Ірына Дарафеева: беларуская сьпявачка, палітык

Ірына Арка́дзеўна Дарафе́ева (нар.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дарафеева (неадназначнасьць).

6 ліпеня 1977, Магілёў, БССР, СССР) — беларуская сьпявачка, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі (2007). Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VI скліканьня.

Ірына Дарафеева
Ірына Дарафеева: Жыцьцяпіс, Творчая дзейнасьць, Палітычная і грамадзкая дзейнасьць
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1977(1977-07-06) (46 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, палітык, прафэсарка ўнівэрсытэту
Месца працы
Жанры поп
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Сайт irinadorofeeva.com

Жыцьцяпіс

Скончыла сярэднюю школу №21 г. Магілёву з срэбным мэдалём, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў.

Працавала артысткай-вакалісткай, вядучай майстаркай сцэны Беларускай дзяржаўнай філярмоніі; выкладчыцай па вакале, загадчыцай катэдры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.

Творчая дзейнасьць

З 12-гадовага веку займалася сьпевамі ў магілёўскім вакальна-інструмэнтальным ансамблі «Вясёлка» пад кіраўніцтвам Нэльлі Бардуновай. У 1994 року атрымала дыплём ляўрэата конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песьні і паэзіі «Маладэчна-94», пасьля чаго запрошаная Васілём Раінчыкам у ансамбль «Верасы».

У 1997—1999 роках — салістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Брала ўдзел у праекце «Майстэрня беларускай песьні» Леаніда Пранчака.

У 1998 року разам з джазавым трыё Аркадзя Эскіна выступіла на V Міжнародным фэстывалі джазавай музыкі «Менск-98» і ў джазавай панараме на «Славянскім базары-98».

У рэпертуары сьпявачкі — песьні беларускіх, украінскіх, румынскіх аўтараў, кавэр-вэрсіі твораў з рэпэртуару Марылі Радовіч(pl), Уладзімера Высоцкага, Аляксандра Панамарова, «Shocking Blue(nl)». Выконвае народныя песьні, баляды, творы ў стылістыцы поп-рок, джазавыя стандарты, супрацоўнічае зь вядомымі выканаўцамі і аранжыроўшчыкамі Беларусі, зь Дзяржаўным ансамблем танцу Беларусі і арт-праектам Яўгеніі Паўлінай «Зоркі гімнастыкі». Сьпявае на беларускай, маскальскай, польскай, ангельскай мовах.

Палітычная і грамадзкая дзейнасьць

З 2013 року зьяўляецца сяброўкай грамадзкага савету МУС Рэспублікі Беларусі.

У 2016 року абраная ў Палату прадстаўнікоў VI скліканьня.

Прэміі і ўзнагароды

  • Ляўрэатка музычных конкурсаў «Залаты шлягер-98», «Вільня-99», «Discovery-99» (Баўгарыя), «Славянскі базар у Віцебску-99», «Украінскай эстраднай песьні імя Уладзімера Івасюка» (Кіеў, 2000)
  • «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі» (2007)
  • Гран-пры на першым фэстывалі Расейскай песьні ў Зялёнай-Гуры (Польшча, 2008)
  • Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Дыскаграфія

  • «Рэдкі госьць» (1998)
  • «Рано или поздно» (2000)
  • «Каханачка» (2003)
  • «Пульс маіх хвілін» (2003)
  • «Как в первый раз» (2006)
  • «Хочу быть мечтой» (2007)
  • «Девушка на берегу» (2008)
  • «Я живу в заповедном краю» (2009)
  • «Палёт над Айкуменай» (2011)
  • «Як жа край мой не любіць» (2014)

Крыніцы

Літаратура

  • Дорофеева Ирина // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ірына Дарафеева ЖыцьцяпісІрына Дарафеева Творчая дзейнасьцьІрына Дарафеева Палітычная і грамадзкая дзейнасьцьІрына Дарафеева Прэміі і ўзнагародыІрына Дарафеева ДыскаграфіяІрына Дарафеева КрыніцыІрына Дарафеева ЛітаратураІрына Дарафеева Вонкавыя спасылкіІрына ДарафееваБССРБеларусьЗаслужаная артыстка Рэспублікі БеларусіМагілёўНацыянальны сход Рэспублікі БеларусіПалата прадстаўнікоў (Беларусь)СССРСьпявачка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі рубельАляксандар БрукнэрУніяцтваПадлетакНаркамаўкаПорнасайтАнатоль СысРасейскі фашызмРасейская мова ў БеларусіСмаленскі паветЧарнобыльская АЭСПасадобльПолымя (часопіс)ЯпоніяАлесь РазанаўВыказьнікСлуцак (футбольны клюб)Комсомольская правдаГімн Беларускай ССРСыднэйЛаскаценьСэкс па тэлефонеДарога Р42 (Беларусь)Глеб ЛабадзенкаМарына ВасілеўскаяАляксандар ВіхорПарнаграфія ў БеларусіСьпіс гарадоў БеларусіЯкса (дзяржава)Дуплекс (фільм)Крыстыян ГюйгэнсЗнак роўнасьціСамасейIRCЧапялаБраціслава1792ЛевэркузэнПсыхалёгіяСтаралітваВаймарскі клясыцызмКарлес Пудждэмон2007.aoЗона маўчаньняВасіль ЖуковічЭўрапейскі ЗьвязПарнаграфія ў ЧэхііІван ЦерцельРэформа беларускага правапісу 1933 годуНаваградакБеларускі клясычны правапісЭйтмінКурапатыРак скурыАркадзь КуляшоўБанкруцтваМіхась ЧаротВолатK (літара)Уладзімер Арлоў (гісторык)АнгеданіяВаленштайн (п’еса)ТвэркКанстытуцыя БаўгарыіРугаСтрахаваньнеЛязьбійская парнаграфія🡆 More