Беларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту

Белару́ская фэдэра́цыя кібэрспо́рту — рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне, якое займаецца падтрымкаю і разьвіцьцём кібэрспорту ў Беларусі.

Беларуская фэдэрацыя кібэрспорту
Дата ўтварэньня 6 студзеня 2017 (7 гадоў таму)
Тып спартовая фэдэрацыя
Штаб-кватэра Менск, Захарава, 50В, памяшканьне 7Н
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская
расейская
Старшыня Дзяніс Багушоў
Сайт www.cybersport.by

Мэты

Асноўнаю мэтаю зьяўляецца садзейнічаньне разьвіцьцю ў Беларусі кібэрспорту як новага віду спартовае спаборніцкае дзейнасьці й адмысловае практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе кампутарнай тэхнікі, праґрамнага забесьпячэньня, інтэрактыўных прыладаў і іншых магчымасьцяў кампутарных тэхналёґіяў, а таксама ўцягваньне ў кібэрспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.

Апроч таго, садзейнічае разьвіцьцю кібэрспорту ў Беларусі як масавага тыпу спорту, які прапаґандуе агульначалавечыя каштоўнасьці й здаровы лад жыцьця, і эфэктыўных формаў фізычнага выхаваньня дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаньнем кампутарных тэхналёґіяў, накіраваных на фарміраваньне здаровага, фізычна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакаленьня.

Гісторыя

У стварэньні прымала ўдзел арґанізацыйная кампанія «Пляцоўка». Зарэґістраваная Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне 6 студзеня 2017 году. Створаная для разьвіцьця кібэрспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартовага руху.

28 лютага анансавала дзьве ліґі з прызавымі фондамі — рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 году і завершацца ґранд-фіналамі ў Менску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымыя турніры па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце). Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіянату абіраюцца шляхам правядзеньня адборачных сеткавых турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Менску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх унівэрсытэтаў і 173 каледжаў з усіх вобласьцяў Беларусі, якія абіраюцца шляхам арґанізацыі LAN-кваліфікацыяў. Найлепшыя каманды кожнай вобласьці згуляюць на фінальным турніры ў Менску.

Крытыка

Спартовы журналіст Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнаю:

Беларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту  Гэтая фэдэрацыя вельмі хутка — яшчэ на нашым жыцьці — стане галоўнаю ў Беларусі. Яна будзе разьвіваць тое, што сапраўды цікава масам (у адрозьненьне ад хакею альбо футболу). Тое, што бяз школы, загадаў, бацькоў і кніжак ведаюць усе дзеці. Беларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту 

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту МэтыБеларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту ГісторыяБеларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту КрытыкаБеларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту Глядзіце таксамаБеларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту КрыніцыБеларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту ЛітаратураБеларуская Фэдэрацыя Кібэрспорту Вонкавыя спасылкіБеларуская Фэдэрацыя КібэрспортуБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пошукавая аптымізацыя.chРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Магдэбурскае права1977.by2003Русіфікацыя Беларусі2013Расейская моваНямецкая імпэрыяВойцех Манівід.ie.suW.dmАнаплязмаВілейка (імя)Апавядальны сказАнгкор-ВатТадэвуш Касьцюшка1998.my28ТалінОйча наш1326.etОрдэн Пагоні2000ФранцыяТрэцяя Ўстаўная граматаМаксім ТанкБеларуская моваГерман (імя)1940.cy4.pkНароўляСлавянскія мовыКінбурнскі паўвостраў1957Злучаныя Штаты АмэрыкіВайдыла (імя)Google TranslateНаша думка1858Фазы Месяца1987Ордэн Зялезнага РыцараЛіцьвіны18701876.pr2007C Sharp.esСяржук ЦімохаўБеларусьФіксікіЯн Пазьняк46Лацінская мова1978Рэжым ЛукашэнкіІталіяВясна (цэнтар)Уладзімер ДубоўкаІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)411960.ga🡆 More