Летувіская Чыгунка

25°16′24″ у. д. / 54.67972° пн. ш.

25.27333° у. д. / 54.67972; 25.27333

«Летуві́ская чыгу́нка» — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Летувы, заснаванае ў ліпені 1919 году.

«Летувіская чыгунка»
лет. Lietuvos geležinkeliai
Выява лягатыпу
Летувіская Чыгунка
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 4 ліпеня 1919 (104 гады таму)
Уласьнікі Летува
Краіна Летува
Разьмяшчэньне Вільня
Адрас вул. Міндоўга, д. 12
Ключавыя фігуры Мантас Бартушка, Караль Санькоўскі
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя чыгуначны транспарт[d]
Паслугі чыгуначныя перавозкі
Абарачэньне Летувіская Чыгунка445,931 млн эўра (2017 г.)
Апэрацыйны прыбытак Летувіская Чыгунка34,919 млн эўра (2017 г.)
Чысты прыбытак Летувіская Чыгунка25,554 млн эўра (2017 г.)
Лік супрацоўнікаў 8804 (2018 г.)
Матчына кампанія Міністэрства шляхоў зносін Летувы(lt)
Даччыныя кампаніі ЗАТ «Віленскае дэпо рамонту лякаматываў»
Аўдытар «КПМГ Балтыі»

На 2019 год «Летувіская чыгунка» валодала чыгункамі шырынёй каляіны 1435 мм і 1520 мм, 68 чыгуначнымі станцыямі. Чыгунка абслугоўвала цягнікі з саставамі даўжынёй да 1500 мэтраў і вагой да 6000 тонаў. У 2018 годзе на аднаго работніка «Летувіскай чыгункі» прыпала 46,58 тоны грузаў (каля аднаго вагона), што было 3-м паказьнікам у сьвеце. Каля паловы грузаў у Летуве перавезьлі чыгункай, бо пры чыгуначнай перавозцы на 100 км выкарыстоўвалася ў сярэднім 10-кратна менш паліва параўнальна з аўтамабільнай перавозкай. «Летувіская чыгунка» злучалася з Клайпедзкім портам, які быў незамярзальным і меў 12 марскіх тэрміналаў. Замежныя прадстаўніцтвы «Летувіскай чыгункі» працавалі ў 2 краінах Азіі — Казахстане (Астана) і Кітаі (Пэкін) — і 3 краінах Эўропы — Беларусі (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 36/1), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква). Яшчэ адно прадстаўніцтва ў Варшаве дзейнічала пры Арганізацыі супрацы чыгунак(ru). На 2019 год «Летувіская чыгунка» выкарыстоўвала 1767 км чыгуначных шляхоў.

Мінуўшчына

4 ліпеня 1919 году ўрады Летувы і Нямеччыны падпісалі Дамову аб перадачы чыгуначнай сеткі Міністэрству шляхоў зносінаў Летувы. 10 верасьня 1919 году ў кіраўніцтве Летувіскай чыгункі стварылі службы рэйсу, шляхоў, гаспадаркі і аддзел здароўя ды скасавалі службу эксплюатацыі. Утварылі ўчасткі Ковенскага і Радзівіскага шляхоў замест Ковенскага і Шавельскага аддзелаў эксплюатацыі. У 1920 годзе служба шляхоў зацьвердзіла 1468 ставак Летувіскай чыгункі і мела 6 чыгуначных участкаў і майстэрні Ковенскага тэлеграфа. У 1923 годзе часткай чыгуначнай сеткі Летувы стаў Клайпедзкі порт. У 1924 годзе праклалі 58 км чыгуначнага ўчастку Шостакаў—Аліта. У 1932 годзе на паўночным захадзе Летувы скончылі будаўніцтва чыгуначнай лініі Кужы—ЦельшыКрэтынга, што скараціла шлях да Клайпедзкага порта на 60 км. У 1936 годзе праклалі 3-кілямэтровы аб’езд Ковенскага тунэлю. Большасьць грузаў правозілі празь Летуву між Нямеччынай і Савецкім Саюзам.

3 жніўня 1940 году народны камісар шляхоў зносінаў СССР падпісаў Загад «Аб арганізацыі летувіскай чыгункі», якім далучыў яе да чыгункі СССР. З пачаткам савецкай акупацыі пачалася замена рэек з шырыні каляіны 1435 мм на 1524 мм. 22 чэрвеня 1941 году пры пачатку Нямецка-савецкай вайны частку цягнікоў вывезьлі на ўсход. Кіраваньне чыгункай перадалі вайсковаму кіраўніцтву райхскамісарыяту Остлянд, што месьцілася ў Рызе. У 1944 годзе Кіраўніцтва чыгункай СССР аднавіла чыгуначныя ўчасткі з каляінай 1524 мм між Вільняй, Коўнам, Кейданамі, Радзівілішкамі, Шаўлямі і Панявежай. У траўні 1945 году аднавілі Клайпедзкі ўчастак. У 1946 годзе чыгунка ў Летувіскай ССР мела працягласьць 2091,8 км, зь іх 528,6 км (25 %) складала дзьвюхкалейная. Стварылі акругі шырокакалейнай чыгункі ў Вільні, Коўне, Шаўлях і Клайпедзе ды вузкакалейнай у Панявежы. У 1954 годзе скасавалі Пагескі ўчастак, чыгунку якога падзялілі між Цільжаўскаму, Клайпедзкаму і Шавельскаму ўчасткам. Вярзбалаўскі ўчастак перадалі ў склад Ковенскага. У 1955 годзе Кейданскі ўчастак пераўтварылі ў Кашадарскі. Ляндвароўскі ўчастак падзялілі між Віленскім і Кашадарскім. У 1959 годзе Кашадарскі ўчастак падзялілі між Віленскім і Ковенскім. У 1961 годзе Радзівіліскі ўчастак падзялілі між Шавельскім і Панявескім. У 1960—1962 гадах скасавалі 390 км вузкакалейнай чыгункі шырынёй 600 мм. У 1963 годзе кіраўніцтвы чыгунак Латвіі, Летувы і Эстоніі злучаюць у Прыбалтыйскую чыгунку. У 1975 годзе Ўцяна-Новасьвянцянскі ўчастак пераўтварылі ў шырокакалейны з вузкакалейнага (750 мм). 29 сьнежня 1975 году пусьцілі 1-ы электрацягнік зь Вільні ў Коўну. У 1979 годзе скончылі элекрыфікаваньне чыгункі Новая Вільня—Коўна і Ляндварова—Трокі. У 1981 годзе ў Віленскай акрузе стварылі Янаўскі ўчастак, якому перадалі частку Віленскага і Ковенскага ўчастаў. У 1986 годзе пусьцілі чыгуначны паром Клайпеда—Мукран (НДР).

28 сьнежня 1991 году Міністэрства шляхоў зносінаў СССР зацьвердзіла Загад аб скасаваньні Прыбалтыйскай чыгункі з 1992 году. У выніку Летувіская чыгунка стала самастойным прадпрыемствам. 7 студзеня 1992 году стварылі Службу будынкаў і інжынэрных збудаваньняў. 7 ліпеня 1992 году з Шостакава ў Сувалкі (Польшча) адправілі 1-ы міжнародны цягнік. 18 ліпеня 1995 году дзяржаўнае прадпрыемства «Летувіская чыгунка» пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 1997 годзе стварылі Кіраўніцтва інфраструктурай «Летувіскай чыгункі».

У 2012 годзе каля 80 % сваіх грузаперавозак «Летувіская чыгунка» ажыцьцявіла празь Беларусь, што зрабіла «Беларускую чыгунку» найбольшым яе партнэрам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Геаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лесьбійская эротыкаАльгімонт1989НідэрляндыПлошча Перамогі (Менск)Простыя сказыАляксей Бацюкоў24 красавікаПольшчаУладзімер КараткевічОйча нашДэмакратыяМарыя МартысевічЛітаратурныя жанрыАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўВольнае аўтарскае праваЧалавекБерасьцеВінцук ВячоркаРагачоўMicrosoft Windows1589БлогПадгорыцаПорнгабГудыГенэрал-губэрнатарЯнка СіпакоўБялуха (гара)Васіль БыкаўЯўген ПанасенкаўРадаўніцаЛацінкаБаранавічыВіктар Шніп192329 красавікаВіктар ЖыбульСацыяльная сеткаАлесь БадакГенрыхБарсэлёнаНіл ГілевічЗаходняя БеларусьУкраінская лацінкаІмёны ліцьвінаўРасейская акупацыя БеларусіБеларуская энцыкляпэдыяІгар ГрышчукЦягнікФарс (астан)ISSNАлесь РазанаўНямецкая моваЗянон ПазьнякДзьвінскП’ер Агюст РэнуарАлег СалтукКрама (гурт)ГорадняІван АрашкевічСувязь (тэхніка)Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ТонгаТаварны знакСакавікБабёрМіс СусьветРумынская мова1944ХрысьціянстваБеларусізацыя🡆 More