Акадэмік Аляксандар Руцкі

Аляксандар Уладзімеравіч Ру́цкі (27 студзеня 1932 у в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Руцкі.

Бартнікі — 17 сакавіка 2015) — беларускі доктар, вучоны ў галіне траўматалёгіі і артапэдыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1982).

Аляксандар Руцкі
Дата нараджэньня 27 студзеня 1932(1932-01-27)
Месца нараджэньня в. Бартнікі, Баранавіцкі павет
Дата сьмерці 17 сакавіка 2015(2015-03-17) (83 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Рак страўніка
Месца пахаваньня
Месца вучобы Менскі мэдычны інстытут
Занятак лекар
Навуковая сфэра мэдыцына
Месца працы БелМАПА
Вядомы як распрацоўшчык новых мэтадаў лекаваньня траўм
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў

Біяграфія

Нарадзіўся 27 студзеня 1932 году ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкга павету міжваеннай Польшчы (зараз на тэрыторыі Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці). У 1955 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. Пасьля інстытуту працаваў урачом участковай больніцы. У 1961 годзе пачаў працаваць у Бел. НДІ ўдасканаленьня ўрачоў (цяперашняя БелМАПА). У 1964 годзе абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата мэдычных навук. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1977 годзе прысвоена вучонае званьне прафэсара. Ад 1966 да 1998 году працаваў рэктарам Беларускага інстытуту ўдасканаленьня ўрачоў. У 1991 годзе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкль прац «Распрацоўка і ўкараненьне ў практыку сасудзістай хірургіі новых мэтадаў дыягностыкі і лячэньня». Ад 1996 да 2000 г. быў прэзыдэнтам Беларускай Асацыяцыі артапедаў-траўматолягаў. Ад 1998 году працаваў на пасадзе прафэсара катэдры БелМАПА. У 1999 стаў акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі. Памёр 17 сакавіка 2015 году.

Навуковыя працы

Дасьледаваў праблемы артапэдыі і траўматалёгіі, спосабы зьніжэньня траўматызму, скарачэньне тэрмінаў лячэньня, памяншэньня інваліднасьці і сьмяротнасьці, вывучаў тканкавы крывацёк і абменныя працэсы. Выканаў фундамэнтальныя дасьледаваньні, прапанаваў шэраг мэтадаў дыягностыкі і лячэньня траўматалягічных пашкоджаньняў і захворваньняў апорна-рухальнага апарату.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Акадэмік Аляксандар Руцкі БіяграфіяАкадэмік Аляксандар Руцкі Навуковыя працыАкадэмік Аляксандар Руцкі КрыніцыАкадэмік Аляксандар Руцкі Вонкавыя спасылкіАкадэмік Аляксандар Руцкі17 сакавіка2015Бартнікі (Берасьцейская вобласьць)Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭйгінтНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)МінардХанкендзіНавуковая фантастыкаБеларуская міталёгіяВагінальны сэксЛіянэль МэсіРэч ПаспалітаяВорша (футбольны клюб)Гаміяні або дзьве ночы залаволеньняВінцэнта ЗавадзкаяВікізьвесткіМаксім ГарэцкіСтарабеларуская моваЖамойцьЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 году (склады)Пітэр СэрафіновічРоварМінялкВальядалідSAAB 90ТэнісКрысьціна СабаляўскайцеДалас МэвэрыксМаксім БагдановічПіюс XIВялікабрытаніяТэракт у «Крокус Сіці Холе»ТравеньНор (імя)МосБісэксуальная парнаграфіяАлесь БяляцкіЯўген БяласінМабільны тэлефонКіляграмX (сацыяльная сетка)Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтГерб ЛьвоваАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)ДашкаўкаЗдароўеПавал ВэнтМарат КазейКузьма ЧорныВялікдзеньПэтра ПраўлікаваПолк імя Кастуся Каліноўскага.geКаранавірусная інфэкцыя (2019)Аркадзь КуляшоўСьпіс стагодзьдзяўАгурокКарлес ПудждэмонСмаленская рэспублікаЭйтаКопны судРыгор КобецКеліхВікіЗэбраКацярына IIДоўгая дарога дадомуIP-адрасЭдуар Анры АўрыльП’ер-Сымон ЛяплясІван ПташнікаўКасьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста (Вільня)Bet365🡆 More