Антон Алешка

Анто́н Але́шка (1 лютага 1913, в.

БалотчыцыСлуцкі раён, Менская вобласьць — 13 верасьня 1971) — беларускі пісьменьнік.

Антон Алешка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Антон Антонавіч Алешка
Нарадзіўся 1 лютага 1913
в. БалотчыцыСлуцкі раён, Менская вобласьць
Памёр 13 верасьня 1971
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Дэбют 1932
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1913 году ў вёсцы Балотчыцы (Слуцкі раён, Менская вобласьць) у сялянскай сям’і. У 1931 годзе скончыў двухгадовыя пэдагагічныя курсы пры Слуцкім пэдагагічным тэхнікуме. Да 1935 году працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы Асіпавіцкага раёну. У 1941 годзе скончыў Ваенна-мэдыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне, спачатку на Заходнім фронце, потым на 3-м Беларускім. Пасьля вайны служыў ваенным урачом у ваенна-паветраных сілах. Дэмабілізаваўся ў 1963 годзе. Жыў у Менску. Чалец СП СССР з 1951 году. Памёр 13 верасьня 1971 году.

Творчасьць

Першыя апавяданьні былі надрукаваныя ў 1932 годзе. У 1938—1939 гг. часопіс «Полымя» зьмясьціў некалькі апавяданьняў і аповесьць «Маладосць». Выйшлі кнігі аповесьцяў і апавяданьняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), «Неба на замку» (выбранае, 1974, 1984).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і мэдалямі.

Крыніцы

Tags:

Антон Алешка БіяграфіяАнтон Алешка ТворчасьцьАнтон Алешка УзнагародыАнтон Алешка КрыніцыАнтон Алешка1 лютага13 верасьня19131971Балотчыцы (Слуцкі раён)Менская вобласьцьСлуцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ліст да АбуховічаАртур ШахлайСям’яНіл ГілевічСлавамір АдамовічКілбасаRSSДотык пісі рукоюСаудаўская АрабіяГарві ВайнштэйнВалошкаДабрыняЗянон ПазьнякМалацкі (раён)Складаныя словыБэйМікалай ГастэлаНовая тантраКрэдытДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьПомнік Якубу Коласу (Мікалаеўшчына)ВенаНямецкая моваЛетувізацыяNokia 5530 XpressMusicПружаныКрасавікМастурбацыяВерасеньГішпаніяУладзімер КараткевічЛіцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУЛінда ГамільтанБальшавікіП’ер НараМіжнародны Суд ААНМадэль OSINokia 2700 classicПрыпяцьКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)НазоўнікРамэнБаркэмпПаўлінка (п’еса)1ХарэйЛаскаценьВіленскі ўнівэрсытэтВялікае Княства ЛітоўскаеЯн ГляўбіцМаксім ТанкСтарое места (Ерусалім)Багоўка2004Полацкае княстваЛюцыя ПопаваСтудзеньСтарадубскі паветФіксікіУкраінаДругая сусьветная вайнаМядзьведзевыяШвэцыяВасіль БыкаўЮрка ВіцьбічЛеанід Галубовіч🡆 More