Дзераўна́я — вёска ў Беларусі, на рацэ Шуры.
Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1406 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Стоўпцаў, на аўтамабільнай дарозе Івянец — Пяршаі — Нясьвіж.
Дзераўная лац. Dzieraŭnaja | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Дзераўнянскі |
Насельніцтва: | 1406 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222680 |
СААТА: | 6254858026 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′3.60″ пн. ш. 26°33′29.52″ у. д. / 53.701° пн. ш. 26.5582° у. д. 26°33′29.52″ у. д. / 53.701° пн. ш. 26.5582° у. д. |
± Дзераўная | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзераўная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.
Упершыню Дзераўная ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як уладаньне кашталяна віленскага Сямёна Гедыголдавіча. З 1451 году маёнтак перайшоў да ягонай жонкі Мілохны Кезгайлаўны, каля 1485 году — уласнасьць Кезгайлаў. У 1525 годзе М. Кезгайла заснаваў каля маёнтку Дзераўная аднайменнае мястэчка. З 1554 году паселішчам валодаў Ян Завіша, з 1590-х гадоў — Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дзераўная ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1590—1591 гадох у мястэчку збудавалі кальвінскі збор. У 1630-я гады Войцех Сялява фундаваў касьцёл, пры якім у XVII—XVIII стагодзьдзях дзейнічалі шпіталь і школа. На 1591 год у мястэчку існавалі Рынак, 3 вуліцы, 41 двор, на 1646 год — 71 двор, на 1662 год — 85, на 1725 год — 39, на 1786 год — 49 двароў.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзераўная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1870-я гады ў мястэчку існавалі касьцёл, капліца, 2 сынагогі, школа, багадзельня, бровар, 5 крамаў. На 1880 год у Дзераўной было 34 двары, заезны двор, вінакурня, саладоўня, капліца, царкоўны прыход, вятрак, карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 125 двароў, 11 крамаў, гарбарня, аптэка, карчма.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзераўная абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дзераўная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дзераўная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 8 студзеня 1954 да 24 сьнежня 2011 году ў Хатаўскім сельсавеце, які перайменаваны ў Дзераўнянскі). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 255 двароў, на 1992 год — 549, на 1997 год — 564. У 2000-я гады Дзераўная атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 24 сьнежня 2011 году вёска стала цэнтрам Дзераўнянскага сельсавету.
У Дзераўной працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 дамы культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ваньковіча вуліца | Касьцельная вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Дзераўной да нашага часу гістарычную назву захавала Стаўпецкая вуліца.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дзераўная, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.