праект:віківясна-2018

Вікімэдыя ВікіВясна — 2018 — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае вікімэдыйцамі і вікіпэдыстамі з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, накіраванае на падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

рэдагаваць ВікіВясна — 2018
праект:віківясна-2018

Яшчэ зусім нядаўна рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі сумных Вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнямі, раздраямі і расчараваньнямі (зьняцьце з пасады Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, эскаляцыя канфлікту ў Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, актывізацыя Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году і, урэшце, вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе).

Задача ВікіВясны — у аб’яднаньні лякальных высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; пашырэньні ведаў і разуменьні адзін аднаго; глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра рэгіён Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Традыцыйна праект ладзіцца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы па напісаньні ды паляпшэньні артыкулаў па гісторыі, культуры і выбітных асобах кожнай краіны-ўдзельніцы рэгіёну. Падрабязьней пра тэмы артыкулаў чытайце на старонках сьпісаў артыкулаў.

Конкурсы на месцах арганізоўваюцца лякальнымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы. Кантактныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Два мінулыя конкурсы паказалі, што арганізатары-дабраахвотнікі з розных разьдзелаў выцягнулі сваю ношу да канца. Мясцовыя каманды прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны б хацелі бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы рэгіёну, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў; такім чынам удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць тэму, на якую яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну рэгіёну.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

рэдагаваць Што б зрабіць
  • Прыняць удзел у мерапрыемстве і паспрабаваць напісаць як мага больш артыкулаў.
  • Кожны новы/палепшаны артыкул/шаблён, які неяк зьвязаны зь пералічанымі краінамі, і які будзе напісаны ў пэрыяд з 21 сакавіка па 31 траўня, пазначаць адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул ВікіВясны-2018}} у абмеркаваньні.
  • На працягу ВікіВясны ўлічваюцца любыя артыкулы пра краіны, якія бяруць у ёй удзел. Аднак у самім конкурсе прымаюць удзел толькі тыя артыкулы, якія былі напісаныя ў адпаведны з графікам тыдзень.
рэдагаваць Удзельнікі
асобы, датычныя да мерапрыемства ВікіВясна-2018:
Вікіпэдыст Кантакты Чым магу дапамагчы? Статус
(можа быць неактуальны)
праект:віківясна-2018Raviaka Ruslan Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2018DobryBrat Гутаркі стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2018Dymitr Гутаркі паляпшэньне/стварэньне артыкулаў актыўны
праект:віківясна-2018Renessaince Гутаркі стварэньне артыкулаў/шаблёнаў актыўны
праект:віківясна-2018Lesnas ättling Гутаркі паляпшэньне/стварэньне артыкулаў мінімальна актыўны
праект:віківясна-2018W Гутаркі паляпшэньне/стварэньне артыкулаў актыўны
рэдагаваць Пытаньні й адказы

ЧаП

1. Што такое «ВікіВясна»?

праект:віківясна-2018
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны

Праект «ВМЦіУЭ Вясна» — грамадзкі конкурс па рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху Вікімэдыя і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднага супрацоўніцтва некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах рэгіёну ЦіУЭ.

2. Які абсяг праекту?

У цэлым прымальныя любыя энцыкляпэдычна значныя тэмы, якія датычаць рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Гэта можа быць славацкая кухня, сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія, летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі, украінская эканоміка, румынскія пячоры…

3. Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных філіяў фундацыі Вікімэдыя, вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў Вікімэдыі. Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная каманда.

4. Як адбываецца супрацоўніцтва па тэматыцы конкурсу?

Міжнародная каманда ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве skype, IRC ці іншых кантактных каналаў. Існуе таксама група ў Facebook.

5. Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён датычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (прыклады былі прыведзеныя вышэй), ці скарыстацца прапанаваным сьпісам, створаным асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы конкурсу. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак зьяўляецца пералікам найбольш істотных тэмаў па краіне, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

6. Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

Конкурс афіцыйна пачнецца ў сакавіку і працягнецца да 31 траўня 2018. Сьпіс датаў, у якія будзем ствараць артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на ВікіМэце.

7. Якім чынам будзе весьціся падлік унёску?

Усе ахвотныя рэгіструюцца ў табліцы ўдзельнікаў, пасьля чаго дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс. Рэгістрацыя не абавязковая, аднак яна дазваляе адсачыць Ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

8. Якія будуць узнагароды?

Пакуль ніякіх. Толькі падзяка, рэспэкт і «+» у карму.

рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

Палепшаныя артыкулы

Створаныя шаблёны

Заўвагі

  • Артыкулы, пазначаныя курсівам, удзелу ў конкурсе не бяруць.
рэдагаваць Актуальныя падзеі

Тэрмін конкурсу — з 21 сакавіка да 31 траўня 2018 году.

Дзяржавы Даты
Беларусь, Македонія, Палітыка 21 сакавіка — 25 сакавіка
Рэспубліка Сэрбская, Летува, Армэнія, спорт 26 сакавіка — 1 красавіка
Грузія, Вугоршчына, Косава, ежа 2 красавіка — 8 красавіка
Аўстрыя, Сэрбія, Эстонія, архітэктура 9 красавіка — 15 красавіка
Расея, Харватыя, прырода 16 красавіка — 22 красавіка
Турэччына, Альбанія, Эрзя, адукацыя 23 красавіка — 29 красавіка
Латвія, Польшча, крымскія татары, гісторыя 30 красавіка — 6 траўня
Украіна, Азэрбайджан, музыка, Эўрабачаньне 7 траўня — 13 траўня
Румынія+Малдова, Башкартастан, навука 14 траўня — 20 траўня
Баўгарыя, Дон, Татарстан, літаратура 21 траўня — 27 траўня
Грэцыя, Казахстан, культура 28 траўня — 31 траўня
рэдагаваць Дапаможныя сродкі

Вонкавыя спасылкі

Статыстыка

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расонскі раёнФранцыск СкарынаЯнка КупалаАнготАкварэльЖорсткая парнаграфіяХрысьціянстваВасіль БыкаўДзьвінскРыгор КастусёўЖвірЭйбарКрычаўскі палацРаман СкірмунтДунайE (літара)Жан-Поль СартрПоўдзеньВольга ЧамаданаваІгар БабкоўАмонімISO 4217Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Вясельная сукенкаСяргей НавумчыкПарнаграфія ў сецівеАльгерд БахарэвічВікіслоўнікСмаргонскі раёнТадэвуш Касьцюшка1863Зьміцер БартосікЗнакі прыпынкуПрыродаБудынакКрумкачСтарабеларуская моваISO 3166MelbetВікісховішча1896Віктар ЖыбульПолацакМы выйдзем шчыльнымі радаміКультура (радыё)НыркаУсевалад ГарачкаЭБарыс РагуляПарнаграфія для жанчын26 красавікаRSSАкторы парнафільмаўСаюз пісьменьнікаў БеларусіЭканомікаЗямляСлавамір АдамовічБеларускі клясычны правапісЧорная ночСадавінаМастурбацыяСураж (Польшча)Юрась БарысевічВіетнамская ВікіпэдыяСказКлеапатраНаша НіваМіндоўг (імя)АдзёрГенадзь ШутаўАндрэй ХадановічСьпіс гарадоў БеларусіКазімер Ягайлавіч🡆 More