Гедымінас Кіркілас

Гедымінас Кіркілас (па-летувіску: Gediminas Kirkilas: нар.

30 жніўня 1951 году ў Вільні) — летувіску палітык, з 1992 году засядае ў Летувіскім Сойме, быў міністрам абароны Летувы з 2004 да 2006 г.г., прэм’ер-міністар Летувы з 2006 да 2008 г.г.

Гедымін Кіркілас
Гедымінас Кіркілас
Прэм'ер-міністар Летувы
6 ліпеня 2006 — 9 сьнежня 2008
Прэзыдэнт: Валдас Адамкус
Папярэднік: Зыгмантас Бальчыціс
Наступнік: Андрус Кубілюс
Кіраўнік партыі Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя
19 траўня 2007 — цяперашні час
Міністар абароны Летувы
14 сьнежня 2004 — 18 чэрвеня 2006
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 жніўня 1951
Сьцяг СССР Вільня
Памёр: 20 красавіка 2024(2024-04-20) (72 гады)
Партыя: Летувіская Сацыял-Дэмакратычная партыя
Сужэнец: Людміла Кіркілене
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Крыжа зямлі Марыі 2 клясы Вялікі крыж ордэна Ізабэлы Каталічкі Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Commander of the Order of the Cross of Vytis афіцэр ордэна Вітаўта Вялікага

Адукацыя

З 1974 да 1978 году Кіркілас навучаўся на завочным факультэце Віленскага пэдагагічнага інстытуту. У 1978—1982 г.г. вывучаў паліталёгію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільні. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе Бізнэсу Віленскага ўнівэрсытэту.

Біяграфія

Кіркілас быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 1969—1972 г.г. Кіркілас праходзіў вайсковую службу ў Паўночным марскім флёце СССР. Пасьля службы працаваў рэстаўратарам у Трэсьце рэстаўрацыі помнікаў да 1978 году. Пад час працы рэстаўратарам ён удзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касьцёлаў (акрамя іншых касьцёла Ўсіх Сьвятых, Св. Казіміра, Баніфатараў і інш.) і ансамблі Віленскага Ўнівэрсытэту.

Пасьля паліталягічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Летувы. У 1982—1985 г.г. быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 1986—1990 г.г. інструктарам аддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988 — 1990 г.г. працаваў памочнікам І сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а з 1990 да 1992 г.г. быў яго памочнікам як дэпутата Вышэйшай Рады Летувы.

У 1990 годзе, пасьля пераўтварэньня КПЛ у Летувіскую Дэмакратычную партыю Працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намесьнікам кіраўніка. Абавязкі намесьніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 году, а пасьля гэтага, у 1996 — 2001 г.г. стаў сябрам прэзыдыюму ЛДПП. У 2001 годзе, пасьля аб’яднаньня ЛДПП з Летувіскай Сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намесьнікам кіраўніка аб’яднанай партыі.

Чатыры разы (у 1992, 1996, 2000 і 2004 г.г.) Кіркілас выбіраўся ў Сойм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парлямэнцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бясьпецы і абароне, камісіі замежных справаў, быў дэлегатам Летувы ў парлямэнцкі сход НАТО і намесьніка кіраўніка камісіі па Эўрапейскім справам.

З 2002 году Кіркілас займаў пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Летувы па сувязям з Калінінградскай вобласьцю. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Летувы ў Калінінградзе. 7 сьнежня 2004 году стаў міністрам абароны ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса.

29 чэрвеня 2006 году прэзыдэнт Летувы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 году Сойм зацьвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 траўня 2007 году ён быў выбраны на пасаду кіраўніка Літоўскай Сацыял-дэмакратычнай партыі.

13 сакавіка 2008 году прадстаўнікі апазыцыйных партыяў прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіркіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены таксама і сьпікеру Сойма Віктарасу Мунцянасу. На працягу двух тыдняў з моманту прадстаўленьня заўвагаў сьпікеру Сойма, паводле Летувіскай канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытаньні, у адваротным выпадку Сойм можа вынесьці вотум недаверу. 1 красавіка Кіркілас прадставіў адказы на пытаньні. 3 красавіка Сойм зь невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя.

Пасьля выбараў у Сойм 26 кастрычніка 2008 году і стварэньня новага ўраду Гедымінас Кіркілас перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу.

Прыватнае жыцьцё

Кіркілас паліць трубку, любіць катацца на ровары. З 2000 году ён стаў кіраўніком Летувіскай фэдэрацыі шашак. Валодае ангельскай і расейскімі мовамі. Жанаты, жонка Людміла Кіркілене — кіраўнік сакратарыяту акцыянэрнага таварыства «Летувіская чыгунка». Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце.

Папярэднік
Зыгмантас Бальчыціс
Прэм'ер-міністар Летувы
2006—2008
Наступнік
Андрус Кубілюс

Tags:

ВільняЛетувіская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дзяржава ПалестынаВіктар МарціновічЛепельКінатэатарБеларуская музычная альтэрнатываЭнцыкляпэдыяВялікае Княства ЛітоўскаеГерда1903ЭротыкаЛінда ГамільтанЛязьбійская парнаграфіяФрыдрых ШылерПракуратура Нясьвіскага раёнуЛядовы паход Балтыйскага флётуІван ЧыгрынаўБаркэмпЛявон БаразнаРадаўніцаАлаіза ПашкевічГісторыя СлуцкуПацукДрама (аповесьць)ПружаныГарві ВайнштэйнФундацыя «Вікімэдыя»Велімір ХлебнікаўСьпіс беларускіх імёнаўМікола ЕрмаловічТутэйшыя (п’еса)ПрыслоўеМабілізацыяБусел белыЖаночае малакоКасьцёл Сьвятога Стэфана (Полацак)Парнафільм у ФранцыіУсходні БэрлінМарат МаркаўКувэйтСьпірыдон СобальСяргей ШупаВялікдзень3 траўняЛетувізацыяПрышчэпкаБаўгарыяТалакаЗакон ПарэтаПаўлінка (п’еса)РыекаЭнэргіяЖнівеньЭтнічная тэрыторыя беларусаўШклоўСпадарПаўночны Райн — ВэстфаліяГорадняПлошчаВіленскае барокаПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)Radzima.orgАкалічнасьцьNokia 2700 classicБаранавіцкі раёнВікіцытатнікПалестынаДогінгВіктар ШніпЛетувіская моваНазоўнікСэкс па тэлефонеЧарнобыльская катастрофа🡆 More