГраніцыГраніцы Рэспублікі Беларусь Пункты пропускуГраніцы Рэспублікі Беларусь ЗаўвагіГраніцы Рэспублікі Беларусь КрыніцыГраніцы Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіГраніцы Рэспублікі БеларусьБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Нямецкая моваЛінкарГомельВіетнам2005Стасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануПолк імя Кастуся КаліноўскагаРажаваКатэхізіс Сымона БуднагаЖазэф Люі Гей-ЛюсакСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняНіна МацяшУладзімер Арлоў (гісторык)ОкельСпакусьнікіБуценьКанадаМенскПтушкіРусіны (этнічная група)Сэксуальныя пазыцыіПорнгабЧэлесСтанкевіцаМастацтваЮрка Моніч@Старабеларуская моваГрупавы сэксГішпаніяСакрат ЯновічСьцяг ЛібііЧасьціна мовыАркадзь СмолічMelbetПольшчаРасейская моваДрапежныя птушкіАндрэй ХадановічІгнат КанчэўскіБацькаўшчынаСырвідБлакітная сойкаТэмпэратураЯгайлаУсевалад ІгнатоўскіЯн ГляўбіцСабакаЕва ВежнавецЮрась БарысевічФрыдрых ШылерВячаслаў АдамчыкРажава (Беларусь)Мадэль OSIАнатоль БутэвічГалоўная старонкаДрысьвяты (вёска)ФартэпіянаУладзімер ПуцінДжынсавая рэвалюцыяКамянецНаркотыкАзэрбайджанская моваСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваЧорны замак АльшанскіЗьміцер СаўкаДзеяслоўШпакСан-ФранцыскаЯкуб Наркевіч-Ёдка🡆 More