Гібрыдны Рэжым

Гібры́дны рэжы́м — палітычны рэжым, пры якім назіраецца заняпад дэмакратычных каштоўнасьцяў: слабая палітычная культура, малаактыўнасьць апазыцыі; пры ім дзяржава ня ёсьць аўтарытарнай, але пераход да дэмакратыі не завершаны.

Падобныя рэжымы ўстойлівыя й жывучыя.

Базавыя формы кіраваньня
Крыніца ўлады
    Імітацыйная · Лібэральная · Прадстаўнічая · Прамая
    Анакратыя · Герантакратыя · Клептакратыя · Крытархія · Мэрытакратыя · Ноакратыя · Партыкратыя · Плутакратыя · Тэхнакратыя · Тэакратыя
Форма дзяржаўнага ладу
Формы дзяржаўнага кіраваньня
Іншае
рэд · пр · разм

Гібрыдныя рэжымы спалучаюць у сабе аўтакратычныя рысы з дэмакратычнымі, гэта значыць у іх адначасова могуць праводзіцца палітычныя рэпрэсіі й легальная палітычная барацьба.

Прыкметы

Прыкметы гібрыднага рэжыму па Г. Аʼдонэлу, Ф. Шмітэру, Л. Дайманду й Т. Карозэрсу:

  • Наяўнасьць зьнешніх атрыбутаў дэмакратыі (выбары, шматпартыйнасьць, легальная апазыцыя);
  • Нізкая ступень прадстаўленасьці інтарэсаў грамадзян у працэсе прыняцьця палітычных рашэньняў (недзеяздольнасьць абʼяднаньняў грамадзян, да прыкладу прафсаюзаў, або іх падкантрольнасьць дзяржаве);
  • Нізкі ўзровень палітычнага ўдзелу насельніцтва;
  • Дэкляратыўнасьць палітычных правоў і свабод (фармальна ёсьць, фактычна абцяжараная рэалізацыя);
  • Нізкі ўзровень даверу грамадзян палітычным інстытутам.

Краінамі з гібрыднымі рэжымамі лічацца Вэнэсуэла, Эгіпет, Турэччына, Інданэзія, Туніс, Малайзія, Танзанія, Уганда, Мэксыка, Сэрбія, Расея, Іран, Казахстан, Азэрбайджан і Беларусь.

Гісторыя

Трэцяя хваля дэмакратызацыі прывяла да зьяўленьня гібрыдных рэжымаў, якія не зьяўляюцца ні цалкам дэмакратычнымі, ні цалкам аўтарытарнымі. Ні канцэпцыі неліберальнай дэмакратыі, ні канцэпцыі электаральнага аўтарытарызму не апісваюць гэтыя гібрыдныя рэжымы ў поўнай меры.

З канца халоднай вайны падобныя рэжымы сталі самымі часта сустракаемымі сярод недэмакратычных. Заканчэньнем працэсу трансфармацыі аўтарытарных рэжымаў, калі адбываецца лібэралізацыя, зьяўляюцца абмежаваныя тым ці іншым чынам выбары, заўсёды меркавалася паўнавартасная лібэральная дэмакратыя, у той час як на практыцы ў асноўным гэты працэс заміраў «на паўдарозе».

У дачыненьні да рэжымаў, якія раней называлі «пераходнымі». Ў 1980-х гадах стаў выкарыстоўвацца тэрмін «гібрыдны рэжым», які ўмацаваўся таму што, па словах Томаса Карозэрса,

…большасьць «пераходных краін» не зьяўляюцца ні цалкам дыктатарскімі, ні якія імкнуцца да дэмакратыі, а па вялікім рахунку іх нельга назваць і пераходнымі. Яны знаходзяцца ў палітычна стабільнай «шэрай зоне», перамены ў якой могуць не адбывацца дзесяцігодзьдзямі.

Такім чынам, ён заявіў, што неабходна разглядаць гібрыдныя рэжымы без здагадкі што яны ў канчатковым рахунку стануць дэмакратыямі. Гэтыя гібрыдныя рэжымы называлі паўаўтарырызмам або электаральным аўтарытарызмам.

Адным зь першых паняцьце «гібрыдны рэжым» выкарыстаў пры аналізе кадараўскай Вугоршчыны сацыёляг Элемэр Ханкіш.

Тыпалёгія

    Асноўны артыкул: Тыпы палітычнага гібрыднага рэжыму
Гібрыдны Рэжым 
Грамадзяне сьвету, якія жывуць пры розных палітычных рэжымах, паводле азначэньня Polity IV.

Па словах прафэсара Ельскага ўнівэрсытэта Хуана Хасэ Лінца, сёньня існуе тры асноўных тыпу палітычных сыстэм: дэмакратыі, таталітарныя рэжымы й, разьмешчаныя паміж гэтымі двума, аўтарытарныя рэжымы з мноствам розных тэрмінаў, якія апісваюць канкрэтныя тыпы гібрыдных рэжымаў.

Навукоўцы звычайна называюць поўную дыктатуру альбо формай аўтарытарызму, альбо таталітарызмам у параўнаньні з «гібрыднай сыстэмай». Аўтарытарныя ўрады, якія праводзяць выбары, на думку многіх навукоўцаў, зьяўляюцца не гібрыдамі, а пасьпяховымі, добра інстытуцыяналізаванымі стабільнымі аўтарытарнымі рэжымамі. Дэмакратычныя элемэнты могуць адначасова служыць аўтарытарным мэтам і спрыяць дэмакратызацыі. Вылучаюць некалькі тыпаў гібрыднага рэжыму:

Тып
Электаральны аўтарытарызм
Электаральная аўтакратыя
Неліберальная дэмакратыя
Неліберальная дэмакратыя
Дамінуючая партыйная сыстэма
Дэлегатыўная дэмакратыя
Дыктаблянда
Кіраваная дэмакратыя
Лібэральная аўтакратыя
Паўдэмакратыя
Недасканалая дэмакратыя
Укаранёная дэмакратыя

Крыніцы

Tags:

Гібрыдны Рэжым ПрыкметыГібрыдны Рэжым ГісторыяГібрыдны Рэжым ТыпалёгіяГібрыдны Рэжым КрыніцыГібрыдны РэжымАпазыцыяАўтарытарызмДэмакратыяПалітычная культураПалітычны рэжым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ХанкендзіТаварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніDebianЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраMozilla FirefoxВыказьнікМіхал БаброўскіБеларускі нацыяналізмРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуКлеапатраРаўкіСпліт-альбомМіхась Чаротksb6fЛявон БаршчэўскіПаўночная МакедоніяНазоўнікКаранавірусная інфэкцыя (2019)Чорны замак АльшанскіКазЖулію БаптыстаАўтарскае праваАлесь БяляцкіГотыБайтПлаваньнеНью-ДжэрзіРэгіёны ФранцыіДзень ВоліЛетувізацыяISSN292ПанкрэатытМіхаліна ЛэнскаяНью-МэксыкаЭлектронная поштаКарляс Андрэс СанчэсПолк імя Кастуся КаліноўскагаРасеяПавал ВэнтСучаснасьць1525.nzБісэксуальная парнаграфіяГабрэіПальмаГомельская вобласьцьЮзэф Ігнацы КрашэўскіКапіталізм28 сакавікаГравітацыйная канстантаМаргарэт Тэтчэр20 верасьняМаргарыта Латышкевіч1200Мішэль АбамаАмэрыканскі далярРэспубліканская партыя ЗШАВіктар МарціновічКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)ХэрсонАглядШпакПолацкае ваяводзтваЗенькаўскі раён23 чэрвеня26 сакавікаВіленскі мэтрапалітэнТанецПастава 69СССР🡆 More