Герб Амсьціслава

Герб Амсьціслава — геральдычны сымбаль Амсьціслава, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 16 жніўня 1634: «у залатым полі збройная рука зь мечам — „Малая Пагоня“».

Герб Амсьціслава
лац. Hierb Amścisłava
Герб Амсьціслава
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу)
Сучасны афіцыйны герб (з улікам расейскага гербу)
Апісаньне

Гісторыя

Герб Амсьціслава 
Герб Амсьціслаўскага княства з Маскоўскага Тытулярніка (1672)

У часе расейскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II 16 жніўня 1781 даравала Амсьціславу новы герб:

У верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі палова Расейскага гербу. У ніжняй, у срэбным полі, чырвоная лісіца, якая бяжыць, каторых зьвяроў ваколіцы гэтага места маюць багата.

Вылучэньне чырвонай лісіцы (пазьней — воўка) як нейкай асаблівасьці Амсьціслава зьяўляецца штучным вынікам творчасьці мастакоў і складальнікаў гербаў з Геральдмейсьцерскай канторы Расейскай імпэрыі.

Афіцыйны герб

У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 29 лістапада 2000 статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Амсьціслава атрымаў гібрыд гістарычнага і расейскага мескіх гербаў. Аўтар гэтага гербу — С. Рассадзін.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі францускай тарчы зь сіняга воблака выходзіць далонь Гасподняя, узброеная сталёвым мечам, а пад ёю гербавая эмблема Амсьціслаўскага княства, чырвоны воўк, павернуты налева.

Тым часам згодна з адзінай вядомай выявай гербу Амсьцілаўскага княства, што месьціцца ў Маскоўскім Тытулярніку (1672), ягоным геральдычным сымбалем была «Пагоня».

Крыніцы

Літаратура

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.

Tags:

Герб Амсьціслава ГісторыяГерб Амсьціслава Афіцыйны гербГерб Амсьціслава КрыніцыГерб Амсьціслава ЛітаратураГерб Амсьціслава16 жніўня1634АмсьціслаўВялікае Княства ЛітоўскаеГеральдыкаГорадПагоняСьпіс вялікіх князёў літоўскіхУладзіслаў Ваза

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Францыск СкарынаДэмакратыяRSSАлесь ПетрашкевічФэрамоныЧэрвеньСямейства (біялёгія)Усходнеславянскія мовыБесьпілётнікУ краіне райскай птушкіКлеапатраЯкасныя прыметнікіЯва (імя)Летува (каралеўства, 1918)Аркадзь КуляшоўАсадкаНармандыяПаўночна-Заходні крайЖанна Некрашэвіч-КароткаяБусел белыУсевалад ГарачкаРодДзьвінскЗнакі прыпынку2020-яПокуцьЖалейка (зборнік)ПрыназоўнікРыгор КастусёўКасілаўцыРыгор БарадулінМікіта КрыўцоўВіктар ШніпСалігорскІгар Пракаповіч.bbДнестарМікола МаляўкаТураўЛютыПохваВялікі выбухАндрэй ХадановічЛітаратурныя жанрыАпавядальны сказКурыцаМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніЛетуваПесьня пра зубраІмпрэсіянізмЯн Пазьняк.neІмёны ліцьвінаўОйча нашПрыродаЗборная Ангельшчыны па футболеЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)ГаянаДабрыняГабрэіУладзімер ДубоўкаВадзім БолбасСьцяг КанадыМастацкая літаратураГорадняАляксандар КосінецАлаіза ПашкевічБеларуская граматыка для школ (1918)ФранцыяАлесь СавіцкіPHPБраніслаў ТарашкевічВасіль ЗуёнакВіктар Гардзей🡆 More