Гнэй Пампэй: рымскі консул

Гнэй Пампэй «Вялікі» (па-лацінску: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 да н.

э. — 48 да н. э.) — старажытнарымскі вайсковы і палітычны дзяяч пэрыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была зьнішчаная рэспубліка і ўсталяваны прынцыпат.

Гнэй Пампэй
Гнэй Пампэй: рымскі консул
Дата нараджэньня не раней за 29 верасьня 106 да н. э. і не пазьней за 30 верасьня 106 да н. э.
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 верасьня 48 да н. э. (57 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рэзаная рана[d]
Занятак старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі вайсковец, палітык
Бацька Пампэй Страбон[d]
Маці Lucilia[d]
Дзеці Gnaeus Pompeius Magnus[d], Sextus Pompey[d], Pompeia Magna[d] і Pompeius/Pompeia[d]

Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гнэй Пампэй вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н. э., калі далучыўся да Сулы і абараняў усталяваны ім рэжым, пазьней удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Спартака. У 67 годзе да н. э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады дзеля барацьбы зь піратамі ў Міжземным моры. Ачольваў рымскае войска ў Трэцяй пантыйскай вайне зь Мітрыдатам VI Эўпатарам і канчаткова перамог яго ў 65 да н. э. Адмова сэнату падтрымаць дзеі Пампэя на Ўсходзе і надзяліць ягоных жаўнераў зямлёй прывяла яго ў 60 да н. э. да хаўрусу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыюмвірат. Па ягоным распадзе ў 53 годзе да н. э. быў абраны наступным годам аднаасобным консулам. Пампэй стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 годзе да н. э. у час грамадзянскай вайны Пампэю было даручана кіраваньне войскам дзеля барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паразу пад Фарсалам (48 да н. э.). Пасьля ў тым жа годзе ён уцёк у Эгіпет, дзе і быў забіты.

Воіны Пампэя называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сьцьвярджэньняў некаторых крыніц, па сьмерці Пампэя ўсе ягоныя статуі былі зьнішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампэя, а імпэратар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах. Верагодная выява Пампэя, мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбэрскую гліптатэку ў Капэнгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н. э., на вяршыні магутнасьці. Партрэты з Вэнэцыі і Флярэнцыі паказваюць маладзейшага Пампэя.

Крыніцы

Літаратура

  • Плютарх, «Жыцьцё Пампэя».
  • Caesar, «De bello civili».
  • Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
  • Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).

Tags:

Лацінская моваРымская рэспублікаСтаражытны Рым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

DebianТэнісНямецкая хваляАляксей ДудараўКопны судЛінкальншыр1918Бэнэдыкт I (папа рымскі)ksb6fБеларуска-летувіская граніцаЛетувіская моваБеларускія летапісы1 красавікаМаргарэт ТэтчэрГорст КёлерНацыяналізмПлоцевы актГента (імя)Кастусь КаліноўскіКіева-Пячэрская лаўраГеоргіеўская стужкаПабуджальны сказHromadske.TVСымпсаныВасіль БыкаўЖак-Люі ДавідТаўкачГорадняВальядалідОтаАмэрыканскі далярWordPressСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахСподакIQ48Русіфікацыя БеларусіМышоўка7 лютагаІголкаваскурыя27 сьнежняХвойнікіВікіпэдыяУзброеныя сілыРаўнаньнеСэксуальныя цацкіГотыМаркёр28 сакавіка.geДжон АдамзФранцуская моваКвадратнае раўнаньнеСавецкі партызанскі рух у БеларусіДэбі робіць ДалясГенрыхЦмокРадаслаў АстроўскіСацыялізмПаўночная Амэрыка12 красавікаМаксім ГарэцкіІмёны ліцьвінаўФранак ВячоркаРэгіёны ФранцыіБел-чырвона-белы сьцяг🡆 More