Алесь Міцкевіч

Алякса́ндар (Але́сь) Іва́навіч Міцке́віч (15 лістапада 1919 — 28 красавіка 2015) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.

Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.

Алесь Міцкевіч
Дата нараджэньня 15 лістапада 1919
Месца нараджэньня в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі павет
Дата сьмерці 28 красавіка 2015
Месца сьмерці Нью-Ёрк

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету. Рыскі мірны дагавор падзяліў Беларусь паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Па розныя бакі ад мяжы апынуліся і Міцкевічы. Алесь, як і большасьць мікалаеўшчынскіх, застаўся пад Польшчай. У 1935 годзе скончыў 7-гадовую польскую пачатковую школу, пазьней — 6-месячныя савецкія настаўніцкія курсы ў Стоўбцах. Працаваў настаўнікам пачатковых школаў вёсак Жыгалкі і Крамец.

Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Спачатку жыў у Аўстрыі. У 19491950 гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Каардынацыйнага камітэту беларускіх арганізацыяў у Францыі. У 1955 годзе на запрашэньне дзядзькі Міхася перебраўся за акіян. Праз шэсьць гадоў сьледам за Алесем прыехаў ягоны старэйшы брат Валянтын.

Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларуска-Амэрыканскага дапамогавага камітэту. Сябар, старшыня (19821997) Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). Радны, старшыня (19791981) Царкоўнай Рады пры Катэдральным Саборы імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Цягам многіх гадоў распаўсюджваў газэту «Беларус» (Нью-Ёрк) па краінах расьсяленьня суродзічаў. Выдаваў двухтыднёвік БАЗА «Весткі і паведамленьні» (1982—1997), для жыхароў Нью-Ёрку й ваколіцаў штомесячна друкаваў машынапісны «Цыркуляр» (1996—1997). Неадменны скарбнік усіх згаданых арганізацыяў.

Браў актыўны ўдзел у зьбіраньні матэрыялаў да кнігі Зоры і Вітаўта Кіпеляў «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» (1999), якое ахоплівае 90% усяго, што друкавалася пра Беларусь на Захадзе.

Быў шматгадовым сябрам Рады БНР.

Памёр у Нью-Ёрку 28 красавіка 2015. 2 траўня 2015 пахаваны на беларускіх могілках у горадзе Іст-Брансўік (штат Нью-Джэрзі) пасьля адпяваньня ў беларускай царкве Сьвятой Жыровіцкай Іконы Божай Маці. Пакінуў жонку Тэрэсу, дачок Марыю, Ялянту і ўнука Юзіка.

Крыніцы

Літаратура

  • Кніга «Памяць». Стаўбцоўскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. С. 701.
  • Лашкевіч К. Жыццё для Беларусі//Труд-7 в Беларуси, 29.06.2006/№ 115. С.15.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Міцкевіч БіяграфіяАлесь Міцкевіч КрыніцыАлесь Міцкевіч ЛітаратураАлесь Міцкевіч Вонкавыя спасылкіАлесь МіцкевічРада Беларускай Народнай РэспублікіЯкуб Колас

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кома (імя)НямеччынаЮры БеленькіHTMLПадзелы Рэчы ПаспалітайКукурузаВільняЯнка КупалаПаўночная МакедоніяЕсьманГодПорнасайтГрупавы сэксПастава 69Беларуская міталёгіяАнтон ЯленскіЗлучаныя Штаты АмэрыкіБраўзэрПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)ЛаскаценьП’ер-Сымон ЛяплясСэксуальныя пазыцыіАдольф ГітлерЧырвоным па БелымВайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і ЭстонііЧорны сьпіс ЭўразьвязуСэксуальныя цацкіМіхась СтральцоўGoogleЧэске-БудзеёвіцыДжон Фіцджэралд КенэдзіСмаленская рэспублікаЦмок1884Дэбі робіць ДалясГерб ЛьвоваПандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019)ЎКрысталь БойдФранцішканеЖаночая эякуляцыяХарукі МуракаміГорадняСысуныЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуПалятухаКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)КінарэжысэрБітва пад АўстэрліцамВікіцытатнікМосПолацакТэракт у «Крокус Сіці Холе»ГарэлкаЛагашНью-ДжэрзіГаўдЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіТрактар (стадыён)ІнтэрнэтУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціГарнастайГайла (імя)ЖукоўскіРукапісы на пальмавым лісьціВікікнігіГентылаАндрэй МукавозчыкВілаЛетува🡆 More