Хасэ Артэга-І-Гасет

Хасэ Артэга-і-Гасет (9 мая 1883, Мадрыд — 8 кастрычніка 1955) — іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі.

Хасэ Артэга-і-Гасет
ісп.: José Ortega y Gasset
Хасэ Артэга-І-Гасет
Імя пры нараджэнні ісп.: José Ortega y Gasset
Род дзейнасці філосаф, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, сацыёлаг, матэматык, літаратурны крытык, публіцыст, палітык, паэт, перакладчык, эсэіст
Дата нараджэння 9 мая 1883(1883-05-09)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1955(1955-10-18)[…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька José Ortega Munilla[d]
Жонка Rosa Spottorno Topete[d]
Дзеці José Ortega Spottorno[d], Soledad Ortega Spottorno[d] і Miguel Ortega[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Мадрыдскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1904), вучыўся ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910-36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага ўніверсітэта. У 1931-33 дэпутат рэспубліканскіх картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». 3 1936 у эміграцыі. У 1948 заснаваў у Мадрыдзе Інстытут гуманітарных навук.

Светапогляд

Паводле Х. Артэга-і-Гасета, працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гістарычнай «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў заходняй філасофіі абгрунтаваў асноўныя прынцыпы канцэпцыі масавага грамадства. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, палітычная дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929-30). У эстэтычных творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. ХХ ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным мастацкім натурам. Пры гэтым Х. Артэга-і-Гасет заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэвалюцыйнага пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».

Беларускія пераклады

Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла, Анатоль Прасаловіч і Лявон Баршчэўскі.

Бібліяграфія

  • Obras completas, Editorial Alianza/ Revista de Occidente, Madrid. 12 volúmenes. 1946—1983. Edición de Paulino Garagorri.
  • Obras completas, Editorial Taurus, Madrid, 10 volúmenes (Santillana Ediciones Generales/Fundación José Ortega y Gasset, en coedición). El proceso de publicación ha terminado (2004—2010).

Зноскі

  • а б José Ortega y Gasset // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2883040%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  • https://zkm.de/en/person/jose-ortega-y-gasset Праверана 30 чэрвеня 2022.
  • LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  • https://web.archive.org/web/20160620120250/http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.
  • Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.
  • Ад Мадрыда да Астурыі, або Два краявіды: Геаметрыя Месэты, Вясковасць: (Эсэ) // Крыніца № 3(63), 2001. — С. 156—159.
  • Артэга-і-Гасэт Х. Дзецям Іспаніі; Касмапалітызм; Пра трамвай і эстэтыку [Эсэ] / Пер. з іспанск. А. Прасаловіч // Крыніца, № 3 (63), 2001. — С. 139—156.
  • Эцюды пра любоў і каханне/ Пер. з іспанск. Л. Баршчэўскі. Мн.: Энцыклапедыкс, 2024
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Хасэ Артэга-і-Гасет, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Хасэ Артэга-І-Гасет Біяграфічныя звесткіХасэ Артэга-І-Гасет СветапоглядХасэ Артэга-І-Гасет Беларускія перакладыХасэ Артэга-І-Гасет БібліяграфіяХасэ Артэга-І-Гасет188319558 кастрычніка9 маяКультуралогіяМадрыд

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Уладзімір ДубоўкаГлебаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьБеларусыВерасДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьМаксім ГарэцкіБарыс Іванавіч СачанкаМедаль Францыска СкарыныАлег Антонавіч ЛойкаРымскі форумАПубліцыстыкаПершы падзел Рэчы ПаспалітайСтаражытнабеларуская літаратураБурыкыСправа «0 праміле»Уладзімір Іванавіч КарызнаКіеўская РусьNürnbergАляксандр II (імператар расійскі)В’етнамМаксім ТанкНазоўны склонГродзенская вобласцьПарадокс ФерміАнімэДзядыПалавы актРодны склонДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуМечыслаў ПароўскіC++PawaЯнкава (Пухавіцкі раён)Адам ГлобусКрыж Ефрасінні ПолацкайХведар Хведаравіч ГурыновічВейшнорыяАлесь СавіцкіСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Уладзімір Георгіевіч МулявінХто смяецца апошнім (п’еса)Юрась ШамецькаМарыя АнтуанетаКолеры нацыіСасык (Кундук)Універсітэт імя Дж. КрэндалаБеларусь у вайне 1812 годаІгарыўка (Канатопскі раён)БеларусьКіраўнікі МінскаМоваПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеРучная стымуляцыя пенісаМаксім БагдановічГерб Беларускай Народнай РэспублікіБеларусам замежжаЕфрасіння ПолацкаяКастусь КаліноўскіШаленстваПінская шляхта (п’еса)ЛабокПрыназоўнікГедзімінАповесцьПятро ВасючэнкаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)ЗайменнікЗалаты Купідон🡆 More