Дзьмітры Алісейка: беларускі футбаліст

Дзьмітры Алісейка (нарадзіўся 28 жніўня 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра».

У 2017 годзе правёў 4 матчы за нацыянальную зборную Беларусі.

Дзьмітры Алісейка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1992(1992-08-28) (31 год)
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Дынама Менск 0 (0)
2012 Тарпэда-БелАЗ 1 (0)
2013—2014 Нёман Горадня 15 (0)
2014 Слуцак 27 (5)
2015—2016 Слуцак 49 (3)
2017 Дынама Берасьце 19 (2)
2018 Іслач 21 (0)
2019 Хімкі 14 (0)
2019—2020 Тарпэда-БелАЗ 16 (0)
2021 Менск 18 (2)
2022—2023 Астравец 52 (8)
2024—4 Дняпро Магілёў 5 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 красавіка 2024.

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец бабруйскай СДЮШАР-5. Доўгі час выступаў за дубль менскага «Дынама», але гэтак і не дэбютаваў у асноўным складзе каманды. Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ». Гуляў за дубль, а за першую каманду згуляў толькі адзін матч. У сакавіку 2013 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману». У гарадзенскім клюбе пачаў часьцей зьяўляцца на полі, але звычайна выходзіў толькі ў канцы матчаў.

У сакавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцак». Спачатку знаходзіўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе слуцкага клюбу на пазыцыі правага абаронцы. Выявіўся выдатным выканаўцам штрафных удараў, зь якіх улучыў 4 галы ў сэзоне 2014 году. У сьнежні 2014 году быў выкуплены слуцкім клюбам у «Нёмана» і ўзгадніў з «Слуцкам» кантракт на два гады. Цягам двух гадоў заставаўся асноўным гульцом случакоў. У сьнежні 2016 году пакінуў клюб. Неўзабаве пасьля зыходу з «Слуцка» падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама». У першай палове сэзону 2017 году быў асноўным правым абаронцам каманды, пасьля пачаў чаргавацца ў складзе з Алегам Верацілам. У студзені 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Дынама».

Пасьля зыходу зь берасьцейскага клюбу пачаў трэнавацца разам зь «Іслаччу», і ў лютым 2018 году падпісаў кантракт. Звычайна выходзіў у пачатковым складзе каманды, аднак часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач» і неўзабаве стаў гульцом расейскага клюбу «Хімкі». У сэзоне 2018—2019 гадоў трывала зьяўляўся ў стартавым складзе расейскай каманды, аднак у пачатку сэзона 2019—2020 гадоў страціў месца ў асноўным складзе. У жніўні 2019 году скасаваў кантракт з «Хімкамі» і ў хуткім часе прыяднаўся да «Тарпэда-БелАЗ». У 2019 годзе трывала зьяўляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, а ў сэзоне 2020 году пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Тарпэда-БелАЗ». У студзені 2021 году пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым склаў угоду з клюбам. Спачатку трывала гуляў у першай адзінаццатцы, але з жніўня амаль перестаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб.

У пачатку 2022 году некоторы час трэнаваўся з «Тарпэда-БелАЗ», а ў сакавіку стаў гульцом «Астраўца», дзе стала гуляў у першым складзе. У сьнежні 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Астравец», аднак у пачатку 2023 году зноў трэнаваўся з камандай і ў сакавіку падоўжыў пагадненьне з клюбам. У студзені 2024 году пакінуў «Астравец» і выправіўся на прагляд у магілёўскі «Дняпро», зь якім неўзабаве падпісаў кантракт.

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі. 1 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі.

Дасягненьні

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 26 1
2016 Найвышэйшая ліга 23 2
Дынама Берасьце 2017 Найвышэйшая ліга 19 2
Іслач 2018 Найвышэйшая ліга 21 0

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзьмітры Алісейка Кар’ераДзьмітры Алісейка ДасягненьніДзьмітры Алісейка СтатыстыкаДзьмітры Алісейка КрыніцыДзьмітры Алісейка Вонкавыя спасылкіДзьмітры АлісейкаДняпро МагілёўЗборная Беларусі па футболе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзьмухавецВіды сувязі словаўУладзімер АнісковічТутэйшыя (п’еса)Прамяністыя (таварыства)Нямецка-савецкая вайнаСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануАнатацыяСонечная энэргія(486958) 2014 MU69Джынсавая рэвалюцыяГрамадзянінМухаедыРасейцыТаксіГеалёгіяЛязьбійская парнаграфіяПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Алесь КажадубКнігаЛюдміла СільноваПаўлінка (п’еса)КыргыстанЭразм ЦёлакПолымя (часопіс)БерасьцеБеларускае ПалесьсеПагоня (песьня)Аркадзь КуляшоўЯзэп ЛёсікHTML30 красавікаСалігорскШвайцарыяВалерыя КуставаПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Каханьне без пранікненьняСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВіетнамРаіса БаравіковаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтТацяна СапачЖанчына зьверху1923Вадзім СаранчукоўЗьмітрок БядуляЖаночая эякуляцыяСадавінаБаранавіцкі раёнСолыБабруйскДзьвінскЛетуваМенскВэб-дызайнДаўконтКастусь КаліноўскіРусіфікацыя Беларусі@Рожава1877Галоўная старонкаРусіны (гістарычны этнонім)Плоцевы актЯн ЗбажынаПаўднёвы полюсАлесь ПісьмянкоўПорнгабБеларуская мова🡆 More