Майкл Джордан

Майкл Джэфры Джордан (англ.: Michael Jeffrey Jordan; 17 лютага 1963, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі баскетбаліст, былы ігрок НБА.

Гуляў на пазіцыі атакавальнага абаронцы. Джордан згуляў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце ў 1980-х і 1990-х.

Майкл Джордан


Michael Jordan

Фота
Майкл Джордан у 2014 годзе.
Шарлат Хорнетс
Ліга: НБА
Пазіцыя: Уладальнік
Асабістая інфармацыя
Дата нараджэння: 17 лютага 1963(1963-02-17) (61 год)
Месца нараджэння: Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША
Грамадзянства: Сцяг ЗША ЗША
Рост: 198 см
Вага: 98 кг
Кар'ера
Школа: Вышэйшая школа Эмслі А. Лэйні (Вілмінгтан, Паўночная Караліна)
Каледж: Паўночная Караліна (1981—1984)
Драфт НБА: 1984 / Раўнд: 1 / Пік: 3
Абраны Чыкага Булз
Гады: 1984 – 1993, 1995 – 1998, 2001 – 2003
Пазіцыя: Атакуючы абаронца
Нумар: 23, 12, 45
Каманды
1984 – 1993
1995 – 1998
Чыкага Булз
2001 – 2003 Вашынгтон Уізардс
Дасягненні і ўзнагароды
6 × Чэмпіён НБА (1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998)
6 × Самы каштоўны гулец Фінала НБА (1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998)
5 × Самы каштоўны гулец НБА (1988, 1991, 1992, 1996, 1998)
14 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (1985, 1986, 1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998, 2002, 2003)
3 × Самы каштоўны ўдзельнік гульні ўсіх зорак НБА (1988, 1996, 1998)
10 × Першая сімвалічная зборная НБА (1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998)
Другая сімвалічная зборная НБА (1985)
Найлепшы абарончы гулец (1988)
9 × Першая сімвалічная абарончая зборная НБА (1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998)
10 × Лідар НБА паводле ачкоў (1987, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 1998)
3 × Лідар НБА паводле перахопаў (1988, 1990, 1993)
2 × Пераможца конкурсу слэм-данкаў (1987, 1988)
Найлепшы пачатковец НБА (1985)
Статыстыка ў НБА
Агулам Сярэдняе
Рэгулярны сезон
Гульні: 1072 (88)
Ачкі: 32292 (5) 30.1 (1)
Падборы: 6672 (128) 6.2
Асісты: 5633 (45) 5.3 (97)
Перахопы: 2514 (3) 2.3 (3)
Блакшоты: 893 (117) 0.8 (209)
Трохачковыя кідкі: 581 0.5
Плэй-оф
Гульні: 179 (18)
Ачкі: 5987 (2) 33.4 (1)
Падборы: 1152 (36) 6.4 (194)
Асісты: 1022 (10) 5.7 (46)
Перахопы: 376 (3) 2.1 (8)
Блакшоты: 158 (33) 0.9 (130)
Трохачковыя кідкі: 148 (41) 0.8
Абноўлена: 13 чэрвеня 2019
Спасылкі
Статыстыка на Basketball-Reference.com
Уваходзіць у Залу славы баскетбола
Уваходзіць у Залу славы ФІБА
Спартыўныя ўзнагароды
Баскетбол
Алімпійскія гульні
Золата Лос-Анджэлес 1984 баскетбол
Золата Барселона 1992 баскетбол
Панамерыканскія гульні
Золата Каракас 1983 баскетбол
Чэмпіянат Амерыкі
Золата Портленд 1992

Пасля пачатку кар’еры ў камандзе Універсітэта Паўночнай Караліны (1982—1984), з якой ён выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года, Джордан далучыўся да каманды «Чыкага Булз» ў 1984 годзе. Ён хутка стаў зоркай НБА, зачараваў публіку сваёй выніковай гульнёй. Яго здольнасць скакаць, прадэманстраваная на конкурсе па кідках зверху, калі ён забіў з лініі штрафнога кідка, прынесла яму мянушку «Air Jordan» і «Джордан Паветраны». Ён таксама набыў рэпутацыю аднаго з лепшых абаронцаў у баскетболе. У 1991 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат НБА з «Булз», пасля чаго паўтарыў поспех у 1992 і 1993 гадах. Хоць Джордан раптам сышоў з баскетбола пасля гібелі бацькі ў пачатку сезону 1993-94 і паспрабаваў зрабіць кар’еру ў бейсболе, ён вярнуўся ў 1995 і дапамог «Булз» выйграць яшчэ тры тытулы (1996, 1997 і 1998), адначасна ўсталяваўшы рэкорд НБА па колькасці выйграных матчаў на працягу рэгулярнага сезона — 72 перамогі (сезон 1995-96). У другі раз Джордан завяршыў кар’еру ў 1999 годзе, але вярнуўся яшчэ на два сезоны ў 2001 годзе ў якасці іграка «Вашынгтон Уізардс».

Пяць разоў прызнаваўся Самым каштоўным іграком Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1991, 1992, 1996, 1998), шэсць разоў — Самым каштоўным іграком фіналаў НБА (1991-93, 1996-98). З’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам НБА (1991-93, 1996-98), двухразовым алімпійскім чэмпіёнам (1984, 1992), чатырнаццаць разоў удзельнічаў у матчах усіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1985—1993, 1996—1998, 2002—2003), тры разы прызнаваўся самым карысным іграком Матча ўсіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1996, 1998), 3 разы абіраўся на конкурс па кідках зверху (Slam Dunk Contest), двухразовы чэмпіён конкурсу па кідках зверху (1987, 1988). З’яўляецца адзіным іграком у гісторыі баскетбола, якому ўдавалася ў адным сезоне стаць алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам НБА і самым каштоўным іграком рэгулярнага сезона.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

17 лютага1963Англійская моваБруклінНью-Ёрк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Максім ГарэцкіБабёр еўрапейскіКвэньяТэатральная плошча (Масква)Дом урада (Мінск)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічЗнак бядыПартызаныАндрэй Валер’евіч ХадановічАповесць мінулых часоўІнтэрнэтЯн БаршчэўскіЖылы дом АблпланаБаранавіцкі раёнЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтПалац Незалежнасці (Мінск)ВялікабрытаніяДзева МарыяКлас ТунбергНовасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. ЧкалаваАляксей ДудараўДзеепрыметнікЭгідаРымская рэспублікаC++Пошукавая аптымізацыяАтлатльУкраінаНарысЯн ЗбажынаПапская інтранізацыяКанадскі каралеўскі ваенны каледжДыстрыбутыў LinuxГарбузГамер СімпсанАнхела Эспіноса РуісБабруйск30-я грэнадзёрская дывізія ССМаксім БагдановічПастава на каленяхРэч ПаспалітаяАляксандр Станіслававіч СырскіАмонімВасіль ВіткаКелі КларксанШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Вуліца Карла Маркса (Мінск)Гербы гарадоў БеларусіНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Алесь ПетрашкевічНа ростаняхБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтХведар Хведаравіч ГурыновічМТБанкСказРаманКастусь ЖукАлена Барысаўна СпірыдовічРучная стымуляцыя пенісаАляксей Сямёнавіч БурдзейныДзікае паляванне караля Стаха (опера)НоВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкВозера радасці (фільм)Адам ГлобусПлошчы МінскаАркаГісторыя БеларусіЧалавек пасярэдзіне🡆 More