Бруклін

Бру́клін — самы густанаселены раён Нью-Ёрку — 2,3 млн жыхароў, у тым ліку сотні тысячаў імігрантаў.

Разьмешчаны на абтоку Лонг-Айлэндзе.

Гісторыя

Спачатку Бруклін быў галяндзкай вёскай пад назовам «Брокелен», зьмешчанай на беразе Іст-Рывэру, на абтоку Лонг-Айлэнду. Заходняе ўзьбярэжжа Лонг-Айлэнду было населена амэрыканскімі індзейцамі племя Канарсі, якое саступіла свае землі «Новай Галяндыі». Галяндзкая Вэст-Індзкая кампанія заснавала на гэтым месцы шэсьць гарадоў, якія па-ангельску зваліся:

  • Gravesend (1645);
  • Brooklyn / «Breuckelen» (1646);
  • Flatlands / «New Amersfoort» (1647);
  • Flatbush / «Midwout» (1652);
  • New Utrecht (1657) названы ў гонар гораду Ўтрэхт;
  • Bushwick / «Boswijck» (1661).

У 1664 ангельцы заваявалі Новую Галяндыю, і ўсе селішчы Брукліну сталі часткай Нью-Ёрскай калёніі. Яны пачалі пашырацца, і ў 1854 годзе Бруклін стаў горадам. Хоць Бруклін зьяўляецца часткай гораду Нью-Ёрку, ён выглядае як асобны горад, што нельга сказаць, напрыклад, аб Бронксе.

«…да стварэньня „Вялікага Нью-Ёрку“ ў 1898 годзе Бруклін быў трэцім па насельніцтве горадам ЗША (пасьля самога Нью-Ёрку і Чыкага). Чаго варта немалы (і амаль пусты) будынак былога Сіці-Хола. Калі закладвалі Бруклінскі музэй, і цяпер немалы, меркавалася, што ён будзе большым за Люўр. У адказ на мангэтанскі Цэнтральны Парк бруклінцы нанялі тых жа архітэктараў, каб стварыць яшчэ большы Праспэкт-парк…» На рэфэрэндуме аб аб’яднаньні, які прайшоў некалькі гадоў таму, толькі каля 51% выбарнікаў Брукліну прагаласавалі «за», што шматлікія мясцовыя актывісты дагэтуль лічаць памылкай.

Даўнтаун (цэнтар) Брукліну

Цэнтральны раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брукліну. Сваім назовам абавязаны таму, што, калі Бруклін быў незалежным горадам, гэты раён зьяўляўся яго цэнтрам, як культурным так і дзелавым. Гэта цягнулася да 1898 году, пакуль Бруклін не ўвайшоў у склад гораду Нью-Ёрк. Цяпер гэтая прастора пасьля пераплянаваньня становіцца дзелавым цэнтрам, у якім знаходзіцца Бруклінскі муніцыпалітэт (Бора-Гол), бруклінскі Дом правасудзьдзя. Славутасьці раёну ўключаюць гандлёвы цэнтар на Фултан-стрыт (Fulton Street), бруклінскую Музычную Акадэмію, і музэй Нью-Ёрцкага транспарту.

Раён зьвязаны з Мангэтанам Бруклінскім і Мангэтанскімі мастамі і лініямі Нью-ёрскага мэтрапалітэну.

Спачатку гэтая тэрыторыя была заселеная амэрыканскімі індзейцамі племені Ленапе. У 1600 годзе галяндцы атрымалі ўладу над гэтай тэрыторыяй, назваўшы яе «Брокелен», што азначае «ламаная лінія». Да 1814 году цэнтар Брукліну і Бруклін Хайтс былі шчыльна заселеныя, таму што там былі вельмі зручныя паромныя камунікацыі з Мангэтанам. Гэта зрабіла Бруклін-Гайтс (Бруклінскія вышыні) першым спадарожнікам Мангэтану, а цэнтар Брукліну — дзелавым цэнтрам Брукліну.

Гораду Нью-Ёрк гэтая тэрыторыя адышла ў 1935 годзе. Тут было шмат будынкаў і надземных чыгуначных шляхоў, якія былі дэмантаваныя ў часы Вялікай дэпрэсіі. Замест чыгункі будаўнікі праклалі аўтадарогі да Бруклінскага маста. Неўзабаве абвясьцілі конкурс на праект бруклінскай залы збораў. Найлепшым праектам прызналі прапанаваны Элізабэт Гордан і Стуартам Констаблем. Але гэтая зала збораў так ніколі і не была пабудаваная.

На сёньняшні дзень апроч гістарычных славутасьцяў, будынкаў буйных кампаніяў, цэнтар Брукліну актыўна забудоўваюць больш сучаснымі бізнэс-цэнтрамі і будынкамі гандлёвых прадпрыемстваў. Тым ня менш цэнтар Брукліна ніколі не страціць аблічча цэнтру гораду, якім ён гістарычна быў.

Праспэкт-парк

Разьмешчаны ў цэнтры Брукліну, дакладней на Флэтбуш-авэню (Flatbush avenue), уздоўж якой разьлягаецца. Мае туалеты, альтанкі, музэі, стадыёны. У паўночнай частцы парку ёсьць сажалкі. Маса бюстаў амэрыканскіх палітыкаў і заходнеэўрапейскіх кампазытараў. Праспэкт-парк быў спраектаваны архітэктарамі Фрэдэрыкам Лоў Олмстэдам і Кальвэр Во пасьля таго, як яны скончылі праект Мангэтанскага Цэнтральнага парку.

Акварыюм

Бруклінскі Акварыюм разьмешчаны на беразе Атлянтычнага акіяна, ад якога аддзелены пляжам і драўляным прамэнадам, ідучым уздоўж берагу. Акварыюм мае некалькі павільёнаў і басэйн, дзе адбываюцца цыркавыя прадстаўленьні з удзелам рыб.

Бруклінскі Мост

Вядзе з Мангэтану ў Бруклін.

Транспарт

Бруклін абслугоўваецца Нью-Ёрскім мэтрапалітэнам. У раёне маецца 57 аўтобусных маршрутаў.

Асобы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бруклін ГісторыяБруклін Даўнтаун (цэнтар) уБруклін Праспэкт-паркБруклін АкварыюмБруклін скі МостБруклін ТранспартБруклін АсобыБруклін Глядзіце таксамаБруклін Вонкавыя спасылкіБруклінНью-Ёрк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьРожаваСубэтнасПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіГарадзенская вобласьцьГрупавы сэксБаранавіцкі раёнБАТЭ БарысаўM (неадназначнасьць)2005Полымя (часопіс)ОкельЛеанід ДайнекаМастацтва10 студзеняМаркёр1980Ангельская моваАляксандар МакедонскіФранц Кафка1891АфарызмДарога Р6 (Беларусь)ЭнцыкляпэдыяПастава на каленяхЛізаньне похвыЛіза КудроўАзіяУладзімер КараткевічФранцішак СкарынаПадвойнае пранікненьнеКастусь КаліноўскіЛічэбнікЮры БеленькіАляксандар МарозЖамойтыУкраінскае ПалесьсеПэнтгаўс (часопіс)Міхал Клеафас АгінскіСымон БудныАнальны сэксМарат МаркаўАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўМадэль OSIПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Ігнат КанчэўскіСэксуальнасьць чалавекаЛаскаценьІгар СідарукЧорная дзіркаДжулія ТэйларАляксей БелыКанюшынаЯн ЧэрскіMemento moriПятро ДудоСамагубстваСябар1919Старажытны РымСтурчурканІван МележТытанікАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіПабуджальны сказ🡆 More