Баявыя Мастацтвы

Баявыя мастацтвы — розныя сыстэмы адзінаборстваў і самаабароны рознага, часьцяком, усходнеазіяцкага паходжаньня, якія разьвіваліся галоўным чынам як сродкі вядзеньня рукапашнага паядынку.

У цяперашні час практыкуюцца ў многіх краінах сьвету ў асноўным у выглядзе спартовых практыкаваньняў, якія ставяць за сваю мэту фізычнае і сьвядомае ўдасканаленьне. Баявыя мастацтва падзяляюцца на напрамкі, віды, стылі і школы. Існуюць як даволі старыя баявыя мастацтва, гэтак і зусім новыя.

Баявыя Мастацтвы
Адзінаборства на старажытнай выяве

Акрамя таго, розныя стылі баявых мастацтваў можна падзяліць на зьнешнія і ўнутраныя, адрозьненьні якіх складаюцца ў суадносінах трэніроўкі цела і працы са сьвядомасьцю. Прыклад унутранай школы — тайцьзіцюань, зьнешняй — жорсткі цыгун «Жалезная кашуля». Таксама мэтады трэніровак падзяляюцца на ўнутраныя, як то мэдытацыя, і вонкавыя, як то маківара. У якасьці агульнага найменьня для ўсіх баявых мастацтваў і адзінаборстваў некаторымі сучаснымі аўтарамі выкарыстоўваецца тэрмін кэмпа. Сукупнасьць японскіх баявых мастацтваў звычайна называецца як буда. Некаторыя з баявых мастацтваў склаліся з сумесі іншых, як то тэквандо, каратэ і айкідо, якія разьвіліся як сумесь мясцовых баявых мастацтваў Акінавы, Кэндзюцу і Дзюдзюцу ў Японіі, тэк’ен і субак у Карэі.

Многія баявыя мастацтва, асабліва ўсходнія, таксама вучаць і мэдычным навукам. Гэта асабліва тычыцца традыцыйных кітайскіх баявых мастацтваў, якія вучаць упраўляць косткі, практыкаваць цыгун, іголкаўколваньне, акупрэсура, і ўключаюць іншыя аспэкты традыцыйнай кітайскай мэдыцыны. Баявыя мастацтвы таксама могуць быць зьвязаныя з рэлігіяй і духоўнасьцю. Некаторыя зь іх былі заснаваныя і распаўсюджваліся манахамі, найбольш вядомыя зь якіх зьяўляюцца манахі Шааліню.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АдзінаборстваСьвядомасьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЯпоніяМерацкая ратушаISO 4217Маёнтак2019Чарнобыльскі шляхАсочнікіАрцём Арашонак2024Родная моваЯн Павал IIПартрэт Дарыяна ГрэяРуген (імя)ВербутБеларусьСьпіс вуліц ПружанаўБраўзэрМінэтСлуцкі збройны чынГімн ВялікабрытанііРак скурыБусел белыУладзімер ПолацкіУладзімер ПракапцоўБанкаўскі рахунакБеларускі клясычны правапісДуплекс (фільм)ПолацакСяброўстваУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціОйча нашФундацыя «Вікімэдыя»ПошасьцьРасейскі фашызмНямеччынаÖBet365IRCЭўрапейскі ЗьвязГамэрРаніца (Бэрлін)ТураўПолымя (часопіс)БруліРамантызмАдукацыя ў БеларусіВадзянікРаман СкірмунтІслам у ЭстонііНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьДрама (аповесьць)Будзьма беларусамі!Фрыдрых ШылерУрліхГердаЗдароўеЛясунДзеяслоўРасеяGoogle1871ДанюшаваВіктар ГанчарСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіІксвідэаГімн Беларускай ССР🡆 More