Індэкс Развіцця Чалавечага Патэнцыялу

Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) — інтэгральны паказчык, разлічваецца штогод для міжкраінавага параўнання і вымярэння ўзроўню жыцця, пісьменнасці, адукаванасці і даўгалецця як асноўных характарыстык чалавечага патэнцыялу доследнай тэрыторыі.

Ён з’яўляецца стандартным інструментам пры агульным параўнанні ўзроўню жыцця розных краін і рэгіёнаў. Індэкс публікуецца ў рамках Праграмы развіцця ААН у справаздачах аб развіцці чалавечага патэнцыялу і быў распрацаваны ў 1990 годзе групай эканамістаў на чале з пакістанцам Махбубам уль-Хакам. Аднак канцэптуальная структура індэкса была створана дзякуючы працы Амарціі Сена. Індэкс публікуецца ААН у штогадовай справаздачы аб развіцці чалавечага патэнцыялу з 1990 года.

Індэкс Развіцця Чалавечага Патэнцыялу
Карта свету паводле ўзроўню індэкса чалавечага развіцця (паводле звестак за 2018 год, апублікавана ў 2019 годзе).
     0.800–1.000 (вельмі высокі)      0.700–0.799 (высокі)      0.550–0.699 (сярэдні)      0.350–0.549 (нізкі)      Няма звестак

Пры падліку ІРЧП улічваюцца 3 віды паказчыкаў:

  • Чаканая працягласць жыцця — ацэньвае даўгалецце.
  • Узровень пісьменнасці насельніцтва краіны (сярэдняя колькасць гадоў, выдаткаваных на навучанне) і чаканая працягласць навучання.
  • Узровень жыцця, ацэнены праз ВНД на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) у доларах ЗША.

Распрацавана і навукова абгрунтавана абагульненая сістэма паказчыкаў, якая характарызуе колькасныя і якасныя характарыстыкі сацыяльна-эканамічнай дыферэнцыяцыі сацыяльнага развіцця, у тым ліку:

  • каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу, які характарызуе ступень адрознення ў сацыяльна-эканамічным развіцці аналізаваных краін, рэгіёнаў унутры краіны, сацыяльных груп;
  • каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса здароўя (даўгалецця), які паказвае, наколькі стан здароўя ў адной краіне / рэгіёне лепшы, чым у іншым;
  • каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса адукацыі. Такі паказчык вызначае ступень перавышэння ўзроўню адукацыі насельніцтва ў адной краіне (рэгіёне або іншым аб’екце даследавання) над узроўнем адукацыі (пісьменнасці) насельніцтва іншай краіны;
  • каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса даходу, які вызначае ступень эканамічнай дыферэнцыяцыі аналізаваных краін або рэгіёнаў;
  • каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса смяротнасці, як паказчык адрозненняў у стане здароўя параўноўваемых краін або рэгіёнаў;
  • каэфіцыент дыферэнцыяцыі ўзроўню прафесійнай адукацыі, які адлюстроўвае адрозненні ў ступені ахопу навучаннем другой і трэцяй ступені адукацыі ў даследаваных краінах або рэгіёнах.

У 2010 годзе сямейства індыкатараў, якія вымяраюць ІРЧП, было пашырана, а сам Індэкс падвергнуўся істотнай карэкціроўцы. У дадатак да ўласна ІРЧП, які з’яўляецца зводным паказчыкам, абапіраецца на сярэднія па кожнай краіне статыстычныя дадзеныя і не ўлічвае ўнутранай няроўнасці, былі ўведзеныя тры новыя індыкатары: Індэкс чалавечага развіцця, скарэкціраваны з улікам сацыяльна-эканамічнай няроўнасці (ІЧРН), Індэкс гендэрнай няроўнасці (ІГН) і Індэкс шматмернай беднасці (ІШБ).

У залежнасці ад значэння ІРЧП краіны прынята класіфікаваць па ўзроўні развіцця: вельмі высокі (42 краіны), высокі (43 краіны), сярэдні (42 краіны) і нізкі (42 краіны) ўзровень.

У некаторых перакладах арыгінальнага тэрміна Human Development Index (HDI) яго таксама называюць Індэкс Гуманітарнага Развіцця (ІГР).

Зноскі

Tags:

ААНАмарція СенПраграма развіцця ААН

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЖалезны чалавек (міфалогія)Паліклініка №1 (Новасібірск)СлонімGott mit unsКірыла ТураўскіІнструкцыя па транслітарацыіСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)Віленская беларуская гімназіяГасцінец (дарога)Kufar.byНавум Якаўлевіч ГальпяровічБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўПінскПастаянная запамінальная прыладаКнігаўкаУладзіслаў ГалубокШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхБэзЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьПалац Рэспублікі (Мінск)ВялікдзеньАліна КоўшыкІў дзю МануарІван ЧыгрынаўАдольф ГітлерЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіПаўстанцкі рух у ЛітвеВікісховішчаРыгор БарадулінАляксандр Валер’евіч ХаджаеўКапялюшСаюз пісьменнікаў СССРЯгелонскі ўніверсітэтЛучана ПавароціКазімір Вікенцьевіч КамейшаНовая зямля (паэма)Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)СексУніверсітэт «Канкордыя» ў ЭдмантанеГлебаЛявон ВаласюкМухамад ІкбалБлоньЛоўрэнс Аравійскі (фільм)ДняпровецМоўная інтэрферэнцыяНіл ГілевічЯнка МаўрФалафельФакультэт Фізікі, Астраноміі і Прыкладной Інфарматыкі Ягелонскага УніверсітэтаXXI стагоддзеГенрых II ПлантагенетФранцыск СкарынаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыСтольЭліпсоідВостраў слёзСінтаксіс мовыЯгайлаСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыБерасцянкаАлесь КамароўскіРамантызмMicrosoft OfficeМаксім ЛужанінСуботнікіПалаткаАляксандр БаршчэўскіПрыслоўеМагаметПаўстанне 1863—1864 гадоўКрасная плошча (Масква)Музей гісторыі заапарка і льва (Познань)🡆 More