Ворскла Палтава: украінскі футбольны клюб

«Во́рскла» (па-ўкраінску: Ворскла) — украінскі футбольны клюб з гораду Палтавы.

Заснаваны ў 1955 годзе. Уладальнік Кубка Украіны (2009).

Ворскла
Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы
Поўная назва ФК «Ворскла» Полтава
Заснаваны 1955
Горад Палтава, Украіна
Стадыён Ворскла
Умяшчальнасьць: 24 795
Кіраўнік Канстанцін Жавага[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 5 месца
Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vorskla.com.ua (укр.)​ (анг.)

Гісторыя

У 1955 годзе ў Полтаве была створаная каманда «Калгасьнік», які меў на мэце быць прадстаўніком Палтаўшчыны і спартовага таварыства «Колас». Сярод запрошаных гульцоў мясцовых футбалістаў было небагата, а найлепшым сярод палтавянаў быў брамнік Станіслаў Басюк. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны Канстанцін Скрыпчанка, які за час гульнявой кар’еры быў вядомым брамнікам кіеўскага «Дынама» і данецкага «Стаханаўца». Першыя два гады дружына брала ўдзел у чэмпіянаце Ўкраіны сярод камандаў фізычнае культуры, а ў 1956 годзе «Калгасьнік» здабыў Кубак УССР, перамогшы «Машынабудаўнік» у фінале. Такі посьпех падштурхнуў кіраўніцтва клюбу да таго, каб узяць удзел у усесаюзных спаборніцтвах у клясе Б.

Заявіўшыся ў чэмпіянат СССР клясы Б, клюб правёў у лізе каля 11 сэзонаў. Галоўнай зоркай першых сэзонаў стаў нападнік Яўген Залатухін, але ў 1962 годзе ён сышоў з каманды. У 1965 годзе назва клюбу зьмянілася на «Колас». У 1968 годзе новым назовам стаў «Сельбуд», а яшчэ праз год за клюбам была замацаваная назва «Будаўнік». У тым жа годзе за клюб некалькі матчаў правяла колішняя зорка данецкага «Шахтара» Юры Ананчанка. Пасьля рэарганізацыі савецкага футболу ў 1971 годзе каманда была сталым удзельнікам украінскае зоны Другой лігі. Сэзон за клюб правёў беларус Віталь Старухін, які пазьней стаў сапраўднай зоркай данецкага «Шахтара». У 1973 годзе каманда зноў пачала менавацца «Колас». Каманда разьвіталася з статусам каманды майстроў у 1982 годзе, калі палтаўская дружына заняла апошняе 24 месца ў 6-й зоне Другой лігі. Каманда перастала існаваць, а большасьць гульцоў накіраваліся да «Каапэратару», які браў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.

Узімку 1984 году галоўная каманда рэгіёну была адраджаная, але пад назвай «Ворскла». Кіраўніцтва клюбу здолела вярнуць гульцоў былога «Коласа», як то Юрыя Мармача, Івана Іванчанка, Уладзімера Пракапіненка і Юрыя Рэзьніка. На мэце ў каманды было вяртаньне ў Другую лігу чэмпіянату СССР. У сэзоне 1984 году палтаўскі клюб прабіўся да фінальнага турніру сярод дружынай фізычнае культуры, але клюб ня даў рады. Толькі ў 1986 годзе дружына здолела здабыць перамогу ў аматарскім першынстве і, такім чынам, прасунулася ў Другую лігу. Каб узмацніцца перад пачаткам сэзону да Палтавы вярнуўся Іван Шары, які абараняў колеры кіеўскага «Дынама» і адэскага «Чарнаморцу», а таксама брамнік Алег Маргун, які гуляў за «Таўрыю», «Шахтар» і маскавіцкае ЦСКА. «Ворскла» няблага выступала ў наступныя гады, гэтак у 1988 годзе каманда здабыла срэбра ў сваёй зоне, саступіўшы чэмпіёну «Букавіне» толькі 2 пункты.

Склад

    Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Ігар Пэрдута 1990
5 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Лукас Рамірэс 2002
6 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Аляксандар Скляр 1991
7 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Павал Ісенка 2003
9 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Віктар Карніенка (ар. Шахтар) 1999
11 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Руслан Сьцепанюк 1992
17 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Уладзімер Часнакоў (капітан) 1988
18 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Яўген Паўлюк 2002
20 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Т’ягу Куньня (ар. Гуарані) 2003
21 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Сылвіё Вокры 2001
22 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Мікола Каўталюк 1995
25 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Наджыб Якубу 2000
27 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Ільля Крупскі 2004
29 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Андрэй Бацула 1992
30 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Іван Несьцярэнка 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
33 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Сяргей Мякушка 1993
38 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Арцём Чалядзін 1999
40 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Дзьмітры Чэрныш 2004
43 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Уладзіслаў Астроўскі 2004
44 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Данііл Хрыпчук 2003
47 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Амількар Каджаві 2002
50 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Ібраім Кан 2000
61 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Аляксандар Дамалега 2003
74 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Т’ягу Сантана (ар. Мэтрапалітану) 1998
77 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Ардыт Толі 1997
89 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Нап Родэл Рычардс 2000
92 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  ПА Самбу Сысако 1999
95 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Аб Фэліпэ Радрыгес 1995
96 Ворскла Палтава: Гісторыя, Склад, Крыніцы  Бр Данііл Ярмолаў 2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ворскла Палтава ГісторыяВорскла Палтава СкладВорскла Палтава КрыніцыВорскла Палтава Вонкавыя спасылкіВорскла ПалтаваКубак Украіны па футболеПалтаваУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ядвігін Ш.8 сакавіка (кліп)Зіновій ПрыгодзічМаларытаРасеяНаваградзкае ваяводзтваЛюдміла РублеўскаяHonda JazzТаварыства беларускай школыЎіндгукМастурбацыяЗьвязда (Менская вобласьць)ХарватыяХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьЧэрвеньВілаРадзівілыКаляндарВалянцін АкудовічПінгвіныРагнедаРасейцыАкцябарскі (Башкартастан)НікатынХутарЭлектронікаЧарнобыльская катастрофаСпадарожнікі СатурнаЭкасыстэмаЭтнічная тэрыторыя беларусаўСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаГрыгарыянскі каляндарВештартБыў. Ёсьць. БудуГішпаніяЯдвіга ПаплаўскаяБуркіна-ФасоАўтарскае праваВіктар КарамазаўIKEAСаратаўМы, беларусыАнатоль ЗэкаўВысакосны год7 (лік)Уладзімер Арлоў (гісторык)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыСлавамір АдамовічВікісховішчаМарат КазейМаскваЛюбарт (імя)УфаПавал ВусаўМачанкаЛявон ВашкоГарбатаГенадзь Валер’евіч ШутаўМаксім ГарэцкіОўручВікіслоўнікЛетувізацыяЧМіхал ВітушкаОЛабак (Тэхас)Вагінальны сэксПерм🡆 More