Леанід Уладзіміравіч Маракоў

Леанід Уладзіміравіч Марако́ў (15 красавіка 1958, Мінск — 17 снежня 2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правадзейны член міжнароднага ПЭН-клуба.

Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.

Леанід Уладзіміравіч Маракоў
Леанід Уладзіміравіч Маракоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 красавіка 1958(1958-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 2016(2016-12-17) (58 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, гісторык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
marakou.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Пляменнік Валерыя Маракова. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1984), працаваў на Мінскім заводзе ЭВМ. З 1987 інжынер-электроншчык на доследна-вытворчым прадпрыемстве па вырабу ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, інш. установах. З 1999 літ. супрацоўнік газеты «Голас Радзімы». З 2001 на творчай рабоце.

Літаратурная дзейнасць

Першае апавяданне «Яблыня» надрукаваў у газеце «ЛіМ» (1998). Публікуе нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, вострасюжэтныя апавяд. ў рэспублік. перыяд. друку (час. «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Беларусь», «Першацвет»; газ. «Советская Белоруссия», «Звязда», «Народная воля», «ЛіМ», «Наша ніва» і інш.). Даследуе лёс і мастацкую спадчыну рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў. Напісаў кнігу пра жыццёвы і творчы шлях В. Маракова («В. Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», 1999). Укладальнік даведніка «Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары» (2000), кнігі выбр. тв. В. Маракова і ўспамінаў пра яго «Рабінавая ноч» (2003), энцыклапед. даведніка ў 3 т. «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991» (2002—2003). Аўтар кніг прозы пра сучаснікаў у няпросты час пераходнага грамадства, пра праблемы маралі, кахання, станаўлення рыначных адносін, развіцця малага бізнесу. Творы Маракова перакладзены на рускую, нямецкую і англійскую мовы. Чл. Саюза бел. пісьменнікаў (2001), Саюза бел. журналістаў (2001), Міжнар. ПЭН-клуба (2002). Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча (2006).

Асабістыя погляды

У 2012-16 гг. вёў старонку ў Facebook [1], дзе выкладаў свае кароткія апавяданні на рускай мове, а таксама рабіў нататкі адносна злабадзённых падзей і генетыкі. У алегарычнай форме выказваў прыхільнасць заходнееўрапейскім каштоўнасцям і негатыўнае стаўленне да цяперашняй сітуацыі ў Расіі.

Хвароба

У пачатку 2016 г. Леанід Маракоў перажыў інсульт, а 23 верасня злёг з пухлінай галаўнога мозгу". Знаходзіўся ў цяжкім стане ў хоспісе. На яго лячэнне і дагляд у сацыяльных сетках збіралі грошы, так, С. А. Алексіевіч ахвяравала 1000 дол. ЗША, але згодна інфармацыі, апублікаванай дачкой пісьменніка Дыянай на яго ленце у Facebook 28 лістапада, гэтыя грошы яшчэ не былі пераданы членам сям'і [2]. Памёр 17 снежня 2016 года. Пахаваны на Заходніх могілках 19 снежня 2016 г.

Бібліяграфія

1. Валерый Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст. Мн., 1999.
2. Вынішчэнне. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Даведнік. Мн., 2000.
3. Непамяркоўныя. Апавяданні. Мн., 2001.
4. Непамяркоўныя — II. Апавяданні. Мн., 2001.
5. Трое. Апавяданні. Мн., 2001.
6. 100 мініяцюр. Пра жыццё, смерць і каханне. Мн., 2002.
7. 100 миниатюр (перевод с белорусского языка). Мн., 2002.
8. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 1. Мн., 2002.
9. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 2. Мн., 2002.
10. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Смаленск, 2003.
11. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Смаленск, 2003. Т. 2.
12. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2004. Т. 3. Кніга 1.
13. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 2.
14. Толькі адна ноч. Мн., 2006.
15. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 1. Мн., 2007.
16. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
17. Ахвяры і карнікі. Даведнік. Мн., 2007.
18. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 1. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
19. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 2. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
20. Непамяркоўныя — III. Трэцяя спроба. Раман у апавяданнях. Мн., 2007.
21. Запісы забітага кантрабандыста. Апавяданні. Мн., 2008.
22. Непримиримые. Третья попытка. Рассказы. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2008.
23. Яны не ведалі…. Апавяданні, запісы. Мн., 2009.
24. Сшытак забітага кантрабандыста. Запісы. Мн., 2009.
25. Рассказы: криминальные; о любви; убитого контрабандиста. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2009.
26. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2009.
27. Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920—1960. Мн., 2010.
28. Непамяркоўныя. 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. Мн., 2012
29. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 1. Мн., 2013 (2012)
30. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 2. Мн., 2014
31. Планъ губернскаго города Минска 1873 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
32. Планъ губернскаго города Минска 1888 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
33. План Мінска 1911 г. [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2016. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)


Падрыхтаваны (у 2009, 2013 гг.):
1. Біяграфіі (разгорнутыя жыццяпісы рэпрэсаваных пісьменнікаў Беларусі, сотні фотаздымкаў, большая частка з якіх не друкавалася).
2. Самый Нижний Тагил. Сцэнар дэтэктыўна-прыгодніцкага поўнаметражнага фільма.

Рыхтуецца (2010—2020 гг.):
1. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 3.
2. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 6. Рэпрэсаваныя службоўцы.
3. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 7. Рэпрэсаваныя службоўцы.
4. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 8. Жонкі «ворагаў народа».
5. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 9. Беларусы ў расійскіх канцэнтрацыйных лагерах.
6. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 10. Дадатак, агульныя імянны і геаграфічны паказальнікі.
7. Рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі латышы, літоўцы, немцы, эстонцы. Даведнік.
8. Рэпрэсаваныя землеўласнікі Беларусі. Даведнік.
9. Ахвяры і карнікі — II.
10. Short-story ці 100 мініяцюр — II.
11. The best. Навэлы.
12. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 1. Аршанскі р-н. 1921—1941.
13. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 2. Асвейскі р-н. 1924—1941.
14. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 3. Асіповіцкі р-н. 1928—1941.
15. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 4. Бабруйскі р-н. 1920—1941.
16. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 5. Багушэўскі р-н. 1929—1941.
17. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 6. Барысаўскі р-н. 1920—1941.
18. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 7. Бешанковіцкі р-н. 1923—1941.
19. ********************. 1929—1953 (назва даведніка да 2014 г. закрытая).

Старонкі аўтара ў Сеціве

Зноскі

  • Memento mori. Леанід Маракоў//Блог Андрэя Берастоўскага
  • Пісьменьнік і дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў знаходзіцца ў госьпісе// Сайт Радыё «Свабода»
  • Исследователь темы репрессий писатель Леонид Моряков в тяжелом состоянии находится в хосписе Архівавана 9 лістапада 2016.// TUT.BY
  • Алексиевич передала деньги на лечение тяжелобольного писателя Леонида Морякова Архівавана 9 лістапада 2016.// Сайт"Беларускі партызан"
  • Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў Архівавана 25 кастрычніка 2020. // Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў
  • У Мінску развіталіся з Леанідам Мараковым Архівавана 22 снежня 2016. // Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Леанід Уладзіміравіч Маракоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Леанід Уладзіміравіч Маракоў БіяграфіяЛеанід Уладзіміравіч Маракоў БібліяграфіяЛеанід Уладзіміравіч Маракоў Старонкі аўтара ў СецівеЛеанід Уладзіміравіч Маракоў СпасылкіЛеанід Уладзіміравіч Маракоў15 красавіка17 снежня19582016ГісторыкЖурналістМінскПісьменнікСаюз беларускіх пісьменнікаўЭнцыклапедыст

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Часціны мовыГрунвальдская бітваАзербайджанIva SativaПалессеВенаВялікдзеньЯўхім Фёдаравіч КарскіІнданезіяЖаўнаІнтэрнэтАрменіяЗвязда (газета)Георгій МарчукТ-44Прыметнік45СамаліGemeinsame NormdateiМазамбікАляксандр Васільевіч КалчакБеларускі нацыянальны касцюмРасійская імперыяПолацкі езуіцкі калегіумУНІАНSoldatБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАдам ЧартарыйскіЛюдміла РублеўскаяРэзюмэЛюдовік VII МаладыПолацкЛексікаЛюблінБалічы (Шчучынскі раён)НідэрландыГісторыя КітаяNirvanaСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіНавум Якаўлевіч ГальпяровічНашвілАнджэла БадаламенціЛідаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваКандрат КрапіваТрэцяя Устаўная граматаКнут ВіксельЛітаратурная моваКанадаБеларуская ВікіпедыяСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаВырайАлена Леанідаўна БогданКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіАўтамагістраль АмурКітайНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеХанс Крысціян АндэрсенФранцішак БагушэвічБарань (Барысаўскі раён)Барані (Астравецкі раён)СцерлядзьДзень беларускага пісьменстваФёдар Іванавіч ПрывалаўЯнка МаўрРужаныБабінавічы (Лёзненскі раён)НародПаўстанне 1794 годаБеларуская народная дэманалогіяГалоўная старонкаАляксей Мікалаевіч СокалАльгерд АбуховічКалядыБерасцейская уніяКостшын🡆 More