Герб Віцебску

Герб Віцебску — геральдычны сымбаль Віцебску, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 17 сакавіка 1597: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч».

Герб Віцебску
лац. Hierb Viciebsku
Герб Віцебску
Апісаньне
Зацьверджаны 2 чэрвеня 2009

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ Спаса Збавителя нашего, и при том зараз трохи нижей меч голый червоный, что ся мает разуметь кровавый. »

Сучаснасьць

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004.

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Віцебску ўяўляе сабою выяву ў блакітным полі гішпанскай тарчы абразу Спасу Збаўцы ў профіль, пад ім месьціцца аголены чырвоны меч. У якасьці трымальнікаў тарчы — фігуркі анёлаў.

Аднак 2 чэрвеня 2009 герб Віцебску зацьвердзілі наноў, зь іншым апісаньнем:

Герб места Віцебску ўяўляе сабою гішпанскую тарчу, у блакітным полі якой выява абразу Збаўцы, зьвернутага направа, вакол яго галавы зьверху праваруч — літары «IΣ» і леваруч — літары «ХΣ» з тытламі, ніжэй праваруч і леваруч — дзьве літары «З» з тытламі. У ніжняй частцы тарчы выява накіраванага лязом налева срэбнага меча з залатой ручкай. Тарча разьмяшчаецца ў чырвоным картушы барокавай формы, які дапаўняецца чырвонымі кветкамі і зялёнымі стужкамі. Пад ім знаходзяцца дзьве ляўровыя галіны зялёнага колеру, пераплеценыя чырвонай стужкай. Герб шлюбуе херувім з распасьцёртымі крыламі. У якасьці трымальнікаў тарчы выявы двух анёлаў са стужкамі блакітнага колеру ў руках.

Крыніцы

Літаратура

Герб Віцебску  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000012
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскГеральдыкаГорадЖыгімонт ВазаСьпіс вялікіх князёў літоўскіх

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга КараткевічСуд Маскоўскага раёну (Менск)29 красавікаГомасэксуальнасьцьМакс ШчурКаханьне без пранікненьняЛюдміла СільноваГеакэшынгСтраўнікСлуцакДотык пісі рукоюДарожная сеткаГайла (імя)Беларускі Народны Фронт АдраджэньнеФара Вітаўта (Горадня)ПісьменнасьцьЯблык(486958) 2014 MU69Сувязь (тэхніка)Жаночая эякуляцыяСельская гаспадарка БеларусіВалянцін АкудовічАндрусь ГорватТодар КляшторныВасіль БыкаўАдвечным шляхамMozilla FirefoxЛікІнтэрнэтКірыл СтаселькаАндрэй ДынькоУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаМацьвей СьвідзінскіВялейкаКампутарная сеткаТураўМіхась ЧаротБісэксуальная парнаграфіяЯнка КупалаТацяна СапачКастрычніцкі пераваротУладзімер КарватРагачоўЯгайлаАнтон ЛуцкевічМаксім ГарэцкіЖанчына зьверхуТравеньЛязьбійская парнаграфіяКанстытуцыя ССРБ 1919 годуІмёны ліцьвінаўЭнэргіяХэльсынкіКрумкачГеоргі МарчукЛесЗаходнеславянскія мовыСямён ПадокшынДыяніз ІлкавічСямён ШарэцкіПадвойнае пранікненьнеЛюдвік ЗьвяждоўскіІван ШамякінВіды сувязі словаўСэксуальнасьць чалавека🡆 More