Бюст Нэфэртыці

Бюст Нэфэртыці — адзін з самых вядомых твораў амарнскага стылю і мастацтва Старажытнага Эгіпту ў цэлым, стылізаваны партрэт Нэфэртыці, жонкі фараона-рэфарматара Эхнатона (каля 1351—1334 да н. э.).

Бюст Нэфэртыці
майстэрня Тутмаса
Бюст Нэфэртыці, каля 1351—1334 да н. э.
Вапняк. Вышыня: 50 см
Новы музэй, Бэрлін

Бюст Нэфэртыці быў знойдзены 6 сьнежня 1912 году нямецкім эгіптолягам Людвігам Борхартам пры раскопках у Тэль-эль-Амарне, якія праводзіліся пры садзейнічаньні Нямецкага Ўсходняга таварыства. Бюст выявілі ў «майстэрні» старажытнаэгіпецкага скульптара Тутмаса, дзе таксама знаходзіліся дзясяткі скульптураў, якія адлюстроўвалі Эхнатона і яго набліжаных.

У 1913 годзе бюст быў вывезены ў Нямеччыну й захоўваўся ў доме буйнога гандляра і другога скарбніка Джэймза Сымона, які фінансаваў раскопкі ў Эгіпце. У 1920 годзе Сымон перадаў скульптуру ў дар Музэю Пярэдняй Азіі ў Бэрліне. Упершыню партрэт Нэфэртыці быў выстаўлены ў 1924 годзе на Музэйнай высьпе ў адным з дзяржаўных музэяў Бэрліну, адмыслова пабудаваным для эгіпецкай калекцыі. У наш час бюст афіцыйна належыць Фонду прускай культурнай спадчыны. З 2009 году знаходзіцца ў экспазыцыі Новага музэю на Музэйнай высьпе ў Бэрліне. Неаднаразова ўзьнікаюць спрэчкі наконт правоў уласнасьці на бюст, увесь час падымаецца пытаньне аб яго вяртаньні ў Эгіпет.

Аснова бюсту выканана з вапняку і пакрыта гіпса-ангідрытавай сумесьсю, афарбаванай у шэсьць колераў. Левая вачніца зьяўляецца пустой, меркаваньні спэцыялістаў адносна прычынаў адсутнасьці левага вока значна разыходзяцца. Скульптура ўяўляе сабой ідэалізаваную выяву царыцы, яе твар абсалютна сымэтрычны. Аўтару бюста ўдалося дасягнуць асаблівай выразнасьці абагульненьнем строга адабраных рысаў і, у той жа час, стварыць індывідуальны вобраз.

У канцы XX — пачатку XXI стагодзьдзя выказваліся сумненьні ў сапраўднасьці бюсту, аднак большай часткай дасьледчыкаў гэтыя здагадкі адпрэчваюцца.

Вонкавыя спасылкі

Бюст Нэфэртыці  Бюст Нэфэртыцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

НэфэртыціПартрэтСтаражытны ЭгіпетФараон

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТаталітарызмПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Карлес ПудждэмонМалякалёгіяКарэйская вайнаСтаматытЛіцьвінстваІксвідэаНевельскі сельсаветПрыслоўеСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКарым Абдул-ДжабарАральны сэксВысоцакЧула-ВістаСыр (імя)Гран-пры Саудаўскай АрабііПольшчаВера ХаружаяВайнаБарычавіцкі сельсаветВільняКрэтынскі раёнКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)ДашкаўкаХрысьціянстваСярэднявеччаСаўтгэмптан (футбольны клюб)БэрнУсяслаў ЧарадзейРухавікПальмакветныяФранцыяЯраслаўльАдзёрВасіль ТацішчаўГіпэртаніяМуамар КадафіАўганістанАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыСтагодзьдзеПраект правапісу 1999 годуЧэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуАвантуры майго жыцьцяПачаеўВасіль БыкаўКаранавірусная інфэкцыя (2019)ВалейболЛатвіяТаль (імя)Мікола МаляўкаРаманскі стыльКунілінгусЖабінкаАстраноміяТэракт у «Крокус Сіці Холе»ДорсэтГісторыя КітаюБудызмХваля ПінскIPhoneГеоргі НедзьведзьКіяну РыўзIron MaidenВіна (імя)Лявон ВольскіУладзімер ДубоўкаВойцех ЯрузэльскіISSNЮрбурскі раёнКапычынцы🡆 More