Артурас Зуокас (па-летувіску: Artūras Zuokas; нарадзіўся 21 лютага 1968 году, Коўна) — летувіскі журналіст, палітык, прадпрымальнік, мэр Вільні ў 2000—2003, 2003—2007 гадах і 2011—2015 гадах.
Артурас Зуокас | |
Мэр Вільні | |
---|---|
2011 — 2015 | |
Мэр Вільні | |
2000 — 2003 | |
Мэр Вільні | |
2003 — 2007 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 21 лютага 1968 (56 гадоў) Коўна, Летувіская ССР |
Партыя: | |
Сужэнец: | Агне Зуокенэ |
Адукацыя: | Віленскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Пасьля заканчэньня школы служыў у Савецкай Арміі. Пасьля арміі паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт. У 1998 годзе скончыў яго па спэцыяльнасьці «журналістыка». Валодае ангельскай, нямецкай, расейскай мовамі.
Яшчэ падчас вучобы пачаў працаваць журналістам — у Баку, Іраку, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі кампаніі «Independent Television News Ltd». Стварыў зачыненае акцыянэрнае таварыства «Baltijos naujienų agentūra» («Агенцтва балтыйскіх навінаў»), якое займалася таксама прэзэнтацыямі і кансультаваньнем замежных кампаніяў. Займаўся гандлем электронікаю, удзельнічаў у прыватызацыйных праектах, быў датычны да пранікненьня ў Летуву кампаніяў «United Colors of Benetton», «McDonald’s Europe». Зь сярэдзіны 1990-х гадоў быў адным з ініцыятараў адраджэньня Зарэчча (Ужупіс, па-летувіску: Užupis), які здаваўся безнадзейным раёнам трушчобаў у Вільні, і стварэньня Рэспублікі Зарэчча (па-летувіску: Užupio Respublika).
24 траўня 2011 году ў перадынфарктным стане дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленьне лякарні г. Вільні,, але дыягназ не пацьвердзіўся, а мэдыкі дыягнаставалі харчовае атручваньне.
У верасьні 2011 году быў узнагароджаны Шнобэлеўскай прэміяй за прапанову дужацца зь нелегальна прыпаркаваным машынамі клясы люкс з дапамогаю танкаў.
Удзельнічаў у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Валдаса Адамкуса 1998. Стаў чальцом Саюзу лібэралаў Летувы (па-летувіску: Lietuvos liberalų sąjunga). Быў яго віцэ-старшынёю; старшынёю быў Раландас Паксас. Зуокас кіраваў выбарчаю кампаніяю лібэралаў у выбарах Сойму Летувіскай Рэспублікі у 2000, у выніку якой у парлямэнт прайшло 34 чальца партыі. 31 траўня 2003 стаў старшынёю Саюз лібэралаў і цэнтру (Liberalų ir Centro Sąjunga).
З 2000 чалец Рады самакіраваньня Вільні; увосень 2000 абраны мэрам Вільні (15 лістапада 2000 — 9 красавіка 2003). Пасьля выбараў у самакіраваньне Вільні пасьля перамоваў і скандальных галасаваньняў, законнасьць якіх працяглы час расьсьледавалася судовымі інстанцыямі, 25 чэрвеня 2003 ізноў стаў мэрам гораду (да лютага 2007).
Вядомы маштабнымі і не заўсёды прадуманымі задумамі, а таксама побач карупцыйных скандалаў 2006—2007 гадоў.
На выбарах у самакіраваньні 25 лютага 2007 партыя Зуокаса заняла трэцяе месца ў краіне з 11,74% і 182 мандатамі, а ў віленскім самакіраваньні атрымала 9 мандатаў з 51. Пасьля працяглых перамоваў 16 красавіка 2007 гады мэрам быў абраны Юозас Імбрасас (Juozas Imbrasas), прадстаўнік той партыі, якая заняла першае месца па ліку мандатаў лібэрал-дэмакратаў «Парадак і справядлівасьць» (Tvarka ir teisingumas), і Зуокас звольнены са сваёй пасады.
21 красавіка 2011 году А.Зуокас быў ізноў абраны на пост мэра сталіцы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Артурас Зуокас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.