Эстонцы Беларусі — дыяспара эстонцаў у Рэспубліцы Беларусь.
Міграцыя эстонцаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі пачалася ў XIX стагоддзі ў выніку правядзення аграрных рэформаў. Масавае перасяленне зафіксавана ў 1860—1870 гадах.
Як сведчыць перапіс 2009 года, у Беларусі пражывае 407 эстонцаў. Больш за 90 % сем'яў — змешаныя.
У 1997 годзе ў Партызанскім раёне Мінска зарэгістравана грамадскае аб'яднанне «Абшчына беларускіх эстонцаў», перайменаванае ў 2006 годзе ў Культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Эстонская абшчына «Ластаўка».
Вышэйшы орган КАГА "Эстонская абшчына «Ластаўка» — Канферэнцыя праводзіцца не радзей аднаго разу ў паўгода.
Кіруючы орган — Праўленне складаецца з 3 чалавек. Пасяджэння праводзяцца не радзей за адзін раз на квартал. Кіраўнік эстонскай абшчыны «Ластаўка» Олівер Акселевіч Манглус ўваходзіць у склад Кансультатыўнага міжэтнічнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Галоўная мэта эстонскай абшчыны «Ластаўка» — усебаковае супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Эстоніі, захаванне гістарычнай памяці, культуры, нацыянальнай самасвядомасці, мовы і звычаяў эстонцаў, якія жывуць у Беларусі.
Пры КАГА "Эстонская абшчына «Ластаўка» з пачатку 2007 года ў школе выхаднога дня вядзецца выкладанне эстонскай мовы для дзяцей і дарослых.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эстонцы Беларусі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.