Верасы: беларускі гурт

«Верасы́» — беларускі вакальна-інструмэнтальны ансамбль, створаны ў 1971 року.

Самыя вядомыя песьні гурту: «Малиновка», «Завіруха», «Карнавал», «Я у бабушки живу», «Белый парус».

Верасы
Інфармацыя
Гады1971—1997, з 2007
АдкульБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР) → Беларусь Беларусь
Мовамаскальская, беларуская
Жанр(ы)поп-музыка
ВыдавецМелодия
Беларускі маладзёвы тэатар эстрады
Балкантон
Удзельнікі
  • Васіль Мельнічак
  • Аляксандра Гарбаценка
  • Марыя Стэпушчонак
  • Мікіта Касьцюкевіч
Былыя ўдзельнікі
http://verasy.com

Мінуўшчына

Ансамбль «Верасы» быў створаны ў пачатку 1970-х рокаў пры Беларускай дзяржаўнай філярмоніі як выключна дзявочы калектыў. Ідэя стварэньня калектыву належала студэнтцы кансэрваторыі Таісіі Тлехуч (Міронавай), якая намагалася стварыць аналягічны «Песьнярам», але жаночы гурт.

У першы склад «Верасоў» увайшлі Ядвіга Паплаўская, Люцына Шамяткова, Таісія Тлехуч і Тацяна Тарасава, у 1972 року прыйшлі Людміла Ісупава і Надзея Мікуліч.

Ансамбль пачаў актыўную гастрольную дзейнасьць з заслужаным сьпеваком БССР Эдуардам Міцулем. Праз два гады ў гурт прыйшоў акампаніятарскі калектыў пад кіраўніцтвам Юрыя Рымашэўскага, а таксама зь цікавасьці да сваёй будучай жонкі да калектыву далучыўся Аляксандар Ціхановіч.

У 1974 року на пятым Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ўжо пасьля першага туру малады калектыў зьвярнуў на сябе ўвагу журы і слухачоў. Пасьпяхова выступіўшы ў другім і трэцім турах зь песьняй Аляксандры Пахмутавай на словы Мікалая Дабранравава «В песнях останемся мы», ансамбль «Верасы» стаў ляўрэатам конкурсу. Па звальненьні Юрыя Рымашэўскага новым кіраўніком «Верасоў» стаў кампазытар Васіль Раінчык, даўні сябар Аляксандра Ціхановіча.

У 1979 року кампазытар Эдуард Ханок прапанаваў «Верасам» песьню «Малиновка». Песьню запісалі на фірме «Мелодия», у першым і трэцім запевах саліраваў Аляксандар Ціхановіч, у другім сьпявалі Надзея Мікуліч, Галіна Пучкова і Ядвіга Паплаўская, якая і прыдумала дадаць у аранжаваньне знакамітую сьвістульку. Аднак на «Песьні-80» «Малінаўку» паказалі крыху ў іншым складзе: на сцэну выйшлі Сьвятлана Скачко і Надзея Дайнэка, а гучала фанаграма, запісаная зусім ня імі. Ядвіга Паплаўская і Надзея Мікуліч не маглі прысутнічаць на запісе, бо сышлі ў дэкрэтныя адпачынкі. Пасьля ашаламляльнага посьпеху «Малінаўкі» «Верасы» ўвайшлі ў эліту савецкай эстрады.

У 1980 року ансамбль у ліку ганаровых гасьцей быў запрошаны на фэстываль «Залаты Арфэй» у Баўгарыі. У гэтым жа годзе ансамбль пакінулі Леанід Кошалеў, Люцына Шамяткова, Надзея Мікуліч.

У 1982 року да ансамбля далучылася жонка Васіля Раінчыка Ірына Цьвяткова, якая грала на клявішных.

У 1983 року ансамбль узяў удзел у здымках тэлепраграмы «Навагодні атракцыён», якую вялі Ігарь Кіё і Ала Пугачова. Песьня «Карнавал» Васіля Раінчыка, якую паказалі ў перадачы, стала гітом 1984—1985 рокаў.

У 1986 року выбухнуў «наркатычны скандал» з мэтаю ўстараніць Аляксандра Ціхановіча з ансамблю. У кішэню канцэртнага касьцюму быў падкладзены пакунак марыхуаны, пасьля чаго Ціхановіча арыштавалі па абвінавачваньні ва ўжываньні і распаўсюджаньні наркотыкаў, за што пагражала 10 гадоў турэмнага зьняволеньня. Аднак пры затрыманьні Аляксандар Ціхановіч быў у іншых штанах, а на судзе высьветлілася, што канцэртны касьцюм, у якім былі знойдзеныя забароненыя рэчывы, занадта вялікі для Ціхановіча. Сьпявак быў апраўданы і мог вярнуцца ў ансамбль, аднак разам зь Ядвігай Паплаўскай сышоў стуль у толькі што створаны аркестар пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

У ансамбль «Верасы» прыйшлі новыя артысты, найбольш вядомыя зь якіх — Ліка Ялінская і Ірына Дарафеева.

Цяпер «Верасы» выступаюць з сольнымі канцэртамі, зьяўляючыся ўдзельнікам Беларускага моладзевага тэатру эстрады.

Склад

  • Васіль Мельнічак
  • Аляксандра Гарбаценка
  • Марыя Стэпушчонак
  • Мікіта Касьцюкевіч

Дыскаграфія

EP, SP

«Мелодия» № Г62-04681-2 М62-37491-92

1975 — Где найти такое счастье
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Песня о талой воде»  Л. ОшанинО. Иванов  
2. «Где найти такое счастье»  Л. ОшанинО. Иванов  
3. «Колыбельная»  Р. Гамзатов, пер. Я. КозловскийО. Фельцман  

«Мелодия» № Г62-05203-4

1976 — Пахнет чабор
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Решай, с кем ты»   В. Хара  
2. «Ты мой друг навсегда»  В. ХаритоновО. Иванов  
3. «Пахне чабор»  П. БровкаВ. Иванов  

«Мелодия» № Г62-07239-40 \ С62-11969-70

1978 — Белая берёза
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Анита»  народная, пер. С. Давидович   
2. «Белая берёза»  Л. ФединВ. Семёнов  
3. «Немое кино»  В. ОрловВ. Раинчик  
4. «Белая бумага»  Н. ОлевО. Фельцман  

«Мелодия» № С62-12365-6

1979 — Песни в стиле «ретро»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Если любишь — найди»  Л. ОшанинК. Листов  
2. «Андрюша»  Г. ГридовИ. Жак  
3. «Дядя Ваня»  А. ГаллаМ. Табачников  
4. «Травы детства»  В. ДемидовЮ. Семеняко  

«Мелодия» № С62-15469-70

1980 — Наша дискотека
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Наша дискотека»  М. ТаничВ. Раинчик  
2. «Малиновки заслышав голосок»  А. ПоперечныйЭ. Ханок  
3. «Белый парус»  Б. ОкуджаваЕ. Глебов  
4. «Люблю тебя»  В. ХаритоновИ. Якушенко  

«Мелодия» № С62 27339 007

1988 — Облака моей мечты
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Облака моей мечты»  В. НекляевВ. Раинчик  
2. «Кукла Мадонна»  В. НекляевВ. Раинчик  

LP

«Балкантон» № BTA 20801

1978 — Красные маки
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Красные маки»  В. ДюнинВ. Семёнов  
2. «Песнь единого фронта»  Б. Брехт, пер. С. Болотин, Т. СикорскаяХ. Айслер  
3. «Навсегда»   К. Пуебло  
4. «Правда»   Г. Беар  
5. «Решай, с кем ты»   В. Хара  
6. «Пусть будет мир цветным»  В. Орлов, В. УгольникВ. Раинчик  
7. «Белоруссия»  Н. ДобронравовА. Пахмутова  
8. «По долинам и по взгорьям»  С. АлимовИ. Атуров  
9. «Катюша»  М. ИсаковскийМ. Блантер  
10. «Ехал из Берлина»  Л. ОшанинИ. Дунаевский  
11. «Встреча»  В. ОрловЕ. Глебов  
12. «Мы остаёмся в песнях»  Н. ДобронравовА. Пахмутова  

«Мелодия» № С60-14331-32 1980

1980 — Малиновки заслышав голосок
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Наша дискотека»  М. ТаничВ. Раинчик  
2. «Люблю тебя»  В. ХаритоновИ. Якушенко  
3. «Зарянка»  С. ДавидовичВ. Иванов  
4. «Любишь — не любишь»  И. КохановскийВ. Добрынин  
5. «Цветные сны»  М. ТаничВ. Шаинский  
6. «Чур — чура»  В. НекляевВ. Раинчик  
7. «Белый парус»  Б. ОкуджаваЕ. Глебов  
8. «Снежный человек»  М. ТаничВ. Раинчик  
9. «Заклинание»  Е. ЕвтушенкоИ. Лученок  
10. «Малиновки заслышав голосок»  А. ПоперечныйЭ. Ханок  

«Мелодия» № С60 24619 001 — 24621 008

1985 — Музыка для всех
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Музыка для всех»  В. НекляевВ. Раинчик  
2. «Первое свидание»  Г. Буравкин, пер. П. КошельВ. Раинчик  
3. «Мир устроен так»  Л. РубальскаяВ. Раинчик  
4. «Любви прощальный бал»  В. НекляевВ. Раинчик  
5. «Во имя любви»  В. НекляевВ. Раинчик  
6. «Возвращение»  В. НекляевВ. Раинчик  
7. «Город юности»  В. НекляевВ. Раинчик  
8. «А жизнь идёт»  В. НекляевВ. Раинчик  
9. «Карнавал»  В. НекляевВ. Раинчик  
10. «Звезда любви»  В. НекляевВ. Раинчик  
11. «Полёт»  В. НекляевВ. Раинчик  
12. «Аэробика»  В. НекляевВ. Раинчик  
13. «Наедине»  В. НекляевВ. Раинчик  
14. «Караван»  В. НекляевВ. Раинчик  
15. «Фестиваль»  В. НекляевВ. Раинчик  

CD

«Мелодия» № MEL CD 60 01410

2008 — Верасы
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Первое свидание»  Г. БуравкинВ. Раинчик  
2. «Цветные сны»  М. ТаничВ. Шаинский  
3. «Карнавал»  В. НекляевВ. Раинчик  
4. «Звезда любви»  В. НекляевВ. Раинчик  
5. «Музыка для всех»  В. НекляевВ. Раинчик  
6. «Наша дискотека»  М. ТаничВ. Раинчик  
7. «Возвращение»  В. НекляевВ. Раинчик  
8. «Мир устроен так»  Л. РубальскаяВ. Раинчик  
9. «Белый парус»  Б. ОкуджаваЕ. Глебов  
10. «Люблю тебя»  В. ХаритоновИ. Якушенко  
11. «Если любишь — найди»  Л. ОшанинК. Листов  
12. «Дядя Ваня»  А. ГаллаМ. Табачников  
13. «Чудо из чудес»  Я. ГальперинВ. Семёнов  
14. «Андрюша»  Г. ГридовИ. Жак  
15. «Завіруха»  Г. БуравкинЭ. Ханок  
16. «Малиновки заслышав голосок»  А. ПоперечныйЭ. Ханок  
17. «Немое кино»  В. ОрловВ. Раинчик  

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Верасы МінуўшчынаВерасы СкладВерасы ДыскаграфіяВерасы КрыніцыВерасы ЛітаратураВерасы Вонкавыя спасылкіВерасы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДэмакратыяБусел белыБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВаеннае становішчаНародны АльбомКаталізЧорны замак АльшанскіЛязьбійская парнаграфіяГуамСьвятлана АлексіевічКубінскі крызісКрымПрыродазнаўчыя навукіПэкарыевыяКамэлот (гурт)ВойшынДактрына ТруманаБраты МарксWYSIWYGВікіманіяУроцлаўАлесь БяляцкіАўстралія.nuДзеяслоўМарына ВасілеўскаяІнтэлектуальная ўласнасьцьПастава 69Язэп ЛёсікПаўночны Воўк (гурт)Першая Ўстаўная граматаМузэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыАўганска-савецкая вайнаКлясычная мэханікаАпавядальны сказГабрэйская аўтаномная вобласьцьОльштынTor BandЧачэрскIP-адрасБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАрлінгтан (Тэхас)Устаўныя граматы БНРПхэньянВітаўтГлінішча (Гомельская вобласьць)Францішак СкарынаРаспад СССРФалькіЦэнтральная разьведвальная ўправаУладзіслаў СыракомляУзброеныя сілы РасеіДуброўнаЛявон ЗаяцВялікае Княства ЛітоўскаеПрыметнікЯнкоўскі сельсавет25 сакавікаАлесь СавіцкіГрамадзкая думкаКірыліца🡆 More