Глыбоцкі Край

Глыбоцкі край — гісторыка-этнаграфічны рэгіён Паазер’я, які больш-менш адпавядае межам Глыбоцкага раёну.

Тэрмін ахоплівае таксама некаторыя абшары суседніх раёнаў Шаркоўшчыны, Пастаўшчыны і Докшыччыны.

З Глыбоцкага краю выводзяцца многія беларускія пісьменьнікі, мастакі і інш. вядомыя дзеячы краіны. У тым ліку Вацлаў Ластоўскі, Янка Пачопка, Ігнат Буйніцкі, Адам Шульга і інш.

Глыбоцкі край радзіма многіх аб’ектаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, такіх як Тэхналёгія прыгатаваньня традыцыйнай стравы «Масьляны баран», Традыцыйная тэхналёгія выпечкі жытняга хлеба, Абрад «Насіць намётку», Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я, Тэхналёгія прыгатаваньня традыцыйнай стравы «Клёцкі з душамі» і інш.

Ужываньне тэрміну

Назва Глыбоцкі край актыўна выкарыстоўваецца таксама афіцыйнымі ўстановамі і мясцовымі СМІ. На старонцы Глыбоцкага выканкаму чытаем: «Наша маленькая радзіма, паважаныя сябры, — мілы сэрцу Глыбоцкі край

На Глыбоцкі край спасылаецца Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музэй у апісаньні сваіх збораў, калекцыяў і экспазыцыяў.

Глыбоцкі край выкарыстоўваецца ў адносінах да глыбоцкага раёну й тэрыторыяў сумежных раёнаў у кнігах: В. Воранава «Дудары Глыбоцкага краю» і «Дударская Глыбоччына» Глыбокае, 2019 і 2017.- 76 с, іл. Тэрмін ужываецца таксама ў кнізе Памяць [Текст]: гісторыка-дакумэнтальная хроніка Глыбоцкага раёна / Беларус. энцыкл. : Б. І. Сачанка (гал.рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.- 454 с, іл. і іншых выданьнях: Скрабатун, Ул. Глыбокае на старых паштоўках [Текст] / Уладзімер Скрабатун.- Менск-Глыбокае: БГАКЦ, 1998.- 136 с, фота., Край мой Глубокский / фота А. В. Адедежи [и др.]. — Минск : Издательский дом «Звязда», 2013. — 24 с.

Назва Глыбоцкі край сустракаецца і актыўна выкарыстоўваецца аўтарамі рэгіянальна-краязнаўчага часопіса «Паазер’е».

Не Глыбоцкі край спасылаюцца таксама агульнаджяржаўныя мэдыі: «Глыбокае называюць вішнёвай сталіцай нашай дзяржавы, настолькі і сам горад, і Глыбоцкі край наогул багатыя гэтай смачнай, сакавітай ягадай

Больш за тое, тэрмін выкарыстоўваецца ў навуковых працах. У 2020 годзе ў Глыбокім праходзіла канфэрэнцыя пад назвай: «Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч».

Дударская традыцыя

На сёньняшні дзень, паводле розных крыніцаў, вядома пра некалькіх дудароў зьвязаных з Глыбоцкім краем, сярод якіх найбольш вылучаецца дудар з акторскай трупы Ігната Буйніцкага — Адам Шульга, а таксама знакаміты дудар Пётар Бурэц зь вёскі Асінаўкі. З вёскі Верацеі выводзіцца «Глыбоцкая дуда» — найстарэйшая захаваная беларуская дуда. З Глыбоцкім краем звязаная таксама так званая, дуда Ігната Буйніцкага, падораная ім Людаміру Міхалу Рагоўскаму, а пасьля ахвяраваная дырыжорам у фонд калекцыі Івана Луцкевіча, якая пазьней стала часткай фонду Беларускага музэю ў Вільні. Таксама на гонар дударскае традыцыі рэгіёну праводзіцца фэст «Дударскі рэй».

У літаратуры

Паэт Тамаш Ляшонак пісаў пра свой край:

Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска,

Радзіма сінявокая мая!

Твой лёс заўжды мне быў да болю блізкім,

З гадамі стаў бліжэйшым удвая.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Глыбоцкі Край Ужываньне тэрмінуГлыбоцкі Край Дударская традыцыяГлыбоцкі Край У літаратурыГлыбоцкі Край КрыніцыГлыбоцкі Край Вонкавыя спасылкіГлыбоцкі КрайДокшыцкі раёнПаазер’е (этнаграфічны рэгіён Беларусі)Пастаўскі раёнШаркоўшчынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СьнежаньСанкт-ПецярбургFacebookТадж МагалЖабінкаЭпідэміялёгіяЮнікодПружаныЛесьбійская эротыкаАнгельшчынаГерб БеларусіБальшавікіУнівэрсытэтАмонімПан ТадэвушПалестынцыЛядовы паход Балтыйскага флётуБлакітная гадзінаНемежРусіфікацыя БеларусіЗбожжаЖаночае малакоДамініканская РэспублікаСлавамір АдамовічСусьветнае павуціньнеПракуратура Несьвіскага раёнуЭўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьцяJavaScriptУрал ЕкацярынбургПарнафільм у ФранцыіСлавія МазырПрышчэпкаМікіта КрыўцоўСтоўпцы2004ВерасеньПрыметнікПадвойнае пранікненьнеВікіцытатнікNokia 2700 classicВіктар ШніпПракуратура Нясьвіскага раёнуЛявон БаразнаПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)БеларусыУладзімер КараткевічВікісховішчаСпадчына (верш)Парнаграфія для жанчынСтарабеларуская моваВалянцін АкудовічДональд ТрампБеларуская моваАзатотПаспалітае рушэньнеМарат МаркаўЗямля пад белымі крыламіБеларусізацыяЯн Дамель6Б47ЛібанДамэннае імяНіл Армстранг🡆 More