Адо́льф Само́йлавіч Гу́гель (3 ліпеня 1915, Вена — 1 ліпеня 1999) — савецкі мастак.
Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.
Адольф Гугель | |
Дата нараджэньня | 3 чэрвеня 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 ліпеня 1999 (84 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Плынь | пэйзаж, партрэт, натурморт |
Узнагароды | |
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Да 1924 року выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936—1940 навучаўся ў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні ў выкладчыкаў Івана Ахрэмчыка, Льва Лейтмана.
Па сканчэньні вучэльні працаваў ва Ўправе па справах мастацтваў БССР. З пачаткам нямецка-савецкай вайны на фронце, пасьля перанесенай хваробы адпраўлены ў Кемерава. Працаваў начальнікам будаўнічае калёны, памочнікам начальніка будаўніча-мантажнае часткі Галоўбоепрыпасбуду СССР. Стаў адным з арганізатараў Кемераўскага аддзяленьня Саюзу мастакоў РСФСР.
Па вайне пераехаў у Менск. Сябра БСМ з 1946 року.
Жонка — мастачка Раіса Кудрэвіч (1919—2000).
Удзельнік мастацкіх выставаў з 1943.
Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах пэйзажу, партрэту, натурморту. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюзу мастакоў, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск), Магілеўскім абласным мастацкім музэі імя Паўла Масьленікава.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Адольф Гугель, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.