Бэрыслаў

Бэрысла́ў (па-ўкраінску: Берислав) — места ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпры, на правым беразе Кахоўскага вадасховішча.

Адміністрацыйны цэнтар Бэрыслаўскага раёну. Знаходзіцца за 75 км ад Хэрсону і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Казацкая. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Новай Кахоўкай і Хэрсонам.

Бэрыслаў
укр. Берислав
Царква
Царква
Бэрыслаў Бэрыслаў
Герб Бэрыслава Сьцяг Бэрыслава
Дата заснаваньня: 1784
Былыя назвы: Сьвятога Яна, Вітаўтава Мытніца
Краіна: Украіна
Вобласьць: Хэрсонская
Раён: Бэрыслаўскі
Плошча: 9,11 км²
Насельніцтва
колькасьць: 12 720 чал. (2017)
шчыльнасьць: 1396,27 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 89,4%, расейцы — 8,7%, цыганы — 0,5%, беларусы — 0,4% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 5546
Паштовы індэкс: 74300
Нумарны знак: BT, НТ / 22
Геаграфічныя каардынаты: 46°50′0″ пн. ш. 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. / 46.83333; 33.41667 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. / 46.83333; 33.41667
Бэрыслаў на мапе Ўкраіны
Бэрыслаў
Бэрыслаў
Бэрыслаў
Бэрыслаў Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Замак Сьвятога Яна

У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Бэрыслава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На пераправе праз Дняпро знаходзілася літоўская мытня, вядомая пад назвай Вітаўтава Мытніца.

Паводле найбольш распаўсюджанай навуковай вэрсіі, менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт збудаваў мураваны памежны замак Сьвятога Яна.

Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытня й замак былі зруйнаваныя.

Газы-Кермэн

Бэрыслаў 
Аблога Газы-Кермэна, 1695

Новыя турэцкія валадары ўзьвялі тут цьвердзь Газы-Кермэн (па-крымскататарску: Ğazı Kermen; па-асманску: غازى كرمان, Gazi Kirmân), што перакладаецца з турэцкай як «Дзявочая фартэцыя». Цьвердзь зьяўлялася перашкодай для казацкіх чаек, якія плылі ўніз па Дняпры.

У 1695 року пасьля працяглай аблогі фартэцыю здабылі казацкія палкі гетмана Івана Мазэпы. Даўняя запароская назва Бэрыслава — Таванская Пераправа.

Бэрыслаў

У 1775—1783 роках, па ўваходжаньні гэтых зямель у склад Расейскай імпэрыі, Казыкермэн быў цэнтрам Казыкермэнскага павету. У 1784 року на рэштках турэцкай фартэцыі быў закладзены Бэрыслаў.

Разьмешчаны пры пераправе на шляхі ў Крым, Бэрыслаў ў першай палове XIX стагодзьдзя зрабіўся значным перавалачным пунктам на Дняпры. Места набыла вялікае значэньне ў гандлі хлебам паміж Цэнтральнай Украінай і Крымам.

Ад 1919 року ў Бэрыславе замацавалася савецкая ўлада. З 26 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

З 1991 року Бэрыслаў у складзе незалежнай Украіны.

Эканоміка

Бэрыслаў мае разьвітую прамысловасьць: мэханічны, масла-сырыробны заводы, прамкамбінат (вытворчасьць цэглы, дахоўкі і інш. будаўнічых матэрыялаў), харчкамбінат.

Турыстычная інфармацыя

Каля Бэрыслава знаходзяцца важныя аб’екты ўкраінскай культурнай спадчыны — Каменская Сеч, магіла кашавога атамана Косьці Гардзіенкі, Грыгорые-Бізюкоў манастыр ды рэшткі фартэцыі Цягін. У самім месьце захавалася драўляная Сьвята-Ўвядзенская царква (1725)

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва
1897 1959 1970 1979 1989 2001 2017
12 149 10 507 14 587 16 337 17 523 15 455 12 720

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская
89,53% 10,11%

Крыніцы

Літаратура

  • История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983. — 667 с.

Вонкавыя спасылкі

Бэрыслаў  Бэрыслаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Бэрыслаў ГісторыяБэрыслаў ЭканомікаБэрыслаў Турыстычная інфармацыяБэрыслаў НасельніцтваБэрыслаў КрыніцыБэрыслаў ЛітаратураБэрыслаў Вонкавыя спасылкіБэрыслаўБэрыслаўскі раёнГорадДняпроКахоўскае вадасховішчаНовая КахоўкаУкраінаУкраінская моваХэрсонХэрсонская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апавядальны сказПорнгабРаманскі стыльСаудаўская АрабіяЭліяс КанэцьціГенэрал ад кавалерыіЛёнданФрансіска ФранкаАрыйМалакроўеГрыгарыянскі каляндарПольшчаКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)ЗалешчыкіФутболДругая сусьветная вайнаСвая моваЎэйлзСоніЮвэнтус ТурынПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)АўстрыяВольныя матэрыялыАнабаптызмТоні МорысанПалешукіГішпаніяЛіга нацыяў УЭФАТом ЎэйтсКітайАльтэнаПрыназоўнікБоршчКраснаярскМагілёўСлавамір МрожакISO 3166-1ГіпэртаніяМаларыцкі раёнЗборная Канады па футболеЯлтаМГБВёскаГальшаныБеларуская Народная РэспублікаШатПінскРасейская акупацыя БеларусіТаль (імя)ГодIPhoneУладзіслаў СыракомляКастрычнікҐАнтоні ПадуанскіПалесьсе (прадпрыемства)Каталёнская ВікіпэдыяПанамскі каналКіяну РыўзАдзёрМат (імя)БостанКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Анальны сэксЧалавекГітанас НаўседаВялікабрытаніяМіхаіл ГарбачоўЮлія ЦімашэнкаГран-пры Саудаўскай Арабіі🡆 More